Алкагалізм
| Алкагалізм | |
|---|---|
| Музыкант, які падтрымлівае п’яную ўдзельніцу балю. (выява на антычнай вазе) | |
| МКХ-11 | 6C40.1 |
| МКХ-10 | F10. |
| МКХ-9 | 303 |
| OMIM | 103780 |
| DiseasesDB | alcoholism |
| MedlinePlus | 000944 |
| MeSH | D000437 |
Алкагалізм — наркатычная залежнасць, якая характарызуецца хваравітай цягай да ўжывання алкагольных напояў (псіхічная і фізічная залежнасць) і алкагольным (хімічным) пашкоджаннем унутраных органаў. Пры алкагалізме адбываецца дэградацыя чалавека як асобы; страта ўнутранага «Я».
Азначэнне алкаголік лічаць дэгуманізавальным, паталагізавальным і неэтычным. Да людзей хворых на алкагалізм лепей ужываць азначэнне чалавек з алкагольнай залежнасцю або чалавек, які цярпіць на алкагольную залежнасць.
Праявы
[правіць | правіць зыходнік]Хваробай паражаюцца галаўны мозг (амнезія, галюцыноз, дэпрэсія, псіхоз, энцэфалапатыя і эпілепсія), кроў (малакроўе), нервы (полінеўрапатыя), падстраўнікавая залоза (панкрэатыт), печань (жаўтуха, тлушчавая дыстрафія і цыроз), скура (язва), страўнік (гастрыт), сэрца (інфаркт і міякардыядыстрафія) і яечкі (імпатэнцыя)[1].
Беларусь
[правіць | правіць зыходнік]Станам на 16 красавіка 2013 года ў Беларусі на адмысловым уліку стаяла каля 270 тысяч залежных ад алкаголю людзей[2].
Гл. таксама
[правіць | правіць зыходнік]Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Святлана Барысенка. Аглаблёвая, або Забойства на клетачным узроўні // Краіна здароўя. — 2 лістапада 2010. — № 57 (226). — С. 5.
- ↑ Святлана Барысенка. Калі ты можаш спыніцца // Краіна здароўя. — 16 красавіка 2013. — № 5 (306). — С. 5.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Алкагалізм