Перайсці да зместу

Алтэр Друянаў

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Алтэр Друянаў
іўр.: אלתר דרויאנוב
Асабістыя звесткі
Дата нараджэння 6 ліпеня 1870(1870-07-06)
Месца нараджэння
Дата смерці 10 мая 1938(1938-05-10) (67 гадоў)
Месца смерці
Пахаванне
Грамадзянства
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці пісьменнік, перакладчык, журналіст
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Алтэр Друянаў (6 ліпеня 1870, Друя — 10 мая 1938, Тэль-Авіў) — ізраільскі літаратар, рэдактар, журналіст, фалькларыст.

Нарадзіўся ў забяспечанай хасідскай сям’і рабіна і гандляра Гецэля (Песаха Эльякіма) Янкелевіча і Трайны Друянавых. Вучыўся ў Валожынскай ешыве, затым заняўся камерцыяй. У 1890 апублікаваў свой першы фельетон у газеце на іўрыце «Ха-Меліц», за імі рушылі ўслед артыкулы і фельетоны на іўрыце і на ідышы ў розных перыядычных выданнях. У 1900—1905 быў сакратаром адэскага Камітэта па засяленні Палестыны, выехаў у Эрэц-Ісраэль у 1906, але ў 1909 вярнуўся ў Расію і да 1914 рэдагаваў «Ха-Олам» (у тыя гады орган Усерасійскай сіянісцкай арганізацыі). У 1918 годзе ў Адэсе пачаў рэдагаваць сумесна з Х. Н. Бялікам  (руск.) і І. Х. Раўніцкім  (руск.) перыядычныя зборнікі яўрэйскай фалькларыстыкі «Рэшумот» (вып. 1-4, Адэса-Берлін-Тэль-Авіў, 1918-26).

З 1921 пастаянна жыў у Эрэц-Ісраэль. Друянаў вядомы як аўтар «Сефер ха-бдзіха ве-ха-хідуд» («Кніга анекдотаў і астротаў»), выдадзеных у трох тамах у перыяд з 1935 па 1938). Складальнік зборніка дакументаў «Ктавім ле-талдот Хібат Цыён ве-ішув Эрэц-Ісраэль» («Запіскі па гісторыі Хібат Цыён  (руск.) і засялення Палестыны»), выдадзеных у трох тамах у перыяд з 1919 па 1932). У 1943—1945 выйшаў двухтомнік яго твораў.

Зноскі