Перайсці да зместу

Альберт Март

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Альберт Март
Род дзейнасці астраном, фізік, discoverer of asteroids
Дата нараджэння 5 мая 1828(1828-05-05)[1]
Месца нараджэння
Дата смерці 6 жніўня 1897(1897-08-06)[1] (69 гадоў)
Месца смерці
Грамадзянства
Альма-матар
Узнагароды і прэміі
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Альберт Март (5 мая 1828 — 5 жніўня 1897) — нямецкі астраном, які працаваў у Англіі і Ірландыі.

Пераехаў у Англію ў 1853 годзе для працы з Джорджам Бішапам, багатым вінным гандляром, які апекаваўся астраноміяй, у яго прыватнай абсерваторыі. Працаваў асістэнтам Уільяма Ласела на Мальце, адкрыўшы 600 туманнасцяў. Таксама адкрыў адзін з першых астэроідаў, (29) Амфітрыту.

Працаваў у абсерваторыі Маркры ў Ірландыі, дзе быў прызначаны другім па ліку дырэктарам. Вылічыў многія эфемерыды цел Сонечнай сістэмы. Таксама вылічаў праходжання розных планет адносна іншых планет.

У гонар яго названы кратар на Месяцы і кратар на Марсе.

  1. а б Albert Marth // Biographical Database of Southern African Science — 2002. Праверана 9 кастрычніка 2017.