Алеуцкая мова
| Алеуцкая | |
|---|---|
| | |
| Саманазва | Unangam Tunuu, Уна́ӈам тунуу́ |
| Краіны | ЗША, Расія |
| Агульная колькасць носьбітаў | 200 |
| Статус | на мяжы знікнення[d] |
| Класіфікацыя | |
| Катэгорыя | Мовы Паўночнай Амерыкі |
|
|
| Пісьменнасць | лацінскае пісьмо |
| Моўныя коды | |
| ДАСТ 7.75–97 | але 033 |
| ISO 639-1 | — |
| ISO 639-2 | ale |
| ISO 639-3 | ale |
| WALS | ale |
| Atlas of the World’s Languages in Danger | 163 і 145 |
| Ethnologue | ale |
| Linguasphere | 60-AA |
| ELCat | 671 |
| IETF | ale |
| Glottolog | aleu1260 і wail1242 |
Алеу́цкая мова (Unangam Tunuu, Уна́ӈам тунуу́) — паўночнаамерыканская мова, распаўсюджаная на поўдні і захадзе Аляскі (ЗША) і Камандорскіх астравах (Расія), родная мова алеутаў. Уваходзіць у склад эскімоска-алеуцкай моўнай сям’і. Колькасць носьбітаў — каля 200 чалавек.
Падзяляецца на буйныя 2 дыялекты: усходні і заходні. У кожным дыялекце вылучаюць асобныя тэрытарыяльныя гаворкі (напрыклад, гаворкі астравоў Прыбылова, Ату, Берынга і г. д.). У Расіі берынгаўская гаворка лічыцца асобным дыялектам.
Першыя алеуцкі алфавіт і граматыка былі распрацаваны на аснове кірыліцы расійскім святаром Іаанам Венеамінавым у 1846 г. У 1930-х гг. савецкая этнограф Лізавета Арлова распрацавала алфавіт і граматыку для берынгійскага дыялекта на аснове лацінкі, аднак яна не была апублікавана. У нашы дні ў Расіі часцей карыстаюцца эскімоскім алфавітам на аснове кірыліцы, распрацаваным у 1950-я гг. — 1980-я гг.
У ЗША распрацоўка алеуцкага алфавіта і граматыкі ў Цэнтры па вывучэнню моў карэнных народаў Аляскі пачалася толькі ў 1970-я гг. Канчаткова яе завершыў калектыў пад кіраўніцтвам нарвежскага лінгвіста Кнута Бергсланда ў 1997 г.
Алеуцкая мова знаходзіцца пад пагрозай знікнення.