Алесь Мікалаевіч Белакоз

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Алесь Мікалаевіч Белакоз
Партрэт
Дата нараджэння:

11 лістапада 1928(1928-11-11)

Месца нараджэння:

Ляткі, Ваўкавыскі павет, Беластоцкае ваяводства, Польская Рэспубліка

Дата смерці:

1 снежня 2016(2016-12-01) (88 гадоў)

Месца пахавання:

Гудзевічы

Альма-матар:

Гродзенскі педагагічны інстытут
Гродзенскі педагагічны інстытут
Гродзенскі педагагічны інстытут
Гродзенскі педагагічны інстытут

Алесь Мікалаевіч Белакоз (11 лістапада 1928, в. Ляткі Ваўкавыскі павет, цяпер Мастоўскі раён Гродзенскай вобл. — 1 снежня 2016) — беларускі грамадскі дзеяч, музеязнаўца, настаўнік, краязнаўца.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся ў сям'і малазямельнага селяніна, які ў сярэдзіне 1920-х гг. едзіў на заробкі ў Бразілію, а па вяртанні пабудаваў на заробленыя грошы дом у вёсцы Ляткі і адчыніў прыватную краму. Амаль усё жыццё Алесь Белакоз пражыў у сваёй вёсцы, якая з цягам часу злілася з буйнейшымі Гудзевічамі. Да нямецка-фашысцкай акупацыі паспеў скончыць 5 класаў гедзевічскай няпоўнай сярэдняй школы. Калі ішла вайна, яго вучыла родная сястра Вера. У 1943 г. іх хату спаліла невядомае ўзброеннае фарміраванне, якое, па ўспамінах Белакоза, хлусліва выдавала сябе за партызан. Бацьку забілі выбухам гранаты. Малады Алесь Белакоз узяў гаспадарку на свае плечы.

Пасля вызвалення Беларусі ў кастрычніку 1944 г. уладкоўваецца ў восьмы клас ваўкавыскай школы, якую скончыў у 1947 г. Праз гады скардзіўся на тое, што ні ў Ваўкавыскім, ні ў Мастоўскім, ні ў Свіслацкім раёне тады не было ніводнай беларускамоўнай школы, якая мела б васьмігодку. Пасля няўдалай спробы паступіць у Мінскі медыцынскі інстытут адмаўляецца ад кар'еры лекара і ўладкоўваецца працаваць настаўнікам другіх і чацвёртых класах у Гудзевіцкай школе, дзе раней вучыўся сам. З 1949 г. распачаў завочнае навучанне на беларускім аддзяленні Гродзенскага педагагічнага інстытута. Трохі раней (1948 г.) распачаў дысідэнцкую дзейнасць. Раскідваў з цягніка лістоўкі, якія заклікалі змагацца за незалежную Беларусь, распаўсюджвай іх у Гродна. Ён і яго сябры цудам пазбеглі арышту, але ў выніку было затрымана шмат невінаватых людзей, і Белакоз адмовіўся ад сваёй дзейнасці.

Падчас вучобы працаваў у розных школах: 1953-1954 - настаўнік пачатковых класаў у Струзе, 1954-1955 - выкладчык фізікі і матэматыкі ў Тупічанскай семігодцы, 1955-1959 - выкладчык беларускай, нямецкай моў у Радзявіцкай семігодцы. Па заканчэнні інстытута ў 1958 уладкаваўся выкладчыкам беларускай мовы і літаратуры ў Гудзевіцкай сярэдняй школе.

Яго захапляла праца з вучнямі і прага вывучэння беларускай гісторыі, мовы, культуры. У 1965 ён наладжвае перапіску вучняў з вядомымі беларускімі пісьменнікамі, арганізоўвае школьны кабінет беларускай літаратуры. Вучні захапіліся літаратурнай і даследніцкай дзейнасцю, іх працы пачалі друкавацца ў беларускіх газетах і часопісах.

У 1966 Б. разам з вучнямі выдаў першы нумар машынапіснага літаратурна-краязнаўчага альманаху «Праменчык». Выданне выходзіла раз на два гады. Усяго да канца 1980-х выйшла 14 нумароў, па 4 асобнікі кожны.

За актыўную дзейнасць па збіранні нацыянальнай спадчыны і распаўсюджанні беларускай мовы неаднойчы адчуваў уціск з боку кіраўніцтва мясцовых аддзелаў адукацыі, а таксама КДБ. Супрацоўнікі апошняга нават папярэджвалі Белакоза яшчэ ў 1969: «Белорусский язык должен исчезнуть, а вы нам мешаете. Изменяйте своё отношение к этому языку, пропагандируйте русский». Аднак, нягледзячы на перашкоды, музей працягваў існаваць і нават пашыраўся.

З 1990 года Гудзевіцкі літаратурна-этнаграфічны музей мае статус дзяржаўнага і налічвае больш за 12 тысяч экспанатаў, сабраных Белакозам разам з вучнямі. Таленавіты настаўнік, ён распрацаваў спецыяльную методыку далучэння вучняў да літаратурна-краязнаўчага пошуку, музейнай справы і з-за гэта да каштоўнасцей беларускай гісторыі і культуры.

Памёр 1 снежня 2016 года. Пахаваны ў вёсцы Гудзевічы на мясцовых могілках, побач з сястрой Верай[1].

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Школьны літаратурна-краязнаўчы музей // Помнікі гісторыі і культуры Беларусі. 1973, № 4; 2. Як стварыць этнаграфічны музей у школе // Беларуская мова і літаратура ў школе. 1990, № 8; 3.
  • Гудзевіцкі літаратурна-этнаграфічны музей // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. Т. 3. Мн, 1996.
  • ANH. F-3 (аўтабіяграфія А.Белакоза); 5. ANH. F-4 (запіс успамінаў А.Белакоза).
  • «Я ўвесь час думаю, што зрабіў мала» З А.Белакозам размаўляе А.Пяткевіч // Свіцязь. Гісторыка-культурны часопіс Гарадзеншчыны. 1994, № 2; 7.
  • Алесь Белакоз // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. Т. 1. Мн., 1994.