Алукснэ

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Горад
Алукснэ
лат.: Alūksne
Сцяг Герб
Сцяг Герб
AluksneNeuesSchloss.png
Краіна
Рэгіён
Край
Каардынаты
Заснаваны
Першае згадванне
Ранейшыя назвы
Марыенбург (да 1917)
Горад з
Плошча
14,23 км²
Вышыня цэнтра
200 м
Насельніцтва
7982[1] чалавек (2016)
Шчыльнасць
621.5 чал./км²
Часавы пояс
Тэлефонны код
(+371) 643
Паштовы індэкс
LV-4301[2]
Код ATVK
0360201[3]
Афіцыйны сайт
Алукснэ на карце Латвіі
Алукснэ (Латвія)
Алукснэ

А́лукснэ (лат.: Гук Alūksne, ст.-рус.: Олыста, Алыстъ, Волыстъ, ням.: Marienburg) — горад на паўночным усходзе Латвіі каля аднайменнага возера, адміністрацыйны цэнтр Алуксненскага края. Плошча 14,23 км². Насельніцтва 8653 чал. (1 студзеня 2012).

Назва паходзіць ад латг.: olūksna — «крыніца ў лесе». Да 1917 года называўся Марыенбу́рг (у гонар Маці Божай). Вядомы з 1284 года.

Гарадскі востраў вядомы як Замкавы (Pils sala), або востраў Марыі. Замак у наш час выкарыстоўваецца як адкрытая тэатральная пляцоўка.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Тэрыторыя вакол возера Алукснэ першапачаткова была заселена фінскімі плямёнамі, а з VIIIXII стагоддзяў латгаламі. Паселішча, тады вядомае як Олыста, Алыстъ або Волыстъ, на месцы цяперашняга горада ўпершыню згадана ў пскоўўскім летапісе пад 1284 годам.

Сцены старога замка
План замка паводле Карла фон Левіс-оф-Менара

Мясцовасць і паселішча былі захоплены нямецкімі крыжакамі Лівонскага ордэна ў 1342 годзе. Імі на суседнім востраве быў пабудаваны замак Марыенбург, які служыў для абароны гандлёвых шляхоў з Рыгі ў Пскоў. Горад, які вырас побач з замкам, таксама стаў вядомы як Марыенбург.

Быў узяты войскамі Івана IV у 1560 годзе падчас Лівонскай вайны. У 1582 годзе быў улучаны ў склад Рэчы Паспалітай. У 1629 годзе адышоў да Швецыі.

У 1683 годзе ў Відзэмэ Эрнстам Глюкам, лютэранскім святаром, першым перакладчыкам Бібліі на латышскую мову, заснаваны першыя школы з выкладаннем на латышскай мове.

Руская армія на чале з Шарамецевым захапіла горад падчас Паўночнай вайны ў 1702 годзе. Пры гэтым у палон патрапіў Глюк і яго выхаванка Марта Скаўронская (Крузэ), якая стала палюбоўніцай і пасля жонкай першага расійскага імператара Пятра I. У 1724 годзе пад імем Кацярына I была каранавана на расійскі прастол, стаўшы расійскай імператрыцай.

Новы замак Фітынгофаў (сярэдзіна XIX ст.)

У сярэдзіне XVIII стагоддзя памесце Марыенбург было падаравана дзяржаўнаму канцлеру М. І. Варанцову, які ў 1764 годзе прадаў яго лейб-медыку І. Ф. Фітынгофу. У сярэдзіне XIX стагоддзя побач з развалінамі старога замка Фітынгофы пабудавалі новую рэзідэнцыю.

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]