Алесь Пашкевіч

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Алесь Пашкевіч
Асабістыя звесткі
Дата нараджэння:

11 верасня 1972(1972-09-11) (45 гадоў)

Месца нараджэння:

Набушава, Вясейскі сельсавет, Слуцкі раён, Мінская вобласць, БССР, СССР

Альма-матар:

Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт

Літаратурная дзейнасць
Род дзейнасці:

публіцыст, пісьменнік, літаратуразнавец, паэт

Мова твораў:

беларуская

Алесь Пашкевіч (Аляксандр Аляксандравіч Пашкевіч; нар. 11 верасня 1972, в. Набушава, Слуцкі раён, Мінская вобласць) — беларускі паэт, празаік, літаратуразнаўца, публіцыст. Піша на беларускай мове. Аўтар шэрагу літаратуразнаўчых манаграфій і публікацый у друку. Вершы і проза перакладаліся на рускую, украінскую, польскую, літоўскую, балгарскую, англійскую і шведскую мовы.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся 11 верасня 1972, в. Набушава, Слуцкі раён, Мінская вобласць. Пасля Вясейскай СШ закончыў філалагічны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта (1994) і аспірантуру пры ім (1997). Кандыдат філалагічных навук (1998), доктар навук (2002). Працаваў выкладчыкам у БДУ, у рэдакцыі газеты «Чырвоная змена», адказным сакратаром і намеснікам галоўнага рэдактара часопіса «Першацвет», загадчыкам аддзелу паэзіі часопіса «Нёман». 24 верасня 2002 года на пазачарговым ХIV з'ездзе Саюза беларускіх пісьменнікаў быў абраны старшынёй СБП (замест Вольгі Іпатавай). Вясной 2006 года звольнены з пасады дацэнта на філалагічным факультэце БДУ. Пагроза звальнення над Пашкевічам вісела даўно, яшчэ з таго часу, як ён актыўна ўвайшоў у палітычную кампанію Аляксандра Казуліна. 22 кастрычніка 2006 года пераабраны старшынёй Саюза беларускіх пісьменнікаў (ГА «СБП») на другі тэрмін.[1] З 2010 працуе на пасадзе першага намесніка старшыні ГА «СБП» [2], адначасова з'яўляецца кіраўніком культурна-асветніцкага праекта «Літаратурная Беларусь» пры штотыднёвіку «Новы час».[3]

Творчасць[правіць | правіць зыходнік]

Па словах самога Алеся Пашкевіча, публікавацца ён пачаў, як ці не ўсе літаратары-гуманітарыі, у часы студэнцтва — у газеце «Чырвоная змена» (пры якой дзейнічала літаб'яднанне «Крыніцы» і якое некалькі гадоў узначальваў). У часы Шушкевіча і Кебіча «крынічанцы» заснавалі і выдавалі штомесячны чапопіс маладых літаратараў «Першацвет», атрымліваючы ад дзяржавы ганарары і заробкі.[4] Як навуковец вывучаў беларускую паэзію 1920-х гадоў. Тэма кандыдацкай дысэртацыі — «Фэномэн узвышэнства ў беларускай паэзіі 20 стагоддзя». Літаратура беларускага замежжа была тэмай доктарскай дысэртацыі — «Канцэпцыя нацыянальнага быцця ў прозе беларускага замежжа 20 ст.» (2002)[5]

Бібліяграфія[правіць | правіць зыходнік]

  • Нябесная сірвента. Вершы. — Мінск: «Мастацкая літаратура», 1994, 96 с.
  • Пляц Волі. Раман-дакумент / Серыя «Беларускі гістарычны раман». — Мінск: «Беллітфонд», 2001, 414 с.
  • Круг. Раман-біяграфія. — Мінск: «Беллітфонд», 2006, 200 с.
  • Майдан волі. Роман-хроніка. (Пераклад на ўкраінскую мову Валерыя Стралко.) — Київ: «Фенікс», 2008, 258 с.
  • Сімъ побѣдиши. Раман, эсэ. — «Кнігазбор», 2012, 260 с.
  • «Карусь Каганец. Кроў з крыві беларуса…» у серыі «100 выдатных дзеячоў беларускай культуры», (2013)
  • Рух. Аповесць. — «Кнігазбор», 2015, 123 с.

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

Дыпламант Міжнароднага Акадэмічнага Рэйтынгу папулярнасці «Залатая фартуна» (2008 г.). Лаўрэат Міжнароднай прэміі імя Валянціна Пікуля (з уручэннем залатога медаля) за гістарычную праўду ў рамане «Пляц волі» (2009 г.). Узнагароджаны Прэзідэнтам Украіны ордэнам «За заслугі» (2008 г.)[6].

Зноскі