Алесь Лагвінец

З пляцоўкі Вікіпедыя
Алесь Лагвінец
Аляксандар Лагвінец.jpg
Дата нараджэння 14 студзеня 1972(1972-01-14) (51 год)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Адукацыя
Партыя
Род дзейнасці палітолаг, публіцыст, актывіст, перакладчык
Месца працы
Узнагароды
lahviniec.org

Але́сь (Аляксандр Іванавіч) Лагвіне́ц (нар. 14 студзеня 1972 года, в. Дворышча, Хойніцкі раён) — беларускі грамадска-палітычны дзеяч, палітолаг, перакладчык, выкладчык.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Паходжанне і сям’я[правіць | правіць зыходнік]

У 1930-я гады прадзеда, які дагэтуль узначальваў калгас, раскулачылі і выслалі са старэйшымі дзецьмі ў Котлас (Архангельская вобласць, РСФСР). Пры ўцёках адтуль прадзед захварэў і памёр. Дзед памёр у 1943, бабуля — у 1944. Бацька, які нарадзіўся ў 1939 годзе ў сям’і з васьмі дзяцей, працаваў трактарыстам, быў адным з перадавых работнікаў, звенявым па вырошчванні бульбы. Маці працавала ў школьнай сталоўцы.

Траюрадны брат Віктар Лагвінец быў бізнесменам, уваходзіў у каманду прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі, сябраваў вельмі блізка з кіраўніком спраў прэзідэнта Іванам Ціцянковым. У 1999 годзе яго пасадзілі і канфіскавалі маёмасць. Праседзеўшы 6 месяцаў у турме, ён збег у Маскву.

Адукацыя і праца[правіць | правіць зыходнік]

У 1995 годзе з адзнакай скончыў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт. Атрымаў дыплом спецыяліста ў галіне міжнародных адносін з веданнем дзвюх замежных моў (французскай і англійскай).

У 1999 атрымаў дыплом магістра паліталогіі ў Інстытуце палітычных навук Універсітэта Рабера Шумана ў Страсбуры, Францыя. З 1999 па 2004 гг. — старэйшы выкладчык паліталогіі ў Еўрапейскім гуманітарным універсітэце (ЕГУ) на франка-беларускім факультэце палітычных навукаў і еўрапейскіх даследаванняў. У 2005 скончыў Польскую дыпламатычную акадэмію. З жніўня па снежань 2005 года выкладчык-візіцёр у каледжы Саўт-Уэстэрн (Канзас, ЗША). Член Назіральнай рады Цэнтра беларускіх даследаванняў, створаным у 2008 г. пры ім жа. З 2006 па 2011 гг. — старшы выкладчык ЕГУ ў Вільні. З 2006 выкладае ў рамках Беларускага Калегіума курс «Інтэграцыйныя працэсы і інстытуцыі Еўрапейскага саюза».

Рэдактар кнігі «Беларусь і беларусы сярод суседзяў: гістарычныя стэрэатыпы і палітычныя канструкты»[1] (разам з Т. Чуліцкай), перакладчык кнігі «Бунт у імя свабоды: забыты беларускі ген?»[2] (сумесна з Веранікай Мазуркевіч).

Працаваў перакладчыкам у Еўрапарламенце.

Палітычная дзейнасць[правіць | правіць зыходнік]

Кандыдат у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў па Сухараўскай акрузе № 102 у 2004, 2008 і 2016 гг.

Кандыдат у дэпутаты Мінскага гарадскога савета дэпутатаў па Сухараўскай акрузе № 27 у 2007 годзе і па Сухараўскай акрузе № 30 у 2010 годзе. Пасля выбараў 2010 года звярнуўся ў пракуратуру і Мінскую гарадскую выбарчую камісію[3] з патрабаваннем пераліку галасоў і прызнання выбараў несапраўднымі.

З лютага 2007 па кастрычнік 2012 — дарадца старшыні Руху «За Свабоду» Аляксандра Мілінкевіча. З 2012 па 16 кастрычніка 2016 — намеснік старшыні Руху.

Вылучаўся на пасаду старшыні Руху «За Свабоду» на справаздачна-выбарчай канферэнцыі 16 кастрычніка 2016 г. Пасля пройгрышу на выбарах адмовіўся ад прапановы заняць пасаду першага намесніка старшыні Руху.

Іншае[правіць | правіць зыходнік]

Лаўрэат «Прэміі Еўропы» 2007 года нямецкага фонда імя Гайнца Шварцкопфа «Маладая Еўропа»[4]. Лаўрэат прэміі імя Льва Сапегі 2012 года[5].

Валодае беларускай (родная), рускай, англійскай, польскай і французскай мовамі.

Хобі: футбол, вандроўкі на веласіпеды.

Сям’я[правіць | правіць зыходнік]

Жанаты другім шлюбам, мае сыноў Антося і Уладзіміра.

Зноскі

Публікацыі[правіць | правіць зыходнік]

  • Łahviniec, Alaksandr; Papko, Alaksandr. Unfinished Business: challenges for Belarus on its way to democracy // European View. — 2010. — В. 9. — № 2. — С. 253-262.
  • Europeanization mechanism of socialization as a means of exporting democratic values into Belarus. In: Kasekamp Andreas and Pääbo Heiko (eds) // Promoting Democratic Values in the Enlarging Europe: The Changing Role of the Baltic States from Importers to Exporters. — University of Tartu, 2006.
  • 2004 Французскія акуляры, расійскія вуткі і беларускае дзіва. — № 2.
  • Еўрапейскі вектар развіцця — падмурак нацыянальнага інтарэсу Беларусі // Online weekly review of Belarusian politics.
  • Orient ou Occident: les ambiguïtés et les incertitudes de la politique étrangère bélarussienne in Le Bélarus: L’Etat de l’exception // Sous la direction de François Dépelteau et Aurélie Lacassagne. — 2003. — С. 119-132.
  • Между Россией и ЕС либо в России или в ЕС: Будущее Беларуси в контексте расширения ЕС // Материалы международной научной конференции «50-летие Европейских сообществ и Россия: прошлое, настоящее, будущее». — Изд-во Санкт-Петербургского университета, 2002.
  • Еўрапейская інтэграцыя і лёс нацыянальнай дзяржавы // Белорусский журнал международного права и международных отношений. — 1996. — № 1.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]