Алесь Жук

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Алесь Жук
Асабістыя звесткі
Імя пры нараджэнні: Аляксандр Аляксандравіч Жук
Дата нараджэння: 1 красавіка 1947(1947-04-01) (72 гады)
Месца нараджэння:
Грамадзянства:
Дзеці: Дзмітрый Жук
Альма-матар:
Месца працы:
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці: пісьменнік, перакладчык, дзіцячы пісьменнік, сцэнарыст, драматург, рэдактар
Гады творчасці: 1965—
Жанр: проза
Мова твораў: беларуская
Грамадская дзейнасць
Член у
Узнагароды:

Алесь Жук, Аляксандр Аляксандравіч Жук (1 красавіка 1947[1], в. Клешаў, Слуцкі раён) — беларускі пісьменнік, перакладчык, лаўрэат прэміі Ленінскага камсамола Беларусі (1978), Літаратурнай прэміі Беларусі імя І. Мележа (1982) і Дзяржаўнай прэміі Беларусі імя Я. Коласа (1992).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

У 1965 паступіў на філалагічны факультэт БДУ (закончыў у 1970). Працаваў рэдактарам выдавецтва «Мастацкая літаратура», намеснікам галоўнага рэдактара часопіса «Маладосць», інструктарам ЦК КПБ, галоўным рэдактарам газеты «Літаратура і мастацтва» (19801986), сакратаром праўлення Саюза беларускіх пісьменнікаў (19861989), намеснікам галоўнага рэдактара часопіса «Полымя» (19892007), галоўным рэдактарам часопісаў «Нёман» (19972003) і «Беларусь» (20032005).

Творчасць[правіць | правіць зыходнік]

Выдаецца з сярэдзіны 1960-х, але пісаць пачаў у школьныя гады. Апавяданні «Сок манга», «Завулак», «Водсветы зорак», «Белы месяц», «Мужчыны», напісаныя ў студэнцкія гады, увайшлі ў яго першую кнігу «Асеннія халады» (1972). Гэта кніга вывела А. Жука ў перадавыя шэрагі беларускіх празаікаў, пра яго пачала пісаць усесаюзная крытыка. У 1970-1980-х з’явіліся арыгінальныя празаічныя зборнікі «Паляванне на старых азёрах» (1975), «Зоркі над палігонам» (1977, прэмія Ленінскага камсамола Беларусі 1978, зняты мастацкі фільм «Палігон» 1983), «Не забывай мяне» (1978), «Па саннай дарозе» (1979), «Паўстанак вяртання» (1981, Літаратурная прэмія імя І. Мележа 1982). У 1982 пабачыла свет кніга прозы «Паляванне на Апошняга Жураўля», па аднаіменнай аповесці ў тэатры імя Я. Купалы быў пастаўлены спектакль, а ў 1986 знята мастацкая кінастужка. У аповесці «Чорны павой» (1986) упершыню ў сваёй творчасці Алесь Жук звярнуўся да прыгодніцка-дэтэктыўнага жанру. Да самых значных твораў пісьменніка належыць аповесць «Праклятая любоў», што ўвайшла ў аднайменны зборнік (1991, Дзяржаўная прэмія Беларусі імя Я. Коласа 1992). З новых твораў А. Жука, напісаных у апошнія гады, вылучаюцца апавяданні «Душа над чыстым полем» і «Партызан», а таксама «Сны пра маму».

А. Жук адзін з самых цікавых сучасных беларускіх празаікаў, творы якога вызначаюцца тэматычнай разнастайнасцю, грунтуюцца на філасофскай і эстэтычнай аснове і з’яўляюцца роздумамі над жыццём, пісьменніка цікавіць прырода чалавечага шчасця, жыццёвыя праблемы і іх пераадоленне, асэнсаванне чалавекам самога сябе, адносіны да працы, да прыроды.

Творы[правіць | правіць зыходнік]

  • Выбраныя творы: у 2 т. / Алесь Жук; (прадм. З. Прыгодзіча). — Мн.: Мастацкая літаратура, 1993—1994. (Т. 1: Праклятая любоў: (кн. аповесцяў). Апавяданні. — 559 с.; Т. 2: Аповесці. Апавяданні. — 590 с.)
  • Вечаровае сонца: выбранае / Алесь Жук; (прадм. У. Гніламёдава). — Мн.: Мастацкая літаратура, 2006. — 431 с.
  • Над чыстым полем: аповесці, апавяданні / Алесь Жук. — Мн.: Мастацкая літаратура, 1999. — 479 с. — (Беларуская проза XX стагоддзя).
  • Водсветы зорак: выбранае: аповесці, апавяданні: (для ст. шк. узросту) / Алесь Жук. — Мн.: Юнацтва, 1997. — 351 с. : іл.
  • Праклятая любоў: аповесць, апавяданні. — Мн.: Мастацкая літаратура, 1991. — 269 с.
  • Праклятая любоў: аповесць / Алесь Жук. Апошнія і першыя: аповесць-рэквіем / Барыс Сачанка; (да зб. у цэлым: для ст. шк. узросту / маст. Ю. А. Яўменаў). — Мн.: Юнацтва, 1996. −334 с. — (Школьная бібліятэка).

Зноскі

  1. Па пашпарце, фактычная дата нараджэння 23 лютага.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Алесь Жук // Бел. энцыкл. : у 18 т. Мінск, 1998. Т. 6. С. 443.
  • Жук Алесь // Беларускія пісьменнікі : біябібліягр. слоўн. : у 6 т. / [пад рэд. А. В. Мальдзіса]. Мінск, 1993. Т. 2. С. 444—447.
  • Алесь Жук // Беларускія пісьменнікі (1917—1990) : даведнік / [склад. А. К. Гардзіцкі]. Мінск, 1994. С. 204—205.
  • Гніламёдаў У. В. Алесь Жук / Гніламёдаў У. В. // Гісторыя беларускай літаратуры XX стагоддзя : у 4 т. / [рэдкал.: У. В. Гніламёдаў і інш. ; навук. рэд.: У. В. Гніламёдаў, С. С. Лаўшук]. Мінск, 2003. Т. 4, кн. 2. С. 542—565.
  • Бугаёў Дз. Нічога лішняга: (Алесь Жук) / Дзмітрый Бугаёў // Служэнне Беларусі: праблем. арт., літ. партр., эсэ, успаміны / Дзмітрый Бугаёў. Мінск, 2003. С. 364—380.
  • Алесь Жук: (матэрыялы аб жыцці і творчасці / Г. Тычка і інш.) // Крыніца. 2001. № 1. С. 3-51.
  • Шаўлякова-Барзенка І. Л. Сучасная беларуская проза: маральна-філасофская праблематыка (XI кл.) / І. Л. Шаўлякова-Барзенка // Беларуская мова і літаратура. 2005. № 3. С. 57-64. Са зместу: Алесь Жук. С. 61-64.
  • Прыгодзіч З. Ад праўды побыту — да праўды быцця: слова да двухтомніка прозы А. Жука / Зіновій Прыгодзіч // Маладосць. 1992. № 7. С. 214—226.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]