Перайсці да зместу

Алтан Тобчы

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Алтан Тобчы
манг.: Алтан товч
Выданне
Жанр хроніка
Аўтар Guush Luvsandanzan[d]
Мова арыгінала мангольская мова
Дата напісання XVII стагоддзе
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

«Алтан Тобчы» (манг.: Алтан товч — «залаты гузік», «залаты звод») — мангольскі летапіс XVII стагоддзя, гістарычны і літаратурны помнік. Унікальная спадчына мангольскай гістарыяграфіі. Прыводзіць даныя больш старажытных летапісаў, якія не дайшлі да нас.

Два варыянты Алтан Тобчы дайшлі да нашых дзён — Малы Алтай тобчы і вялікі Алтай тобчы. Малы алтан тобчы створаны ў пачатку XVII стагоддзя. У ім пераважаюць рэлігійныя сюжэты. Летапіс адкрываецца міфамі пра стварэнне свету і чалавека, далей ідуць легенды пра цароў, святых Індыі і Тыбета. Разам з апавяданнямі пра Чынгісхана, Угэдэя, Хубілая апавядаецца пра значныя падзеі ў Манголіі на працягу 270 гадоў. Другі варыянт Алтан Тобчы выпраўлены і дапоўнены ў 1620 ордаскім мангольскім ламам Лубсан Данзанам. Паходжанне Чынгісхана ў ім вызначана на аснове будыйскіх легенд пра святых. Ёсць звесткі з тайнай гісторыі манголаў, мноства легенд, народных прыказак, прымавак. Шмат у чым супадае з «Патаемным паданнем» (гэтыя два летапісы як бы дапаўняюць адзін аднаго і складаюць анталогію старажытнай мангольскай паэзіі). Акрамя вершаў, якія прыводзяцца і ў «Паданні», «Алтай Тобчы» змяшчае таксама зварот мангольскага феадала Худэй-сэцэна да сыноў Амбагай-хана, гутарку хлопчыка-сіраты з дзевяццю паплечнікамі Чынгісхана і іншае.

  • Лубсан Данзан. Алтан тобчи. Пер. с монг. комм. прилож. Н. П. Шастиной/ Изд-во Наука. Гл. редакция восточной литературы. Серия «Памятники письменности Востока. Том 10». М.:1973.
  • Литературный энциклопедический словарь / под общ. ред. В.М. Кожевникова и П.А. Николаева. — М.: «Советская энциклопедия», 1987. — 752 с.
  • Галсан Гомбоев, Алтан тобчи. Монг. летопись // Труды Восточного отделения имп. археологического общества, т. 6, 13, 15, СПб., 1858.