Альберт Францавіч Паўловіч
Альберт Францавіч Паўловіч | |
---|---|
![]() | |
Асабістыя звесткі | |
Дата нараджэння | 11 лістапада 1875 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 17 сакавіка 1951 (75 гадоў) |
Месца смерці | |
Прафесійная дзейнасць | |
Род дзейнасці | драматург, паэт |
Мова твораў | беларуская |
Альберт Францавіч Паўло́віч (11 лістапада 1875, Мінск — 17 сакавіка 1951) — беларускі паэт-гумарыст, драматург.
Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]
Скончыў 4-класнае гарадское вучылішча ў Мінску (1894). Працаваў ва ўпраўленні Лібава-Роменскай чыгункі. Жыў у Мінску. 3 1932 года ў Маскве, на Урале, з 1945 года ў Курску[1].
Літаратурную дзейнасць пачаў у канцы ХІХ стагоддзя, у беларускім друку выступіў у 1907 годзе (газета «Наша ніва»). Друкаваўся ў альманаху «Маладая Беларусь», часопісе «Лучынка» і інш. Выдаў зборнік вершаў «Снапок» (1910), драму «Васількі» (1919). У лірычных вершах гучалі патрыятычныя матывы. Творчасць А. Паўловіча цесна звязана з фальклорам. Найбольш вядомымі і папулярнымі былі яго вершаваныя гумарыстычныя апавяданні, жартоўныя сцэнкі, пераказы беларускіх народных анекдотаў («Пан і акуляры», «Ракі», «Шчодрая ахвяра», «Маладая гаспадынька» і інш.). Аўтар артыкулаў «Забытае» (да гісторыі тэксту «Гутаркі Данілы са Сцяпанам», 1925), «Сялянка» В. Дуніна-Марцінкевіча на мінскай сцэне» (1929). На беларускую мову перакладаў творы А. Пушкіна, Т. Шаўчэнкі, М. Канапніцкай, У. Сыракомлі[2]. Займаўся жывапісам, вышываў дываны.
Выбраная бібліяграфія[правіць | правіць зыходнік]
- Выбранае. Мн., 1975.
Зноскі
- ↑ Сцяпан Александровіч. Паўловіч Альберт Францавіч //Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 5: М — Пуд / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (галоўны рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 1999. — 592 с.: іл. ISBN 985-11-0141-9. — С. 439.
- ↑ С. Х. Александровіч. Паўловіч Альберт Францавіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 2001. — Т. 12: Палікрат — Праметэй. — С. 207.
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 2001. — Т. 12: Палікрат — Праметэй. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0198-2 (т. 12), ISBN 985-11-0035-8.
- Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 5: М — Пуд / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (галоўны рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 1999. — 592 с.: іл. ISBN 985-11-0141-9.