Алесь Жамойцін
Алесь Жамойцін | |
---|---|
Асабістыя звесткі | |
Дата нараджэння | 7 жніўня 1955 (65 гадоў) |
Месца нараджэння | |
Альма-матар | |
Прафесійная дзейнасць | |
Род дзейнасці | паэт |
Мова твораў | беларуская |
Алесь Жамойцін (Аляксандр Пятровіч Жамойцін) (7 жніўня 1955, в. Малахоўцы, Баранавіцкі раён) — беларускі паэт.
Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]
Нарадзіўся ў сям’і рабочага. Скончыў Пружанскую сярэднюю школу-інтэрнат (1972), працаваў слесарам на заводзе «Гомсельмаш». У 1973—1975 служыў у Савецкай Арміі. Працаваў слесарам у Наваполацку, матарыстам цеплахода «Днепра-Буг» у Пінску. У 1976—1977 — лабарант Малахоўскай сярэдняй школы, у 1977—1978 — апілоўшчык у Баранавічах. Скончыў завочнае аддзяленне філалагічнага факультэта БДУ (1982). У 1978—1985 — настаўнік беларускай мовы і літаратуры Доцішскай васьмігадовай школы Воранаўскага раёна, у 1985—1987 — механік на Прыбалтыйскай чыгунцы (у Вільнюсе). З 1988 — навуковы супрацоўнік, з 1989 — загадчык літаратурна-мемарыяльнага музея Ф. Багушэвіча ў вёсцы Кушляны Смаргонскага р-на. Член Саюза пісьменнікаў СССР (з 1989).
Дэбютаваў вершамі ў рэспубліканскім друку ў 1981 (газета «Літаратура і мастацтва»). Аўтар зборніка паэзіі «Азірнуўшыся — не скамянею» (1989).
Зноскі
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Беларускія пісьменнікі (1917—1990): Даведнік; Склад. А. К. Гардзіцкі. Нав. рэд. А. Л. Верабей. — Мн.: Мастацкая літаратура, 1994. — 653 с.: іл. ISBN 5-340-00709-X
- Жамойцін Алесь // Беларускія пісьменнікі: Біябібліяграфічны слоўнік. У 6 т. / пад рэд. А. І. Мальдзіса. — Мн.: БелЭн, 1992—1995.