Алергалогія ў Беларусі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

На Беларусі даследаванні па алергалогіі вядуцца ў Беларускім інстытуце ўдасканалення ўрачоў, медыцынскіх інстытутах і НДІ медыцынскага профілю. Асобныя пытанні алергалогіі вывучаюцца з 1920-х гадоў[1].

У 1920-60-я гады высвятляліся сувязі алергічных хвароб скуры з прафесійнымі шкоднасцямі і з парушэннем аўтаімунных працэсаў у арганізме (А. Я. Пракапчук, І. І. Багдановіч, А. П. Комаў). Вызначаліся алергічныя змены пры рэўматызме, гельмінтозах (Я. Х. Кацман, А. С. Левін), асаблівасці алергічных рэакцый у дзяцей (Г. А. Калюжын). Распрацаваны некаторыя пытанні прафілактыкі і лячэння сываратачнай хваробы і анафілактычнага шоку, анафілаксіі і дэсенсібілізацыі (В. В. Касмачэўскі), алергічныя дыягнастычныя рэакцыі для вызначэння цыстыцэркозу галаўнога мозгу (І. П. Антонаў)[1].

У 1970-80-я гады вывучаліся праблемы алергозаў прыроднага паходжання (асабліва палінозаў, харчовых і расліннага паходжання), бранхіяльнай астмы (Т. М. Сукаватых), медыкаментознай алергіі (Л. П. Фірсава, Ю. Ф. Каралёў), поствакцынальных алергічных энцэфалітаў і полірадыкуланеўрытаў (Д. А. Маркаў, А. Л. Леановіч), прафесійных алергозаў хімічнай этыялогіі (асабліва звязаных з вытворчасцю шкловалакна, ільновалакна і калійных угнаенняў), пашкоджанняў скуры ад сіне-зялёнай водарасці, якая расце на балотах Палесся, распрацоўваюцца метады алергадыягностыкі і экспертызы алергеннай актыўнасці гаптэнаў  (руск.)[1].

Зноскі

  1. а б в Захараў Г. Г. Алергалогія // // Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 1. Ааліты — Гасцінец / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1983. — 575 с., іл. — 10 000 экз.. — С. 72

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]