З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Алоіс Георг Ёзэф Райнер (ням. : Alois Georg Josef Rainer ; нар. 7 студзеня 1965 , Штраўбінг , ФРГ ) — нямецкі мяснік і палітык Хрысціянска-сацыяльнага саюза ў Баварыі , які з 2013 года з’яўляецца дэпутатам Бундэстагу ад зямлі Баварыя .
Райнер вырас у Хайбаху (укр.) ( бел. ў Баварскім Лесе (Ніжняя Баварыя ) на мясной ферме з гасцініцай. З 1980 па 1983 год навучаўся на мясніка, пасля чаго служыў у арміі. Пасля сдачы кваліфікацыйных іспытаў у 1986 годзе ўзначаліў мясны бізнес сваіх бацькоў у 1987 годзе. Ён і сёння кіруе ім разам з сынам Маркусам.
Райнер упершыню стаў дэпутатам Бундэстагу на парламенцкіх выбарах у Германіі 2013 года [ 3] . У парламенце працаваў у камітэце па бюджэце і рэвізійнай камісіі з 2013 па 2019 год; у гэтай якасці быў дакладчыкам сваёй парламенцкай групы па гадавым бюджэце Федэральнага міністэрства па справах сям’і, пажылых грамадзян, жанчын і моладзі (укр.) ( бел. . З 2019 года з’яўляецца членам Камітэта па транспарце і лічбавай інфраструктуры, дзе выступае прэс-сакратаром сваёй парламенцкай групы[ 4] .
У чэрвені 2017 года Райнер прагаласаваў супраць увядзення аднаполых шлюбаў у Германіі [ 5] . 14 верасня 2021 года ўзяў шэфства над Марынай Золатавай , галоўнай рэдактаркай «TUT.BY » і беларускай палітычнай зняволенай [ 6] .
Яго бацька Алоіс Райнер (ням.) ( бел. (1921–2002) быў дэпутатам зямельнага парламента, а з 1965 па 1983 год і Бундэстагу . Яго старэйшая сястра Герда Хасельфельдт (польск.) ( бел. таксама была дэпутатам Бундэстагу , з 2017 года ўзначальвае Чырвоны Крыж Германіі (англ.) ( бел. [ 7] . Алоіс Райнер жанаты і мае двух дзяцей. Ён мае рымска-каталіцкае веравызнанне[ 8] .