Алесь Аркуш
Алесь Аркуш | |
---|---|
Асабістыя звесткі | |
Дата нараджэння | 28 мая 1960 (64 гады) |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства | |
Жонка | Таццяна Козік |
Альма-матар | |
Месца працы | |
Прафесійная дзейнасць | |
Род дзейнасці | пісьменнік, паэт, выдавец, эсэіст, літаратурны крытык |
Мова твораў | беларуская |
Грамадская дзейнасць | |
Член у | |
Подпіс | |
alesarkush.livejournal.com | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Алесь Аркуш, сапраўднае прозвішча Козік (нар. 28 мая 1960, Жодзіна) — беларускі паэт, эсэіст, выдавец. Член беларускага ПЭН-цэнтра.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Скончыў Жодзінскі політэхнічны тэхнікум і Беларускі дзяржаўны інстытут народнай гаспадаркі. Літаратурны псеўданім — Алесь Аркуш, узяў у 1984 годзе. З 1987 года жыве ў Полацку. Уваходзіў у літаратурнае таварыства «Тутэйшыя». З 1989 выдаваў літаратурны альманах «Ксэракс Беларускі». У 1993 годзе стварыў Таварыства Вольных Літаратараў і выдавецкую суполку «Полацкае ляда». Выдавец і галоўны рэдактар літаратурнага альманаху «Калосьсе». Старшыня арганізацыйнага камітэта літаратурнай прэміі «Гліняны Вялес».
Піша вершы, прозу, эсэістыку, крытычныя артыкулы. Аўтар каля дзесяці зборнікаў паэзіі і трох зборнікаў эсэістыкі «Выпрабаваньне развоем» (2000), «Аскепкі вялікага малюнку» (2007), «Брызгалаўка» (разам з Барысам Козікам, 2009), раманаў «Палімпсэст» (2012), «Мясцовы час» (2014), «Захоп Беларусі марсіянамі» (2016), «Сядзіба»[1] (2017), «Спадчына»[2] (2018). Аўтар тэксту гімна горада Полацка і песень шэрагу рок-гуртоў: «Мясцовы час», «RIMA». Адзін з аўтараў штотыднёвіка «Наша Ніва», часопісаў «Arche» і «Дзеяслоў».
Алесь Аркуш член беларускага ПЭН-цэнтра[3]. Друкаваўся ў польскіх часопісах: «Kartki» (Беласток), «Czas Kultury» (Познань) і «Borussia» (Ольштын)[4].
Сям’я
[правіць | правіць зыходнік]Жанаты з Таццянай Козік, мае двух сыноў.
Зноскі
- ↑ Топ-5 самых прадаваных кніг на партале Kniharnia.by за люты — budzma.by, 01.03.2017
- ↑ Дэдэрка С. Алесь Аркуш свой пяты раман прысвяціў Спадчыне Архівавана 21 чэрвеня 2021. — racyja.com, 03.05.2018
- ↑ http://racyja.eu/index.php?id=103&zoom=9784 Архівавана 23 кастрычніка 2013.
- ↑ Aleś Arkusz Архівавана 23 кастрычніка 2013.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Алесь Аркуш
- https://budzma.org/news/ales-arkush-belaruskaya-litaratura-zhyve.html
- Старонка на Камунікаце // Kamunikat.org
- Музычны раман ад аўтара «Нашай ускраіны» Архівавана 22 мая 2013. // Тузін Гітоў
- Алесь Аркуш напісаў музычны раман, альбо Нечаканая прэзентацыя // Naviny.by
- Алесь Аркуш нарэшце наведаў сталіцу // Будзьма разам!
- Алесь Аркуш: «Беларускай правінцыі патрэбныя сучасныя міфы» // Будзьма разам!
- Літаратурная прэмія з самага цэнтра Еўропы Архівавана 19 лістапада 2012. // Будзьма разам!
- Алесь Аркуш: Гэты раман — водгук на апошнія падзеі ў краіне і свеце Архівавана 28 жніўня 2016. // БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ
- «Песні ля Замкавай гары» ад Алеся Аркуша Архівавана 26 лістапада 2020. // БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