Алесь Бачыла

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Алесь Бачыла
Асабістыя звесткі
Імя пры нараджэнні: Аляксандр Мікалаевіч Бачыла
Дата нараджэння: 2 сакавіка 1918(1918-03-02)
Месца нараджэння:
Дата смерці: 3 студзеня 1983(1983-01-03) (64 гады)
Пахаванне:
Альма-матар:
Літаратурная дзейнасць
Род дзейнасці: драматург, перакладчык, паэт, празаік
Гады творчасці: 19341983
Мова твораў: беларуская
Грамадская дзейнасць
Член у

Алесь Бачы́ла, сапр. Аляксандр Мікалаевіч (2 сакавіка 1918, в. Лешніца, цяпер Пухавіцкі раён Мінскай вобласці[1] — 4 студзеня 1983) — беларускі паэт, драматург, перакладчык. Заслужаны дзеяч культуры БССР (1967)[1].

Біяграфічныя звесткі[правіць | правіць зыходнік]

Магіла Бачылы на Ўсходніх могілках Мінска.

Нарадзіўся ў сялянскай сям'і. Выкладаў беларускую мову і літаратуру ў Каралішчавіцкай і Сінілаўскай школах на Міншчыне. Завочна скончыў Мінскі настаўніцкі інстытут (1939)[1]. Восенню 1939 прызваны ў Чырвоную Армію, служыў да 1945. Удзельнічаў у паходзе ў Іран, у баях на Крымскім, Паўночна-Каўказскім (Чарнаморская група войск), Варонежскім, 2-м Беларускім і 1-м Прыбалтыйскім франтах. Пасля вайны працаваў у «Настаўніцкай газеце», потым у газеце «Літаратура і мастацтва» — загадчыкам аддзела, адказным сакратаром (1946—1951), намеснікам галоўнага рэдактара (1952-57). У 1951-52 г. — уласны карэспандэнт «Литературной газеты», рэдактар Дзяржаўнага выдавецтва БССР. З 1952 года нам. галоўнага рэдактара газеты «Літаратура і мастацтва»[1]. У 1957—1972 г. — адказны сакратар часопіса «Полымя», у 1972—1978 — старшы рэдактар выдавецтва «Мастацкая літаратура»[1].

Творчасць[правіць | правіць зыходнік]

Дэбютаваў у друку ў 1934 года[1]. Аўтар зборнікаў паэзіі «Шляхі» (1947)[1], «Зоры вясеннія» (1954), «Юнацтва» (1959), «Дарыце цюльпаны» (1966), «Тры багіні» (1973), «Белы бярэзнік» (1976), «Гараць лісты кляновыя» (1981) і інш., паэмы «Асенняя аповесць» (1965), «Паэмы тугі» (апубл. 1987) пра калектывізацыю, раскулачвання, адвучвання селяніна быць гаспадаром на зямлі.

Сюжэтнасць верша, напеўнасць радка далі магчымасць многія яго вершы пакласці на музыку («Радзіма мая дарагая», музыка У. Алоўнікава, і інш.). Аўтар лібрэта опер «Яснае світанне» (1958, муз. А. Туранкова), «Калючая ружа» (1960), «Калі ападае лісце» (1968), «Зорка Венера» (1970) і аперэты «Паўлінка» (1973, усе на муз. Ю. Семянякі)[1].

Аўтар кнігі пра М. Багдановіча «Дарогамі Максіма» (1971; 2-е выд., 1983)[1]. Пісаў сатырычныя творы (зборнік «Кавалер Мікіта», 1967) і творы для дзяцей (зб. «Мне купілі самакат», 1981).

На беларускую мову перакладаў творы рускіх, украінскіх, латышскіх паэтаў, «Залаты ключык, або Прыгоды Бураціна» А. Талстога, «Тараса Бульбу» М. ГогаляМ. Паслядовічам), «Брэсцкую крэпасць» С. Смірнова(руск.) бел. (з. А. Бажко) і інш.

Бібліяграфія[правіць | правіць зыходнік]

  • 3бор твораў. Т. 1—3. Мн., 1986—87;
  • Выбранае. Т. 1—2. Мн., 1978;
  • Крыло неспакою: Пошук, роздум, палеміка, успаміны. Мн., 1985.

Зноскі

  1. 1,0 1,1 1,2 1,3 1,4 1,5 1,6 1,7 1,8 Бачило Алесь // Биографический справочник — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 46. — 737 с.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Алесь Бачыла // Беларускія пісьменнікі: Біябібліяграфічны слоўнік. У 6 т. / пад рэд. А. І. Мальдзіса. — Мн.: БелЭн, 1992—1995.
  • Беларускія пісьменнікі (1917—1990): Даведнік; Склад. А. К. Гардзіцкі. Нав. рэд. А. Л. Верабей. — Мн.: Мастацкая літаратура, 1994. — 653 с.: іл. ISBN 5-340-00709-X
  • Беларуская ССР: кароткая энцыклапедыя. У 5 т. Т. 5. — Мінск, 1981.
  • Беларуская энцыклапедыя. У 18 т. Т. 2. — Мінск, 1996.
  • Беларусь: энцыклапедычны даведнік. — Мінск, 1995.
  • Энцыклапедыя літаратуры і мастацтва Беларусі. У 5 т. Т. 1. — Мінск, 1984.
  • С. Грахоўскі. У бядзе не пакідай. 1986 г. www.grahouski.org.