Алтайскі раён (Усходне-Казахстанская вобласць)

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Зыранаўскі раён
каз.: Зырян ауданы
Герб
Герб
Краіна Казахстан
Статус раён
Уваходзіць у Усходне-Казахстанскую вобласць
Уключае 2 гарадскія і 3 пасялковыя адміністрацыі, 10 сельскіх акруг
Адміністрацыйны цэнтр Зыранаўск
Дата ўтварэння 17 студзеня 1928
Плошча 10 500 км²
(10-е месца)
Вышыня
над узроўнем мора
 • Найвышэйшы пункт


 2577 м
Зыранаўскі раён на карце
Зыранаўскі раён, карце
Часавы пояс UTC+6
Паштовыя індэксы 070800-070831[1]
Код аўтам. нумароў F, 16
Афіцыйны сайт

Зыранаўскі раён (каз. Зырян ауданы) — раён на паўночным усходзе Усходне-Казахстанскай вобласці Казахстана. Адміністрацыйны цэнтр раёна — горад Зыранаўск.

Геаграфія[правіць | правіць зыходнік]

Раён размешчаны на паўночным усходзе Усходне-Казахстанскай вобласці, у цэнтральнай частцы Руднага Алтая. На поўначы і паўночным захадзе мяжуе з тэрыторыяй горада абласнога  значэння Рыдэр, на захадзе — з Глубокаўскім раёнам і з тэрыторыяй горада абласнога значэння Усць-Каменагорск, на паўднёвым-захадзе — з Уланскім раёнам, на поўдні — з Какпекцінскім раёнам, на паўднёвым усходзе — з Катон-Карагайскім раёнам, на паўночным усходзе і ўсходзе — з Рэспублікай Алтай Расіі.

Клімат рэзка кантынентальны. Сярэднія тэмпературы студзеня — −22…-24 °C, ліпеня — 18,5…20,5 °C, сярэднегадавая тэмпература — 0,3 °C. Абсалютны максімум — 40 °C, абсалютны мінімум — −51 °C. Сярэднегадавая колькасць ападкаў у гарах — 800—900 мм, у перадгор’ях — 600—800 мм.

Рэльеф у асноўным горны і ўзгорысты. Заходнюю і цэнтральную часткі раёна займаюць адгор’і і перадгор’і Ульбінскага хрыбта, на поўначы — хрыбет Холзун, на ўсходзе — хрыбет Лісцвяга, дзе знаходзіцца вышэйшая кропка раёна — гара Быструхінскі Шпіль (2577 м).

У рачных далінах і горных лагчынах распаўсюджаны чарназёмныя, цёмна-каштанавыя і каштанавыя глебы, у перадгор’ях — чарназёмы і шэразёмы.

Праз паўднёвы захад раёна працякае рака Іртыш, на якім размешчаны Бухтармінскае і Усць-Каменагорскае вадасховішчы. У Бухтармінскае вадасховішча ўпадае Бухтарма, найбольш буйныя прытокі якой Тургусун, Хамір, Чарневая і Бярозаўка[2].

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Зыранаўскі раён Сяміпалацінскай акругі з цэнтрам у вёсцы Зыранаўка быў утвораны 17 студзеня 1928 года з Зыранаўскай, часткі Пазднякоўскай валасцей Бухтармінскага павета і часткі Савецкай воласці Усць-Каменагорскага павета Сяміпалацінскай губерні.

17 снежня 1930 года акруговае дзяленне ў Казахскай АССР ліквідавана, раён быў перададзены ў прамое рэспубліканскае падпарадкаванне.

11 верасня 1931 года раён быў узбуйнены за кошт чатырох сельсаветаў Усць-Каменагорскага раёна.

20 лютага 1932 года раён увайшоў у склад зноў утворанай Усходне-Казахстанскай вобласці.

24 лютага 1935 года раён быў разузбуйнены: восем сельсаветаў ўтварылі новы Бухтармінскі раён, тры сельсаветы ўвайшлі ў склад новаўтворанага Большанарымскага раёна, адзін сельсавет адышоў да Тарбагатайскага раёна.

31 сакавіка 1937 года раённы цэнтр сяло Зыранаўка пераўтворана ў рабочы пасёлак, 17 студзеня 1941 года пасёлак Зыранаўск ператвораны ў горад.

29 студзеня 1951 года горад Зыранаўск аднесены да катэгорыі гарадоў абласнога падпарадкавання з захаваннем статусу раённага цэнтра.

24 верасня 1957 года з Бухтармінскага раёна перададзена тры сельсаветы.

31 кастрычніка 1957 года Зыранаўскі раён скасаваны, яго тэрыторыя перададзена ў адміністрацыйнае падпарадкаванне Зыранаўскага гарсавета.

2 студзеня 1963 года ўтвораны Зыранаўскі сельскі раён у складзе шасці сельсаветаў.

10 снежня 1965 года Зыранаўскі сельскі раён скасаваны з перадачай тэрыторыі ў адміністрацыйнае падпарадкаванне Зыранаўскага гарсавета.

15 лютага 1977 г. зноў утвораны Зыранаўскі раён з цэнтрам у сяле Парыгіна.

У 1988 годзе цэнтр раёна вернуты ў горад Зыранаўск.

23 мая 1997 года ў склад раёна ўключана тэрыторыя горада Серабранск[3].

8 красавіка 2014 года горад Зыранаўск уключаны ў склад Зыранаўскага раёна[4].

