Альберта Фухіморы
Альберта Кэн'я Фухіморы | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
Alberto Ken'ya Fujimori | |||||||
![]() | |||||||
| |||||||
|
|||||||
Папярэднік | Алан Гарсіа Перэс | ||||||
Пераемнік | Валянцін Паніагуа (в.а.) | ||||||
|
|||||||
Нараджэнне |
28 ліпеня 1938 (86 гадоў) Ліма |
||||||
Смерць |
11 верасня 2024[1] (86 гадоў) |
||||||
Месца пахавання | |||||||
Імя пры нараджэнні | ісп.: Alberto Kenya Fujimori Inomoto | ||||||
Бацька | Naoichi Fujimori[d][4] | ||||||
Маці | Mutsue Inomoto[d][4] | ||||||
Жонка | Susana Higuchi[d][5] і Satomi Kataoka[d] | ||||||
Дзеці | Кейка Фухіморы | ||||||
Партыя |
|
||||||
Адукацыя | |||||||
Дзейнасць | палітыка[7] | ||||||
Аўтограф |
![]() |
||||||
Узнагароды | |||||||
Сайт | alberto.fujimori.pe (ісп.) | ||||||
![]() |
Альберта Кэн’я Фухіморы (Фудзіморы) (ісп.: Alberto Ken'ya Fujimori, яп.: 藤森 謙也, Fujimori Ken'ya, アルベルト・ケンヤ・フジモリ; 26 ліпеня 1938[8][9][…], Ліма — 11 верасня 2024[1], Сан-Борха[d], Ліма[2][3]) — прэзідэнт Перу з 28 ліпеня 1990 года да 17 лістапада 2000.
У час свайго прэзідэнцтва Фухіморы правёў шэраг эканамічных пераўтварэнняў у духу неакансерватызма. Яго праўленне суправаджалася усталяваннем аўтарытарнага рэжыму, парушэннямі правоў чалавека і арганізацыяй «эскадронаў смерці» для барацьбы з леварадыкальнымі рухамі.
Перамога Перу над Эквадорам у пагранічным канфлікце 1995 года падняла папулярнасць Фухіморы і забяспечыла яго перавыбранне прэзідэнтам на другі тэрмін. У пачатку 2000 года выявіліся шматлікія злоўжыванні Фухіморы і яго паплечнікаў. У лістападзе таго ж года ён уцёк у Японію.
У 2005 годзе Фухіморы прыбыў у Чылі з мэтай прыняць удзел у прэзтдэнцкіх выбарах у Перу 2006 года. Ён быў арыштаваны і 21 верасня 2007 года экстрадзіраваны ў Перу. Спецыяльны трыбунал прызнаў яго вінаватым у арганізацыі «эскадронаў смерці», што забілі 25 чалавек у пачатку 1990-х і асудзіў на 25 гадоў зняволення. Пазней дабавіліся абвінавачанні ў дачы хабару (+7,5 гадоў) і незаконных падслухоўваннях тэлефонных перагавораў (+6 гадоў).
24 снежня 2017 года прэзідэнт Перу Педра Пабла Кучынскі памілаваў Альберта Фухіморы, які адбываў 25-гадовае зняволенне за карупцыю і іншыя злачынствы[10]. 3 кастрычніка 2018 года па рашэнні суда памілаванне Фухіморы было адменена, яму было загадана вярнуцца ў турму для адбыцця пакарання[11]. Неўзабаве пасля гэтага перуанскі Кангрэс прыняў закон, паводле якога састарэлым зняволеным, што адбылі не менш за траціну тэрміну, дазваляецца перайсці пад хатні арышт пры ўмове нашэння электроннага бранзалета. Ініцыятарам законапраекта была фухімарысцкая Народная сіла, якая кантралюе значную колькасць месцаў у Кангрэсе. Законапраект быў раскрытыкаваны многімі іншымі палітычнымі сіламі за, на іх думку, відавочную накіраванасць на карысць Альберта Фухіморы, несумяшчальнасць з нацыянальным заканадаўствам і працэдурныя парушэнні пры разглядзе[12].
Альберта Фухіморы правёў 16 гадоў у турме і быў вызвалены ў 2023 годзе.
Сям’я
[правіць | правіць зыходнік]- Дачка — Кейка Фухіморы — уплывовы перуанскі палітык, кандыдат у прэзідэнты на выбарах 2011 (2-е месца, саступіла Альянта Умала) і 2016 (2-е месца, саступіла Педра Пабла Кучынскі).
Зноскі
- ↑ а б Alberto Fujimori, a former president of Peru who was convicted for human rights abuses, dies at 86 — Associated Press, 2024. Праверана 12 верасня 2024.
- ↑ а б https://www.infobae.com/peru/2024/09/11/murio-alberto-fujimori-exdictador-peruano-muerte-minuto-a-minuto-ultimas-noticias-cambio-90-fujimorismo-fotos-videos/
- ↑ а б https://trome.com/actualidad/politica/alberto-fujimori-murio-restos-salieron-de-su-casa-en-san-borja-rumbo-al-ministerio-de-cultura-video-noticia/
- ↑ а б Geni.com — 2006.
- ↑ APRUEBAN DIVORCIO DE LOS FUJIMORI EN PERÚ — El Tiempo, 1995. Праверана 12 верасня 2024.
- ↑ https://www.infobae.com/peru/2024/06/19/alberto-fujimori-regresa-a-la-politica-expresidente-formaliza-su-afiliacion-a-fuerza-popular/ — 2024. Праверана 17 верасня 2024.
- ↑ Národní autority České republiky Праверана 26 верасня 2024.
- ↑ Fujimori sacó DNI con fecha falsa sobre su nacimiento — La República. Праверана 22 чэрвеня 2024.
- ↑ Alberto Fujimori, politician who restored order to Peru but was seen by many as a tyrant and thug — The Daily Telegraph. Праверана 15 верасня 2024.
- ↑ Korrespondent.net. "В Перу помиловали экс-президента Фухимори"(руск.). Праверана 2017-12-25.
- ↑ "Peru court reverses ex-leader's pardon". BBC(англ.). 2018-10-03. Праверана 2018-10-21.
- ↑ Peru’s Congress Passes Bill to Grant Fujimori House Arrest (англ.). Bloomberg (12 кастрычніка 2018). Праверана 21 кастрычніка 2018.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]
- Нарадзіліся 28 ліпеня
- Нарадзіліся ў 1938 годзе
- Памерлі 11 верасня
- Памерлі ў 2024 годзе
- Памерлі ў Перу
- Выпускнікі Страсбурскага ўніверсітэта
- Кавалеры Вялікай Зоркі Пашаны за Заслугі перад Аўстрыйскай Рэспублікай
- Кавалеры Вялікага крыжа ордэна Нідэрландскага льва
- Кавалеры Вялікага крыжа ордэна Святога Міхаіла і Святога Георгія
- Кавалер Вялікага крыжа ордэна Святога Олафа
- Кавалеры ордэна «Зорка Рэспублікі Інданезіі»
- Кавалеры Вялікага Крыжа венгерскага ордэна Заслуг
- Кавалеры ордэна Ізабелы Каталічкі з ланцугом
- Кавалеры Вялікага крыжа ордэна Леапольда I
- Кавалеры ордэна Слана
- Кавалеры Вялікага ланцуга ордэна Інфанта дона Энрыке
- Кавалеры ордэна Добрай Надзеі спецыяльнага класа
- Асобы
- Нарадзіліся 26 ліпеня
- Нарадзіліся ў Ліме
- Прэзідэнты Перу
- Палітыкі Перу
- Палітыкі-эмігранты