Алехандра Хадароўскі
Алехандра Хадароўскі (ісп.: Alejandro Jodorowsky Prullansky; нар. 17 лютага 1929[1][2][…], Такапілья[d], вобласць Антафагаста[d][3] ці Ікіке[4]) — рэжысёр, прадзюсар, кампазітар, драматург, акцёр, пісьменнік і аўтар коміксаў. Найбольш вядомы сваімі сюррэалістычнымі фільмамі «Крот» (1970) і «Святая гара» (1973), а таксама трылерам «Святая кроў» (1989).
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзіўся 17 лютага 1929 года ў г. Такапілья (Чылі) ў сям’і яўрэйскіх імігрантаў з Адэсы[7].
У 1952 годзе пераехаў у Парыж, дзе працаваў у тэатры Марселя Марсо, супрацоўнічаў з адным з заснавальнікаў сюррэалізму Андрэ Брэтонам. Захапляўся левымі ідэямі.
Мае грамадзянства Чылі і Францыі. Быў двойчы жанаты, мае пяцёра дзяцей.
Творчасць
[правіць | правіць зыходнік]Ягоны першы фільм «Гальштук» быў кароткаметражным, па п’есе Томаса Мана[8].
Першы ягоны поўнаметражны фільм «Фандо і Ліз» на фестывалі ў Акапулька справакаў беспарадкі, рэжысёру давялося ратавацца ўцёкамі ад раз’юшаных гледачоў[9].
Сусветную славу яму прынёс фільм «Крот», у ім ён зняўся ў галоўнай ролі і быў аўтарам музыкі[8]. Гэтая стужка аказала ўплыў на творчасць рэжысёра Дэвіда Лінча, Нікаласа Віндынга Рэфна і Сэмюэля Фулера, акцёраў Пітэра Фонда і Дэніса Хопера, рок-музыкаў Боба Дылана, Джорджа Харысана, Роджэра Уотэрса і Мэрыліна Мэнсана[8].
У 1975 годзе пачаў рыхтаваць экранізацыю фантастычнага рамана Фрэнка Герберта «Дзюна». Зняцца ў праекце павінны былі Орсан Уэлс, Глорыя Свонсан, Ален Дэлон, Дэвід Кэрадайн, Мік Джагер, Уда Кір, Аманда Лір. На роль Імператара быў запрошаны Сальвадор Далі. Мастацкім афармленнем займаліся Жан Жыро, дэкарацыямі — Ханс Рудольф Гігер, а музыкай — Pink Floyd[8]. Аднак праз пэўны час прадзюсары адмовіліся ад праекта. Лічыцца, што падрыхтаваныя малюнкі і раскадроўка паўплывалі на фільмы «Тэрмінатар», «Флэш Гордан», «Індяна Джонс», «Кантакт», «Праметей», «Чужы» і «Зорныя войны»[9]. Пра гісторыю нязнятага праекта ў 2013 годзе выйшаў дакументальны фільм Фрэнка Павіча «„Дзюна“ Хадароўскага»[8].
Фільмаграфія
[правіць | правіць зыходнік]| Год | Беларуская назва | Арыгінальная назва | Роля | |
|---|---|---|---|---|
| ф | Гальштук | La cravate | рэжысёр | |
| ф | Фандо і Ліз | Fando y Lis | рэжысёр | |
| ф | Крот | El Topo | рэжысёр | |
| ф | Свяшчэнная гара | La montaña sagrada | рэжысёр | |
| ф | Бівень | Tusk | рэжысёр | |
| ф | Святая кроў | Santa Sangre | рэжысёр | |
| ф | Выкрадальнік вясёлкі | The Rainbow Thief | рэжысёр | |
| ф | Танец рэальнасці | La danza de la realidad | рэжысёр | |
| ф | Бясконцая паэзія | Poesía sin fin | рэжысёр | |
| ф | Псіхамагія, мастацтва вылечвання | Psychomagic, a Healing Art | рэжысёр |
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- 1 2 Alejandro Jodorowsky // BD Gest’ Праверана 9 кастрычніка 2017.
- 1 2 Alejandro Jodorowsky // Babelio — 2007.
- 1 2 3 Gregersen E. Alejandro Jodorowsky // Encyclopædia Britannica Праверана 3 мая 2021.
- 1 2 https://www.legifrance.gouv.fr/jorf/jo/1996/04/27/0100
- ↑ Journal officiel de la République française, Journal officiel de la République française. Document administratif — 1868. — ISSN 0242-6773
- ↑ https://www.fictiondb.com/author/alexandro-jodorowsky~34522.htm Праверана 3 мая 2021.
- ↑ Дмитрий Волчек. ОТСЧЕТ БЕГЕМОТОВ (руск.). kolonna.mitin.com. Издательство «Kolonna publications, Митин журнал». Праверана 29 мая 2025.
- 1 2 3 4 5 Долгая дорога к "Дюне". У самой долгожданной кинопремьеры года - полувековая предыстория (руск.). BBC News Русская служба (3 верасня 2021). Праверана 29 мая 2025.
- 1 2 «Дюна» Ходоровски: величайший неснятый фильм | Кино | Мир фантастики и фэнтези (руск.). www.mirf.ru. Праверана 29 мая 2025.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Алехандра Хадароўскі