Альберта Іглесіяс
Выгляд
| Альберта Іглесіяс | |
|---|---|
| ісп.: Alberto Iglesias | |
| Альберта Іглесіяс (2013) | |
| Асноўная інфармацыя | |
| Поўнае імя | Альберта Іглесіяс Фернандэс-Берыдзі |
| Дата нараджэння | 21 кастрычніка 1955 (70 гадоў) |
| Месца нараджэння | |
| Краіна |
|
| Музычная дзейнасць | |
| Педагог | Francisco Escudero[d] |
| Прафесіі | кампазітар, кінакампазітар |
| Гады актыўнасці | з 1983 |
| Жанры | саўндтрэк |
| Узнагароды | |
| albertoiglesias.net | |
Альбéрта Іглéсіяс Фернáндэс-Беры́дзі (ісп.: Alberto Iglesias Fernández-Berridi; 21 кастрычніка 1955, Сан-Себасцьян, Іспанія) — іспанскі кампазітар і кінакампазітар, найбольш вядомы, як аўтар музыкі для кіно. Іглесіяс неаднаразова супрацоўнічаў з папулярным іспанскім рэжысёрам Хуліа Медэмам, пісаў музыку да фільмаў Фернанду Мейрэліша, Джона Малкавіча, Стывена Содэрберга і Томаса Альфрэдсана, але найбольш вядомым з’яўляецца яго супрацоўніцтва з Педра Альмадоварам. Апроч таго, Іглесіяс вядомы сваімі канцэртнымі аранжыроўкамі, камернай музыкай і сімфанічнымі кампазіцыямі для балету.[1]
Выбраная фільмаграфія
[правіць | правіць зыходнік]| Год | Фільм |
|---|---|
| 2003 | «Я даю табе свае вочы» |
| 2004 | «Дурное выхаванне» |
| 2005 | «Адданы садоўнік» |
| 2006 | «Вяртанне» |
| 2007 | «Бегма за паветраным змеем» |
| 2009 | «Разамкнёныя абдоймы» |
| 2011 | «Скура, у якой я жыву» |
| 2011 | «Манах» |
| 2011 | «Шпіён, выйдзі вон!» |
| 2018 | «Юлі» |
| 2019 | «Боль і слава» |
| 2021 | «Паралельныя маці» |
Узнагароды
[правіць | правіць зыходнік]| Кінапрэмія / Кінафестываль | Год | Фільм(ы) | Катэгорыя | Вынік |
|---|---|---|---|---|
| «Оскар»[2] | 2006 | «Адданы садоўнік» | Найлепшая арыгінальная музыка да фільма | Намінацыя |
| 2008 | «Бегма за паветраным змеем» | Найлепшая арыгінальная музыка да фільма | Намінацыя | |
| 2012 | «Шпіён, выйдзі вон!» | Найлепшая арыгінальная музыка да фільма | Намінацыя | |
| «Залаты глобус»[3] | 2008 | «Бегма за паветраным змеем» | Лепшая арыгінальная музыка — Драма | Намінацыя |
| «Еўрапейская кінапрэмія» | 2004 | «Дурное выхаванне», «Я даю табе свае вочы» | Найлепшы еўрапейскі кампазітар | Намінацыя |
| 2006 | «Вяртанне» | Найлепшы еўрапейскі кампазітар | Перамога | |
| 2009 | «Разамкнёныя абдоймы» | Найлепшы еўрапейскі кампазітар | Перамога | |
| 2011 | «Скура, у якой я жыву» | Найлепшы еўрапейскі кампазітар | Намінацыя | |
| 2012 | «Шпіён, выйдзі вон!» | Найлепшы еўрапейскі кампазітар | Перамога |
Зноскі
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Talk to Her (англ.). filmtracks.com. Праверана 23 лютага 2018.
- ↑ Search Results: Academy Awards Search (англ.). Праверана 23 лютага 2018.
- ↑ Golden Globe Awards for 'Alberto Iglesias' (англ.). goldenglobes.com. Праверана 23 лютага 2018.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Афіцыйны сайт Альберта Іглесіяса
- Альберта Іглесіяс на сайце «Internet Movie Database» (англ.)