Алесь Разанаў

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Алесь Разанаў
Алесь Разанаў падчас літаратурна-музычнай вечарыны, прысвечанай выхаду 100-га нумару часопіса «Дзеяслоў», 2019 г.
Алесь Разанаў падчас літаратурна-музычнай вечарыны, прысвечанай выхаду 100-га нумару часопіса «Дзеяслоў», 2019 г.
Асабістыя звесткі
Дата нараджэння 5 снежня 1947(1947-12-05)[1]
Месца нараджэння
Дата смерці 26 жніўня 2021(2021-08-26)[2] (73 гады)
Месца смерці
Грамадзянства
Альма-матар
Месца працы
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці пісьменнік, перакладчык, паэт, празаік, эсэіст
Мова твораў беларуская і нямецкая
Грамадская дзейнасць
Член у
Прэміі
Узнагароды
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы
Лагатып Вікіцытатніка Цытаты ў Вікіцытатніку

Але́сь Сцяпа́навіч Раза́наў (5 снежня 1947, в. Сялец, Бярозаўскі раён, Брэсцкая вобласць — 26 жніўня 2021, Мінск) — беларускі паэт, перакладчык, эсэіст. Вядомы як паэт-наватар, аўтар новых паэтычных форм.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся 5 снежня 1947 года ў сям’і служачых. Бацька — Сцяпан Разанаў, паходзіў з вёскі Вялікая Ржакса Тамбоўскай вобласці, прыехаў з геадэзічнай экспедыцыяй да вайны ў Беларусь, дзе яго застала Другая сусветнай вайна. У 1942 годзе быў вывезены на прымусовыя працы ў Германію, дзе працаваў на заводзе, быў у канцлагерах Заксенгаўзен і Маўтгаўзен, вызвалены ў 1945 годзе Савецкай Арміяй. Вярнуўся да сям’і ў Брэсцкую вобласць і застаўся жыць у вёсцы Сялец. Маці, Надзея Іванаўна, працавала медсястрой, фельчарам-акушэркай, пазней — у бальніцы вёскі Сялец[4].

Алесь Разанаў нарадзіўся 5 снежня 1947 года. У 1955 годзе пайшоў у Сялецкую сярэднюю школу, якую скончыў у 1966 годзе. У 1966 годзе Алесь Разанаў паступіў на філалагічны факультэт БДУ. Паралельна з вучобай працаваў ліцейшчыкам на Мінскім заводзе ацяпляльнага абсталявання. У кастрычніку 1968 студэнты-філолагі БДУ, сярод лідараў якіх былі Алесь Разанаў, Віктар Ярац і Леў Барташ, сабралі подпісы студэнтаў (ліст падпісала некалькі соцень чалавек), дзе патрабавалі вяртання выкладання на беларускай мове. У выніку тройца ініцыятараў звароту атрымала ярлыкі «нацыяналістаў». А калі неўзабаве Алесь Разанаў, Віктар Ярац і Валянціна Коўтун з’ездзілі ў Зэльву да Ларысы Геніюш, два першыя ўзімку 1969 года былі выключаны з БДУ (праз няздачу заліку па ваеннай падрыхтоўцы; да гэтага яны былі выдатнікамі вучобы)[5]. Дзякуючы падтрымцы ўніверсітэцкага куратара Ніла Гілевіча і Максіма Танка, рэктару БПІ Сяргею Гусаку і загадчыку кафедры беларускай мовы і літаратуры БПІ Уладзіміру Калесніку, Алесь Разанаў працягнуў вучобу на філалагічным факультэце Брэсцкага педагагічнага інстытута, які скончыў у 1970 годзе.

У 1970—1971 працаваў настаўнікам беларускай мовы і літаратуры ў сярэдняй школе вёскі Кругель Камянецкага раёна. У 1971—1972 гадах на тэрміновай службе ў Савецкай Арміі[4]. З 1972 года ў Мінску. У 1972—1974 гадах літаратурны супрацоўнік газеты «Літаратура і мастацтва» і часопіса «Родная прырода». Член Саюза пісьменнікаў БССР і Саюза пісьменнікаў СССР з 1972 года. У 1974—1986 гадах рэдактар і старшы рэдактар выдавецтва «Мастацкая літаратура». З 1986 года на творчай рабоце. У 1988 годзе вучыўся ў славістычнай школе ў Чэхаславакіі. У 1989 выбіраўся віцэ-прэзідэнтам Беларускага ПЭН-цэнтра. У 1990-х гадах супрацоўнічаў з часопісам «Крыніца»[6].

З 1990 года старшыня Беларускага рэспубліканскага фонду імя Рэрыхаў, з 1992 года навуковы супрацоўнік Нацыянальнага навукова-асветніцкага цэнтра імя Ф. Скарыны. З 1990 года сябра Рады Саюза пісьменнікаў Беларусі[4].

