Алея Класікаў

Алея Класікаў — скульптурны комплекс у парку «Штэфан чэл Марэ» горада Кішынёва. Па абодва бакі алеі на пастаментах з чырвонага паліраванага граніту ўсталяваны бронзавыя бюсты пісьменнікаў і грамадска-палітычных і культурных дзеячаў Малдовы. Алея Класікаў перасякае цэнтр парка, дзе на гранітнай калоне ўсталяваны бронзавы бюст А. С. Пушкіна (1885) працы скульптара А. М. Апякушына. Алея была збудавана ў 1958 годзе і з тых часоў стала любым месцам адпачынку гараджанаў і гасцей сталіцы. Спачатку алея складалася з 12 бюстаў, але пасля распаду СССР яе сталі дапаўняць бюстамі дзеячаў малдаўскай культуры, чыя творчасць не віталася ў савецкі перыяд, а таксама скульптурамі румынскіх паэтаў і пісьменнікаў.
У Алеі Класікаў на дадзены момант усталяваны 25 бюстаў.
| Бюст | Час усталёўкі | Скульптар | Выява |
|---|---|---|---|
| Васіле Александры | 1957 | Л. І. Дубіноўскі | |
| Тудор Аргезі | 1995 | Дзмітрый Вердзяну | |
| Георге Асакі | 1957 | Л. І. Дубіноўскі | |
| Джорджэ Баковія | 2001 | Міліца Петрашку | |
| Лучыян Блага | 1992 | Аляксандр Пікуноў-Тырцэу | |
| Актавіян Гога | 2000 | Корнел Медра | |
| Аляксандру Доніч | 1957 | І. Л. Кептэнару | |
| Нікалае Ёрга | 1990-я | Міхаіл Екобіч | |
| Дзмітрый Кантэмір | 1957 | Н. Гарэнышаў | |
| Міхаіл Кагэлнічану | |||
| Джорджэ Кошбук | 1996 | Канстанцін Паповіч | |
| Джорджэ Кэлінеску | 1997 | Сергей Ганенка | |
| Іён Крангэ | 1957 | Леў Авербух | |
| Аляксей Мацеевіч | 1990 | Дзмітрый Русу-Скварцоў | |
| Нікалае Мілеску-Спэтару | 1957 | Леў Авербух | |
| Канстанцін Негруцы | 1957 | Л. І. Дубіноўскі і Аляксандр Майко | |
| Алеку Русо | 1957 | В. Ларчанка | |
| Міхаіл Садавяну | 1990-е | калектыў аўтараў | |
| Канстанцін Стамаці | 1957 | Леанід Фітаў | |
| Канстанцін Стэрэ | 1991 | Г. Дубровін | |
| Мікіта Стэнеску | 1990-е | калектыў аўтараў | |
| Аляксандр Хіждау | 1957 | В. Кракавяк | |
| Багдан Петрычэйку Хашдэу | 1957 | Іосіф Кептэнару | |
| Мірча Эліадэ | 1997 | Васілій Голя | |
| Міхай Эмінеску | 1957 | Л. Дубіноўскі | |
| Грыгорэ Віеру | 2010 | Ромі Адам | |
| Адрыян Пэунеску | 2011[1] | Ромі Адам |
Зноскі
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Памятники Молдавии. — Кишинёв, 1969. — С. 10.
- Исторические и культурные памятники Республики Молдова = Monumente de istorie şi cultură din Republica Moldova. — Кишинёв, 1994. — С. 83.
- Кишинёв. Энциклопедия = Chişinău, Enciclopedie. — Кишинёв, 1997. — С. 34.