Насельніцтва[правіць | правіць зыходнік]

Нацыянальны склад (на 1 студзеня 2015 года):

Адміністрацыйна-тэрытарыяльнае дзяленне[правіць | правіць зыходнік]

Зыранаўскі раён падзяляецца на 10 сельскіх акругаў, 3 пасялковых і 2 гарадскіх адміністрацыі[5], у якіх знаходзіцца 47 сельскіх і 2 гарадскіх населеных пунктаў[6].

Эканоміка[правіць | правіць зыходнік]

Прамысловасць[правіць | правіць зыходнік]

У XVIII стагоддзі з прычыны развіцця эканомікі Расіі зноў паўстала цікавасць да поліметалічных пакладаў «залатых гор», распрацоўваўшыхся «чудскімі плямёнамі». Адно з самых багатых радовішчаў адкрыў у 1791 годзе рудазнаўца Герасім Зыранаў. Г. Я. Шчуроўскі у свой час пісаў, што «... Зыранаўск даваў чыстага срэбра больш, чым усе руднікі Англіі, Францыі, Прусіі, Бельгіі, герцагства Савойскага і  Бадэнскага разам узятых». Акрамя срэбра, у зыранаўскіх рудах было знойдзена шмат свінцу, а таксама прымешка золата. На Пецярбургскім манетным двары з алтайскага срэбра здабывалі штогод да 25 пудоў золата.

У раёне ў цяперашні час разведана каля паўтары сотняў поліметалічных, калчаданна-поліметалічных, медна-калчаданных радовішчаў, рудопраяўленій і кропак мінералізацыі. Акрамя радовішчаў руд, якія змяшчаюць свінец, цынк, медзь, золата, срэбра і іншыя каштоўныя кампаненты, раён багаты натуральнымі будаўнічымі матэрыяламі: цаглянымі суглінкамі, пясчана-гравійнай сумессю, будаўнічымі пяскамі, вапняком.

Асновай эканомікі раёна з'яўляецца прамысловасць. Прамысловымі прадпрыемствамі ў 2010 годзе выраблена прадукцыі ў дзеючых цэнах на 64075,6 млн тэнге. З іх у горназдабыўной прамысловасці — на 38494,2 млн. тэнге, у апрацоўчай прамысловасці — на 19386,4 млн тэнге.

Наяўнасць карысных выкапняў вызначае галіновую накіраванасць прамысловасці. Базавая галіна рэгіёну — горназдабыўная. Галоўнае прадпрыемства гэтай галіны Зыранаўскі горна-абагачальны комплекс ТАА «Казцынк», размешчаны ў горадзе Зыранаўске, доля якога ў агульным аб'ёме прамысловай вытворчасці раёна складае 60%. АТ «Бухтармінская цэментная кампанія» — буйны вытворца цэменту, як у вобласці, так і ў краіне. Серабранскі завод неарганічных вытворчасцей.

Сельская гаспадарка[правіць | правіць зыходнік]

Раён з'яўляецца адным з асноўных вытворцаў сельскагаспадарчай прадукцыі ў вобласці. Наяўнасць сельгасугоддзяў, прыродныя ўмовы дазваляюць вырошчваць шырокі спектр сельгаскультур, у асноўным збожжавыя і алейныя. На канец 2010 года сельскагаспадарчай вытворчасцю займаліся 70 прадпрыемстваў, 172 сялянскіх гаспадаркі і 15,6 тыс. асабістых падсобных гаспадарак насельніцтва. Імі выраблена 4,5% валавой прадукцыі сельскай гаспадаркі вобласці. Удзельная вага прадукцыі раслінаводства склала 58,5%, жывёлагадоўлі — 41,5%.

У мае 2012 года Ўрад Казахстана прыняў Праграму развіцця монагарадоў на 2012-2020 гады для забеспячэння ўстойлівага сацыяльна-эканамічнага развіцця. У пералік спісу монагарадоў Усходне-Казахстанскай вобласці ўключаны горада Серабранск і Зыранаўск. Гэта павінна паслужыць штуршком да развіцця інфраструктуры, развіццю бізнесу і сацыяльнай сферы.

Вядомыя людзі[правіць | правіць зыходнік]

Заўвагі[правіць | правіць зыходнік]

Пры напісанні гэтага артыкула выкарыстоўваўся матэрыял з выдання «Казахстан. Нацыянальная энцыклапедыя» (1998-2007), прадастаўленага рэдакцыяй «Қазақ энциклопедиясы» па ліцэнзіі Creative Commons BY-SA 3.0 Unported.

Зноскі

  1. Почтовые индексы Казахстана
  2. Шаблон:Из КНЭ
  3. Указ Президента Республики Казахстан от 23 мая 1997 года №3528 «Об изменениях в административно-территориальном устройстве Алматинской, Восточно-Казахстанской, Карагандинской и Северо-Казахстанской областей». «Әділет» — информационно-правовая система нормативных правовых актов Республики Казахстан. Праверана 4 мая 2016.
  4. Указ Президента Республики Казахстан №790 от 8 апреля 2014 года «Об отнесении городов Зыряновска и Аягоза Восточно-Казахстанской области к категории городов районного значения». Официальный сайт Президента Республики Казахстан. Праверана 4 мая 2016.
  5. Аппараты акимов г. Зыряновска, г. Серебрянска, сельских округов и посёлков. Официальный сайт акима Зыряновского района. Праверана 4 мая 2016.
  6. Административно-территориальные единицы Республики Казахстан на начало 2016 года. Комитет по статистике Министерства национальной экономики Республики Казахстан. Праверана 4 мая 2016.