Алесандра Мінута-Рыца
| Алесандра Мінута-Рыца | |||||||
|---|---|---|---|---|---|---|---|
| | |||||||
|
| |||||||
|
|||||||
| Папярэднік | George Robertson, Baron Robertson of Port Ellen | ||||||
| Пераемнік | Яап дэ Хоп Схефер | ||||||
|
|
|||||||
| Нараджэнне |
10 верасня 1940 (85 гадоў) |
||||||
| Грамадзянства | |||||||
| Дзейнасць | права[1] і дыпламатыя[1] | ||||||
| Узнагароды | |||||||
Алесандра Мінута-Рыца (італ.: Alessandro Minuto-Rizzo; нар. 10 верасня 1940, Рым) — італьянскі дыпламат, намеснік генеральнага сакратара НАТА ў 2001—2007 гадах, выконваў абавязкі генеральнага сакратара НАТА з 17 снежня 2003 па 1 студзеня ў прамежку паміж кадэнцыямі Джорджа Робертсана і Яапа дэ Хоп Схефера.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Юрыст па адукацыі, Мінута-Рыца паступіў на дыпламатычную службу ў Міністэрстве замежных спраў Італьянскай Рэспублікі ў 1969 годзе. Займаў кіруючыя пасады ў дыпламатычнай службе, у італьянскай абароннай прамысловасці і касмічнай галіне, у якасці пасла прадстаўляў Італію ў міжнародных арганізацыях.
У 2008—2012 гадах прафесар Свабоднага міжнароднага ўніверсітэта сацыяльных даследаванняў у Рыме (LUISS), спецыялізаваўся па прадмеце «Бяспека і абарончыя палітыкі ў Еўрапейскім саюзе». Аўтар кніг «Дарога ў Кабул, міжнародная супольнасць і крызіс у Цэнтральнай Азіі» (італ.: La strada per Kabul, la comunita internazionale e le crisis in Asia Centrale) і «На палітычным шляху без карт, паміж разнастайнасцю і будучыняй у рэгіёне Вялікага Блізкага Усходу» (італ.: Un viaggio politico senza mappe, fra diversità e future nel Grande Medio Oriente).
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]