Алесандра Буанджорна
| | |||||||||||||
| Агульная інфармацыя | |||||||||||||
| Нарадзіўся |
6 чэрвеня 1999[1] (26 гадоў) |
||||||||||||
| Грамадзянства | |||||||||||||
| Рост | 1,94 м | ||||||||||||
| Пазіцыя | абаронца | ||||||||||||
| Клубная кар’ера[* 1] | |||||||||||||
|
|||||||||||||
|
|||||||||||||
Алесандра Буанджорна (італ.: Alessandro Buongiorno; нар. 6 чэрвеня 1999) — італьянскі футбаліст, цэнтральны абаронца клуба «Напалі» і нацыянальнай зборнай Італіі.
Кар’ера
[правіць | правіць зыходнік]Клубная
[правіць | правіць зыходнік]Буанджорна ёсць выхаванцам футбольнай школы «Тарына». 14 лютагу 2018 года абаронца склаў свой першы прафесійны кантракт з клубам, паводле якога заставаўся ў клубе да 2022 года[2]. 4 красавіка 2018 года паклаў пачатак кар’еру ў Серыі А згуляўшы за «Тарына» ў матчы супраць «Кратонэ». У тым матчы абаронца выйшаў на замену на 82-й хвіліне, але праз пашкоджанне быў вымушаны сысці з гульнёвай пляцоўцы на 88-й хвіліне[3]. Каб здабыць практыку, абаронца быў аддадзену ў арэнду ў клуб Серыі Б «Карпі», у складзе якога дэбютаваў 25 верасня 2018 года. Па вяртанні з арэнды Буанджорна не здолеў замацавацца ў камандзе і нават не з'яўляўся на полі. У выніку 11 студзеня 2020 года зноў выправіўся ў арэнду, далучыўшыся да яшчэ аднаго клуба Серыі Б «Трапані». У складзе каманды згуляў 13 матчаў.
Вярнуўшыся ў Турын, Буанджорна падоўжыў кантракт з клубам да 2024 года[4]. 17 снежня 2020 года ён згуляў свой першы матч як ігрок пачатковага складу ў матчы Серыі А супраць «Ромы»[5]. У наступным сезоне, з прыходам на трэнерскую пасаду Івана Юрыча, ігрок пачаў больш рэгулярна з'яўляцца ў каманднай абароне, якая цяпер складалася з трох чалавек[6]. Буанджорна стаў футбалістам першай адзінаццатцы ў сезоне 2022—2023 гадоў. Матч супраць «Сасуола», які адбыўся 17 верасня 2022 года, згуляў у якасці капітана[7]. 3 мая 2023 года забіў свой першы гол у італьянскай лізе, адзначыўшыся ў пераможным матчы супраць «Сампдорыі» ў Генуі (0:2)[8]. 13 ліпеня 2024 года абаронца далучыўся да «Напалі», што каштавала неапальскаму клуба 35 мільёнаў еўра і 5 мільёнаў еўра ў дадатак у якасці бонусаў[9]. З «Напалі» ігрок склаў працоўны дагавор тэрмінам на пяць гадоў[10].
Міжнародная
[правіць | правіць зыходнік]17 сакавіка 2023 года Буанджорна быў упершыню выкліканы ў нацыянальную зборную Італіі на два адборачныя матчы чэмпіянату Еўропы 2024 года супраць зборных Англіі і Мальты[11]. Аднак ігрок дэбютаваў толькі 18 чэрвеня ў матчы за трэцяе месца ў Лізе нацый 2022—2023 гадоў супраць зборнай Нідэрландаў, які скончыўся на карысць італьянцаў з лікам 3:2[12].
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Alessandro Buongiorno // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ «Primavera, Torino: Alessandro Buongiorno rinnova fino al 2022». Toro News
- ↑ «Fixtures and Results | Season 2017-18 | Matchday 27». Serie A.
- ↑ «Buongiorno, rinnovo fino al 2024». Torino FC.
- ↑ Satori, Gianluca (18.12.2020). «Le pagelle di Roma-Torino 3-1: Belotti un leone, Edera si fa vedere». Toro News
- ↑ Manassero, Francesco (2.11.2021). «Per il Toro è un Buongiorno: „Il ragazzo ora è esplosivo“». La Stampa.
- ↑ «Torino Buongiorno: „La fascia da capitano è un grande orgoglio“». Calcio Mercato.
- ↑ Pagliara, Mario (3.05.2023). «Apre Buongiorno, chiude Pellegri: un bel Toro passa in casa Samp». Gazzetta dello Sport.
- ↑ «C’è l’annuncio ufficiale, il Napoli piazza un altro colpo: Buongiorno alla corte di Conte». Goal.
- ↑ «Buongiorno joins Napoli from Torino». Reuters.
- ↑ «Nazionale, Mancini chiama l’argentino Retegui. Prima anche Falcone e Buongiorno». La Repubblica.
- ↑ Rotondaro, Vittorio. «L’ascesa di Buongiorno: dall’exploit al Torino alla gran prestazione in Olanda». Goal
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Профіль на сайце transfermarkt.com (англ.)
- Профіль на сайце soccerway.com (англ.)
- Профіль на сайце worldfootball.net (англ.)