Памёр 26 жніўня 2021 года[7].

Сям’я[правіць | правіць зыходнік]

Быў жанаты з Галінай Разанавай, дачка Таццяна[8].

Творчасць[правіць | правіць зыходнік]

Пачаў публікавацца ў 1961 годзе. Аўтар зборнікаў паэзіі «Адраджэнне», «Назаўжды», «Каардынаты быцця», «Шлях — 360», «Вастрыё стралы», «У горадзе валадарыць Рагвалод» (Вершасказы і пункціры)[4]. Творчасці Разанава ўласціва неардынарнае мысленне і нетрадыцыйны вобразна-паэтычны стыль самавыяўлення. Ужываў наватарскія жанравыя і рытміка-інтанацйныя формы з гуманістычным напаўненнем[4].

Выступаў з артыкуламі ў пытаннях сучаснага літаратурнага працэсу, публікаваў эсэ[4].

Перакладаў з літоўскай, латышскай, грузінскай, балгарскай, сербскахарвацкай, чэшскай, англійскай моў. Пераклаў кнігу Казіса Саі для дзяцей «Гэй, хавайцеся!» (1982), п’есу Уільяма Шэкспіра «Сон у летнюю ноч» (аўт. «Сон у Іванаву ноч» у зборніку «Тры камедыі», 1989), раман Ёнаса Авіжуса «Час, калі пусцеюць сядзібы» (1989), выбраную паэзію Улдыса Бэрзыньша (2013). Склаў кнігу паэзіі Янкі Купалы «Выйду з сэрцам, як з паходняй!..» (1982). Выдаў па-нямецку зборнік «Wortdichte» (2003).

На рускай мове выйшаў зборнік паэзіі Алеся Разанава «Вместе с травой» (2016) у перакладах Валерыя Ліпневіча.

Бібліяграфія[правіць | правіць зыходнік]

  • «Адраджэнне» (1970) (першапачатковая назва — «Адрачэнне»)
  • «Назаўжды» (1974)
  • «Каардынаты быцця» (1976)
  • «Шлях — 360» (1981)
  • «Вастрыё стралы» (1988, Літаратурная прэмія імя Янкі Купалы)
  • «У горадзе валадарыць Рагвалод» (1992)
  • «Паляванне ў райскай даліне» (1994, прэмія «Гліняны Вялес»)
  • «Гліна. Камень. Жалеза» (2000)
  • «Wortdichte» (2003) (па-нямецку, прэмія Гердэра[9])
  • «Кніга ўзнаўленняў» (2005)
  • «Лясная дарога: версэты» (2005)
  • «Каб мелі шчасце ўваскрасаць і лётаць: паэмы» (2006)
  • «Der Zweig zeigt dem Baum wohin er wachsen soll: gedichte» (2006)
  • «Дождж: возера ў акупунктуры: пункціры» (2007)
  • «Пчала пачала паломнічаць: вершаказы» (2009)
  • «Сума немагчымасцяў: зномы» (2009)
  • «Воплескі даланёю адною: пункціры» (2010)
  • «З апокрыфа ў канон: гутаркі, выступленні, нататкі» (2010)
  • «З Вяліміра Хлебнікава» (2011, тэкст паралельна на беларускай і рускай мовах)
  • «І потым нанава пачаць: квантэмы, злёсы, вершы» (2011)
  • «Der Mond denkt, die Sonne sinnt: wortdichte» (2011)
  • «Падарунак хроснай маці» (2013)
  • «На гэтай зямлі = Auf dieser Erde: версэты» (2015)
  • «Галасы тое, што ёсць, шукаюць: пункціры» (2016)
  • «Францыск Скарына. Маем найбольшае самі: кніга перастварэнняў Алеся Разанава» (2017)
  • «Такая і гэтакі: талакуе з маланкай дождж: пункціры» (2018)
  • «Маланка жне, гром малоціць: вершаказы» (2020)

Прэміі і ўзнагароды[правіць | правіць зыходнік]

Ацэнкі[правіць | правіць зыходнік]

Паэт Уладзімір Някляеў сказаў пра Алеся Разанава: «Ён быў проста як ніхто, бадай, з нас адданы паэзіі. Мажліва, па той прычыне, што адчуваў сваю пакліканасць». Літаратар і гісторык Уладзімір Арлоў звярнуў увагу, што асоба Алеся Разанава мела не адно вымярэнне і ўвасабленне, але найперш ён — стваральнік новых жанраў і наогул новай паэтыкі. Паэт і перакладчык Андрэй Хадановіч адзначыў яго як бліскучага наватара, які карыстаўся найлепшым, што існуе ў традыцыі[11]. Паводле пісьменніка і філолага Змітра Дзядзенкі, «Алесь Разанаў быў паэтам ад Бога, і ў беларускай паэзіі зрабіў сапраўдную мадэрністычную рэвалюцыю»[6].

