Алесь Зайка

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Алесь Зайка
Дата нараджэння 12 жніўня 1948(1948-08-12)
Месца нараджэння
Дата смерці 26 чэрвеня 2018(2018-06-26) (69 гадоў)
Месца смерці
Месца пахавання
Род дзейнасці мовазнавец, краязнаўства, мовазнаўства
Альма-матар
Узнагароды і прэміі

Алесь Зайка, Аляксандр Фаміч Зайка (12 жніўня 1948, Заполле — 26 чэрвеня 2018[1], Заполле Квасевіцкага с/с Івацэвіцкага р-на) — беларускі краязнавец.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся ў сялянскай сям’і. Скончыў Косаўскую сярэднюю школу (1966), філалагічны факультэт Брэсцкага педагагічнага інстытута (1971). Пасля службы ў арміі вярнуўся ў Заполле, працаваў настаўнікам беларускай мовы і літаратуры. Пазней загадваў школьным этнаграфічным музеем.

Усё жыццё збіраў фальклор, запісваў крылатыя словы, дыялекты, выслоўі, фатаграфаваў старыя будынкі, студні, клямкі, вокны. Зацікаўленні Алеся Зайкі ўключалі дыялекталогію, фразеалогію, парэміялогію, мікратапаніміку, фалькларыстыку і гісторыю паселішч.[1]

Укладальнік выданняў «Дыялектны слоўнік Косаўшчыны» (2011), «Населеныя пункты Івацэвіччыны» (2012), «Фразеалагічны слоўнік Косаўшчыны» (2013), «Прыказкі і прымаўкі, жарты і каламбуры, прыгаворкі і языкаломкі, вясельныя прымаўкі пры дзяльбе каравая, вітанні і зычэнні, ветлівыя і ласкавыя выразы, засцярогі і прысяганні, праклёны і адкляцці, жартоўныя праклёны і дражнілкі-кепікі, зневажанні і параўнанні, прыкметы народнага календара з Косаўшчыны» (2015). Аўтар кніг прозы «Дым з коміна» (2011), «Чысты чацвер» (2015). Пасмяротна выйшла кніга «Мікратапаніміка Івацэвіччыны» (2018), рыхтуецца да выдання яшчэ некалькі кніг[1].

Пахаваны на могілках у Бялавічах.

Прызнанне[правіць | правіць зыходнік]

  • Лаўрэат Мядовай прэміі (2011) за кнігу прозы «Дым з коміна».[1]
  • Лаўрэат прэміі імя Тадэвуша Касцюшкі.

Зноскі

  1. 1,0 1,1 1,2 1,3 Не стала Алеся Зайкі — racyja.com, 27.06.2018

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]