Алофі (востраў)
Выгляд
| Алофі | |
|---|---|
| фр. Alofi | |
Алафітаі | |
| Характарыстыкі | |
| Плошча | 32 км² |
| Найвышэйшы пункт | 417 м |
| Насельніцтва | 0 чал. |
| Размяшчэнне | |
| 14°21′ пд. ш. 178°02′ з. д.HGЯO | |
| Архіпелаг | Астравы Хорн |
| Акваторыя | Ціхі акіян |
| Краіна | |
Алофі (фр.: Alofi) — востраў у групе астравоў Хорн. Плошча - 32 км². Сталага насельніцтва няма.
Востраў Алофі знаходзіцца ўсяго ў 1,6 км на паўднёвы ўсход ад вострава Футуна. Паверхня мае часткова каралавае, часткова вулканічнае паходжанне. Мяркуецца, што ў старажытнасці Алофі быў атолам, паднятым над акіянам падчас вывяржэння вулкана. Даўжыня берагавой лініі - 25,4 км. Найвышэйшы пункт - гара Калафау (417 м).
Жыхары Футуны выкарыстоўваюць зямлю на паўночных схілах Калафау для сельскай гаспадаркі. Вырошчваюць трапічныя культуры для ўнутранага забеспячэння і продажу ў Мата-Уту. Агароды наведваюць сезонна. Астатняя частка вострава занята трапічнымі лясамі і горнымі лугамі. Маецца некалькі эндэмічных відаў раслін і птушак.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Islands of Wallis and Futuna (France) Архівавана 1 мая 2013.