Крыніцы[правіць | правіць зыходнік]

  1. Ales Rasanaŭ // Brockhaus Enzyklopädie / Hrsg.: Bibliographisches Institut & F. A. Brockhaus, Wissen Media Verlag Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. На 74-м годзе памёр паэт Алесь Разанаў // Беларуская служба Радыё «Свабода» — 1954. Праверана 26 жніўня 2021.
  3. LIBRIS — 2012. Праверана 24 жніўня 2018.
  4. а б в г д е Беларускія пісьменнікі 1995, с. 126.
  5. Як студэнт Алесь Разанаў у 68-м паставіў на вушы БДУ і дзяржсістэму . Новы Час (5 снежня 2022). Праверана 3 лістапада 2023.
  6. а б В. Рубінчык. Абы не танкі… (28 жніўня 2021). Праверана 4 лістапада 2023.
  7. Памёр паэт Алесь Разанаў. Наша Ніва (26 жніўня 2021). Праверана 26 жніўня 2021.
  8. Блог «Галасы». Жонка Алеся Разанава: «Для мяне цяпер паглыбіцца ў тое, што было сэнсам жыцьця Алеся – вялікая радасьць, бо ён са мной». Telegraph (5 снежня 2022). Праверана 4 лістапада 2023.
  9. Ales Rasanau — internationales literaturfestival Berlin (ням.). Праверана 31 студзеня 2022.
  10. Алексіевіч, Пазьняк, Вольскі, Эрыксан, Белавус. Хто яшчэ ўзнагароджаны мэдалём у гонар БНР-100
  11. Навумчык, Сяргей. «Слова „геній“ зусім не выглядае перабольшаньнем». Літаратары ў памяць пра паэта Алеся Разанава . Радыё Свабода (26 жніўня 2021). Праверана 4 лістапада 2023.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Беларуская літаратура: дапам. для вучняў 11-га кл. агульнаадукац. устаноў з беларус. і рус. мовамі навучання / пад рэд. А. Бельскага, М. Тычыны. — Мн.: Адукацыя і выхаванне, 2009. ISBN 978-985-471-320-5
  • Івашчанка А. Паэтыка Алеся Разанава: між медытацыяй і рацыяй / пад рэд. М. Тычыны. — Мн.: БНТУ, 2008. — ISBN 978-985-525-021-1
  • Калеснік У. Страла і мэта // Калеснік У. Усё чалавечае: літаратурныя партрэты, артыкулы, нарысы. — Менск, 1993
  • Кісліцына Г. Алесь Разанаў: Праблема мастацкай свядомасці. — Мн., 1997.
  • Конан У. Узыходжаньне // Полымя. 1997, № 12.
  • Разанаў Алесь // Беларускія пісьменнікі (1917—1990): Даведнік / Склад. А. К. Гардзіцкі. Нав. рэд. А. Л. Верабей. — Мн.: Мастацкая літаратура, 1994. — 653 с.: іл. — 22 000 экз. — ISBN 5-340-00709-X.
  • Разанаў Алесь // Беларускія пісьменнікі: Біябібліяграфічны слоўнік. У 6 т. / пад рэд. А. І. Мальдзіса. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 1995. — Т. 5. Пестрак — Сяўрук. — С. 126—129. — 480 с.; іл.. — ISBN 5-85700-168-4.
  • Разанаў Алесь // Дэмакратычная апазыцыя Беларусі: 1956—1991. Пэрсанажы і кантэкст. —Мн.: Архіў Найноўшае Гісторыі, 1999. ISBN 985-6374-08-1
  • Разанаў Алесь // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі: У 6 т. / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (галоўны рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. Т. 6. Кн. 1: Пузыны — Усая. — Мн.: БелЭн, 2001. — 591 с.: іл. — С. 83. — ISBN 985-11-0214-8.
  • Івашчанка, А. Справа Разанава: як у 1968-м трое мінскіх студэнтаў кінулі выклік сістэме// Наша гісторыя, № 5, 2018, с. 36-39. ISBN 2617—2305
  • Аляшкевіч, Т. А. Фонасемантыка паэтычнага твора Алеся Разанава/ Т. А. Аляшкевіч ; Нацыянальная акадэмія навук Беларусі. Цэнтр даследаванняў бел. культуры, мовы і літаратуры; навук. рэд. М. А. Тычына. — Мінск : Беларуская навука, 2014. — 161 с.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]