Алтаіт
Алтаіт | |
---|---|
![]() | |
Формула | PbTe |
Прымесь | Ag, Au, Cu, Fe, Se, S[1] |
Сінгонія | кубічная |
Колер | алавяна-белы з жоўтым адценнем |
Колер рысы | чорны |
Бляск | металічны |
Празрыстасць | непразрысты |
Цвёрдасць | 2,5—3 |
Спайнасць | дасканалая |
Шчыльнасць | 8,2—8,3 г/см³ |
![]() |
Алтаіт на Вікісховішчы |
---|
Алтаі́т[2] — мінерал класа тэлурыдаў, тэлурыд свінцу, PbTe. Назва па месцы першай знаходкі на Алтаі.
Апісанне[правіць | правіць зыходнік]
У складзе алтаіту 60,2—61,3 % свінцу, 36,8—38,4 % тэлуру. Прымесі серабра, золата, медзі, жалеза, селену, серы[1].
Крышталізуецца ў кубічнай сінгоніі. Сустракаецца звычайна ў выглядзе дробных зярнят, зрэдку ўтварае крышталі і зярністыя агрэгаты. Часта ў зростках з самародным серабром, золатам, галенітам. Колер алавяна-белы з жоўтым адценнем. Бляск металічны. Колер рысы чорны. Цвёрдасць 2,5—3 па шкале Моаса. Крохкі. Шчыльнасць 8,2—8,3 г/см³. Цалкам раствараецца ў азотнай кіслаце пры награванні[1].
Паходжанне і радовішчы[правіць | правіць зыходнік]
Алтаіт мае гідратэрмальнае паходжанне. У невялікай колькасці сустракаецца ў свінцова-цынкавых і золата-сярэбраных рудах. Назапашваецца ў россыпах. Упершыню знойдзены ў 1845 годзе на 2-м Заводзінскім рудніку (Алтай, Казахстан)[1]. Радовішчы ў Расіі (Паўднёвы Урал), Казахстане (Алтай), Аўстрыі, Канадзе, Мексіцы, Румыніі, ЗША, на Філіпінах[3].
Зноскі
- ↑ 1,0 1,1 1,2 1,3 Алтаит // КаталогМинералов.Ru(руск.)
- ↑ Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 1996. — Т. 1: А — Аршын. — 552 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0036-6 (т. 1), ISBN 985-11-0035-8.
- ↑ Алтаит // Кристаллов.net(руск.)
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 1996. — Т. 1: А — Аршын. — 552 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0036-6 (т. 1), ISBN 985-11-0035-8. — С. 266.