Алешавічы

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Вёска
Алешавічы
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Насельніцтва
  • 34 чал. (2009)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 1515
Аўтамабільны код
4
Алешавічы на карце Беларусі ±
Алешавічы (Беларусь)
Алешавічы
Алешавічы (Гродзенская вобласць)
Алешавічы

Але́шавічы[1] (трансліт.: Aliešavičy, руск.: Алешевичи) — вёска ў Мастоўскім раёне Гродзенскай вобласці. Уваходзіць у склад Мастоўскага сельсавета.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Сядзіба Незабытоўскіх у Алешкавічах на малюнку Н. Орды, XIX ст.

Алешавічы вядомы прынамсі з канца XV ст., калі разам з Кулешавічамі і дзвюма пустаўшчанымі Талюцеўшчына і Барсуноўшчына належалі нейкаму Луку Бранцу. На пачатку XVI ст. гаспадарскі дваранін Івашка Дзевачка атрымаў іх пасля Лукі ад гаспадара. У 1519 годзе віцебскі баярын Пётр Грынькавіч, разам з дзядзькамі Васькам і Занькам Янкавічамі, атрымаў маёнтак ад іх брата Івашкі Дзевачкі. Пазней маёнтак трымаў сын Пятра—Міхайла, болей вядомы як мітрапаліт кіеўскі Анісіфар Дзевачка, а затым яго спадкаемцы.[2]

У канцы XVIII ст. Ян Незабытоўскі купіў маёнтак у сям’і Барановічаў. Сядзіба Незабытоўскіх у Алешавічах з’явілася ў XIX ст.

З канца верасня 1939 года Алешавічы ў складзе БССР. У 1941 годзе савецкія вайскоўцы перад адступленнем узарвалі снарады, якія былі ў складзе (лямусе). Згарэў маёнтак, ад гарачых асколкаў загарэлася вёска і амаль уся згарэла. Людзі хаваліся ў лесе, а калі вярнуліся, то знайшлі толькі папялішча[3].

Да 18 сакавіка 1960 года вёска ўваходзіла ў склад Скоржыцкага сельсавета Шчучынскага раёна[4], да 28 жніўня 2013 года — у склад Мікелеўшчынскага сельсавета[5].

Славутасці[правіць | правіць зыходнік]

  • Гаспадарчы двор Незабытоўскіх

Страчаная спадчына[правіць | правіць зыходнік]

Вядомыя асобы[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гродзенская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2004. — 469 с. ISBN 985-458-098-9 (DJVU).
  2. Лісейчыкаў, Бобер 2018, с. 13..
  3. Нюнька 2000.
  4. Рашэнне выканкома Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 18 сакавіка 1960 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1960, № 8.
  5. Решение Гродненского областного Совета депутатов от 28 августа 2013 г. № 252 О некоторых вопросах административно-территориального устройства Мостовского района Гродненской области Архівавана 17 чэрвеня 2021.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]