Альберта Хінастэра

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да навігацыі Перайсці да пошуку
Альберта Хінастэра
Партрэт
Род дзейнасці кампазітар, музыказнавец, кінакампазітар, лібрэтыст
Дата нараджэння 11 красавіка 1916(1916-04-11)[1][2][…]
Месца нараджэння
Дата смерці 20 лютага 1983(1983-02-20)[6][7][…] (66 гадоў)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Альма-матар
Член у
Узнагароды і прэміі
Commons-logo.svg Альберта Хінастэра на Вікісховішчы

Альберта Эварыста Хінастэра (ісп.: Alberto Evaristo Ginastera; 11 красавіка 1916, Буэнас-Айрэс — 25 чэрвеня 1983, Жэнева) — аргенцінскі кампазітар, педагог. Член Нацыянальнай акадэміі выяўленчага мастацтва і музыкі (1957), Бразільскай акадэміі музыкі (1958), Амерыканскай акадэміі мастацтваў і літаратуры (1968).

Скончыў Нацыянальную кансерваторыю ў Буэнас-Айрэсе ў 1938 годзе. У 1948—1958 гадах дырэктар заснаванай ім кансерваторыі ў горадзе Ла-Плата, з 1965 года адзін з арганізатараў і дырэктар Лацінаамерыканскага цэнтра музычных даследванняў «Тарквата ды Тэлья». Творчасці ўласцівы сувязь з народнай аргенцінскай музыкай, сінтэз лацінаамерыканскай спецыфікі, сучаснай кампазіцыйнай тэхнікі і нацыянальных элементаў.

Сярод твораў: оперы «Дон Радрыга» (пастаноўка 1964), «Беатрыс Чэнчы» (пастаноўка 1971); балеты, у тым ліку «Панамбі»(пастаноўка 1952); кантаты; канцэрты для фартэпіяна, скрыпкі, віяланчэлі і арфы з аркестрам; камерна-інструментальныя ансамблі; фартэпіянныя п'есы; рамансы.

Зноскі

  1. Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
  2. Alberto Ginastera // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. 3,0 3,1 Alberto Ginastera // SNAC — 2010. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  4. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #119088029 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 13 снежня 2014.
  5. https://www.gf.org/fellows/all-fellows/alberto-evaristo-ginastera/
  6. Alberto Ginastera // filmportal.de — 2005. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  7. Alberto Ginastera // todotango.com Праверана 9 кастрычніка 2017.
  8. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #119088029 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 31 снежня 2014.
  9. Kathari S., Riliet N. Histoire et Guide des cimetières genevoisÉditions Slatkine, 2009. — ISBN 978-2-8321-0372-2

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]