Алесандра Бастоні
![]() | ||||
Агульная інфармацыя | ||||
Нарадзіўся |
13 красавіка 1999[1] (26 гадоў) |
|||
Грамадзянства | ||||
Рост | 190 см[2] | |||
Вага | 75 кг | |||
Пазіцыя | нападаючы | |||
Клубная кар’ера[* 1] | ||||
|
||||
|
||||
![]() |
Алесандра Бастоні (італ.: Alessandro Bastoni; нар. 13 красавіка 1999) — італьянскі футбаліст, цэнтральны абаронца клуба «Інтэрнацыянале» і нацыянальнай зборнай Італіі. Уважаецца адным з найлепшых цэнтральных абаронцаў у свеце, вядомы сваімі дасканалымі падкатамі і здольнасцю абыходзіцца з мячом[3][4].
Кар’ера
[правіць | правіць зыходнік]Клубная
[правіць | правіць зыходнік]Бастоні прайшоў праз розныя ўзроставыя групы ў Бергама, перш чым далучыцца да моладзевай каманды Прымаверы, дзе замацаваўся як асноўны цэнтральны абаронца. Упершыню трапіў у заяўку першай каманды 30 кастрычніка 2016 года на матч «Аталанты» супраць «Джэноа». Дэбют футбаліста прыпаў на матч Кубак Італіі, які ладзіўся месяцам пазней. У ім бергамцы гулялі супраць «Пескары». Бастоні правёўшы на полі ўвесь матч, які скончыўся перамогай яго каманды з лікам 3:0. 22 студзеня 2017 года абаронца паклаў пачатак кар’еру ў матчы Серыі А ў гульні супраць «Сампдорыі» (1:0). Футбаліст згуляў усе 90 хвілін матчу.
31 жніўня 2017 года «Інтэрнацыянале» афіцыйна абвясціў аб падпісанні з Бастоні кантракту, што каштавала міланцам 31 мільён еўра[5]. У той жа дзень было пацверджана, што ён застанецца ў «Аталанце» на правах арэнды яшчэ на два сезоны[6]. 14 ліпеня 2018 года «Інтэрнацыянале» датэрмінова вярнуў Бастоні з арэнды і працягнуў з ім кантракт да 2023 года. Улетку 2018 года ў рамках дагаворы пазыкі абаронца сезон правёў у складзе «Пармы»[7].
Міжнародная
[правіць | правіць зыходнік]Яшчэ з маладога веку прыцягваўся да выступаў за зборныя Італіі розных узростаў. Упершыню атрымаў выклік у нацыянальную зборную Італіі ад галоўнага трэнера Раберта Манчыні на матчы Лігі нацый супраць зборных Босніі і Герцагавіны і Нідэрландаў у верасні 2020 года. Дэбютаваў у складзе зборнай 11 лістапада, звіўшыся ў першай адзінаццатцы ў таварыскім матчы супраць зборнай Эстоніі. Гэты матч ладзіўся ў Фларэнцыі і скончыўся перамогай гаспадароў з лікам 4:0.
Дасягненні
[правіць | правіць зыходнік]«Інтэрнацыянале»:
- Чэмпіён Італіі: 2021, 2024
- Уладальнік Кубка Італіі: 2022, 2023
- Уладальнік Суперкубка Італіі: 2021, 2022, 2023
Італія:
- Чэмпіён Еўропы: 2020
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Alessandro Bastoni // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ https://www.inter.it/it/squadra/G1033/alessandro-bastoni
- ↑ «The 25 best centre backs in world football — ranked». 90min.com.
- ↑ Collins, Luke; Bishop, Callum (29.03.2024). «The 10 best centre-backs in world football right now have been ranked». GiveMeSport.
- ↑ «Transfer news: Inter paid €31m for Bastoni». Calcio Mercato.
- ↑ «Alessandro Bastoni All’Inter Ma Nerazzurro Fino Al 30 Giugno 2019». Atalanta B.C.
- ↑ «Ufficale: Parma, tris d’acquisti dall’Inter: Biabiany, Dimarco e Bastoni». TUTTOmercatoWEB.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Профіль на сайце transfermarkt.com (англ.)
- Профіль на сайце soccerway.com (руск.)
- Профіль на сайце worldfootball.net (англ.)