Алесь Савіцкі
Аляксандр Ануфрыевіч Савіцкі | |
---|---|
| |
Асабістыя звесткі | |
Дата нараджэння | 8 студзеня 1924 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 5 кастрычніка 2015 (91 год) |
Месца смерці | |
Пахаванне | |
Грамадзянства |
![]() ![]() |
Альма-матар | |
Месца працы | |
Прафесійная дзейнасць | |
Род дзейнасці | |
Кірунак |
дакументальная проза дзіцячая літаратура |
Жанр | раман, аповесць[d] і аповесць |
Мова твораў | беларуская, руская |
Грамадская дзейнасць | |
Партыя | |
Член у | |
Прэміі |
![]() |
Узнагароды |
|
![]() |
Аляксандр Ануфрыевіч Савіцкі; вядомы як Алесь Савіцкі; 8 студзеня 1924, Полацк — 5 кастрычніка 2015) — беларускі пісьменнік, грамадскі дзеяч. Ганаровы грамадзянін г. Полацка (1987).
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзіўся 8 студзеня 1924 года ў Полацку ў сям’і кадравага афіцэра Чырвонай Арміі.
З 1942 года — партызан атрада «Смерць фашызму», з 1943 года — камандзір падрыўной групы атрада «Бальшавік» брыгады імя Варашылава на Віцебшчыне. У 1944—1945 гадах — у Савецкай Арміі, удзельнічаў у вызваленні Літвы, Польшчы, у баях за ўзяцце Берліна. Быў тройчы паранены.
Пасля дэмабілізацыі (1945) працаваў у рэдакцыі полацкай газеты «Бальшавіцкі сцяг» (пазней «Сцяг камунізму»). У 1958 годзе скончыў Літаратурны інстытут у Маскве, у 1961 годзе — аспірантуру пры ім. У 1961—1962 гадах — загадчык рэдакцыі выдавецтва «Ураджай», у 1962—1969 гадах — вучоны сакратар Літаратурнага музея Якуба Коласа. У 1969—1973 гадах загадваў сектарам мастацкай літаратуры аддзела культуры ЦК КПБ.
Член Саюза пісьменнікаў СССР і СП БССР з 1961 года[1].
Памёр 5 кастрычніка 2015 года[2]. Пахаваны на Паўночных могілках Мінска[1].
Творы
[правіць | правіць зыходнік]Літаратурнай дзейнасцю займаецца з 1943 года (Ветрынскі раён, газета «Чырвоная звязда»). Першы празаічны твор апублікаваны ў 1948 годзе (полацкая абласная газета «Бальшавіцкі сцяг»). Аўтар мастацкіх і дакументальных кніг, аповесцяў для дзяцей. Шэраг твораў перакладзены на рускую, украінскую, узбекскую, грузінскую, славацкую мовы.
Бібліяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Мастацкія аповесці
[правіць | правіць зыходнік]- «Кедры глядзяць на мору» (1960)
- «Пасля паводкі» (1962)
- «Самы высокі паверх» (1969)
- «І Нічога ўзамен» (1973)
- «Скажы мне праўду» (1978)
- «Узаранае поле» (1978)
- «Белая знічка» (1984)
Дакументальная аповесць
[правіць | правіць зыходнік]- «Наступ пракладае Першы» (1971)
Раманы
[правіць | правіць зыходнік]- «Жанчыны» (1963)
- «Палын - зелле горкае» (1967)
- «Верай і праўдай» (1976)
- «Толькі Аднойчы» (1979)
- "Зямля не раскажа» (1980)
- «Літасці не чакай» (1982)
- «Памерці заўсёды паспееш" (1983)
- «Верасы» (1987)
- «Пісьмо ў рай» (2011)
- дакументальны раман «Обаль» (1989)
- зборнік апавяданняў «Белы гарлачык» (1965) зборнік апавяданняў для дзяцей «Шкляная нітка» (1970), трылогія «Дзівосы Лысай гары» (аповесці-казкі «Радасці і нягоды залацістага карасіка Бубліка», «Прыгоды Муркі" і "Яўгенка, Лінда і Рык»). У 1982 годзе выйшаў збор выбраных твораў у двух тамах.
