Альберт Ільіч Папоў
Выгляд
Альберт Ільіч Папоў (нар. 5 кастрычніка 1938, г. Архангельск, РСФСР) — беларускі вучоны ў галіне уралогіі. Доктар медыцынскіх навук (1991).
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Скончыў Архангельскі медыцынскі інстытут (1966). У 1976—79 і з 1995 года ў Беларускім інстытуце ўдасканалення ўрачоў. Навуковыя працы па сістэмах гемастазу пры хірургічным лячэнні хворых з новаўтварэннямі мочапалавых органаў, прафілактыцы ўскладненняў.
Навуковыя працы
[правіць | правіць зыходнік]- Неферментативный фибринолиз крови и мочи при урологических заболеваниях (разам з Л.А.Ляпінай) // Сов. медицина. 1988. № 12;
- К патогенезу нераспознанных перитонитов у больных пожилого и старческого возраста с острой коронарной недостаточностью (разам з М.М.Стасевічам) // Вестн. хирургии. 1997. Т. 156, № 5.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Папоў Альберт Ільіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 12: Палікрат — Праметэй / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2001. — Т. 12. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0198-2 (т. 12).