Узнагароды і прэміі
[правіць | правіць зыходнік]- Ордэн Чырвонай Зоркі
- Ордэн Айчыннай вайны I ступені (1985)
- Ордэн «Знак Пашаны» (1984)
- Ордэн Славы III ступені (1944)
- Ордэн Францыска Скарыны (2009)
- Прэмія Ленінскага камсамола Беларусі (1970) — за аповесць «Самы высокі паверх».
- Дзяржаўная прэмія Рэспублікі Беларусь імя Якуба Коласа (2002) — за кнігу «Дзівосы Лысай гары».
- Літаратурная прэмія Расіі «Прохараўскае поле» (2010) — за раман «Верасы» і трылогію «Дзівосы Лысай гары».
Зноскі
- ↑ а б Раманаў — Станкевіч – Белліт (14 ліпеня 2023). Праверана 14 чэрвеня 2024.
- ↑ Памёр пісьменнік Алесь Савіцкі
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Савік Л. С. Савіцкі Алесь (Аляксандр Ануфрыевіч) // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 14: Рэле — Слаявіна / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 14. — С. 69. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0238-5 (т. 14).
- Саві́цкі Алесь (Аляксандр Ануфрыевіч) // Беларусь: энцыклапедычны даведнік / Рэдкал. Б. І. Сачанка (гал. рэд.) і інш.; Маст. М. В. Драко, А. М. Хількевіч. — Мн.: БелЭн, 1995. — С. 640. — 800 с. — 5 000 экз. — ISBN 985-11-0026-9.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Нарадзіліся 8 студзеня
- Нарадзіліся ў 1924 годзе
- Нарадзіліся ў Полацку
- Памерлі 5 кастрычніка
- Памерлі ў 2015 годзе
- Памерлі ў Мінску
- Пахаваныя на Паўночных могілках
- Выпускнікі Літаратурнага інстытута імя А. М. Горкага
- Супрацоўнікі выдавецтва «Беларусь»
- Супрацоўнікі Дзяржаўнага літаратурна-мемарыяльнага музея Якуба Коласа
- Асобы
- Публіцысты паводле алфавіта
- Публіцысты СССР
- Публіцысты Беларусі
- Члены КПСС
- Члены Саюза пісьменнікаў СССР
- Члены Саюза беларускіх пісьменнікаў
- Лаўрэаты Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь
- Кавалеры ордэна Францыска Скарыны
- Кавалеры ордэна Чырвонай Зоркі
- Кавалеры ордэна Славы
- Кавалеры ордэна «Знак Пашаны»
- Кавалеры ордэна Айчыннай вайны I ступені
- Узнагароджаныя медалём «За перамогу над Германіяй у Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»
- Узнагароджаныя медалём «Дваццаць гадоў перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»
- Узнагароджаныя медалём «Трыццаць гадоў перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»
- Узнагароджаныя медалём «Сорак гадоў перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»
- Узнагароджаныя медалём «50 гадоў Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941-1945 гг.»
- Узнагароджаныя медалём «За ўзяцце Берліна»
- Узнагароджаныя медалём Жукава
- Узнагароджаныя медалём «За вызваленне Варшавы»
- Узнагароджаныя медалём «50 гадоў Узброеных Сіл СССР»
- Узнагароджаныя медалём «70 гадоў Узброеных Сіл СССР»
- Пісьменнікі паводле алфавіта
- Грамадскія дзеячы Беларусі
- Ганаровыя грамадзяне Полацка
- Пісьменнікі-сацрэалісты
- Пісьменнікі СССР
- Пісьменнікі Беларусі
- Пісьменнікі XX стагоддзя
- Дзіцячыя пісьменнікі паводле алфавіта
- Дзіцячыя пісьменнікі СССР
- Дзіцячыя пісьменнікі Беларусі
- Партызаны Вялікай Айчыннай вайны
- Беларускамоўныя пісьменнікі
- Рускамоўныя пісьменнікі
- Лаўрэаты прэміі «Залаты Купідон»