Перайсці да зместу

Альберцінум

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Альберцінум (ўсходні фасад)

Альберцінум (ням.: Albertinum) — барочны будынак і музей у Дрэздэне.

Знаходзіцца на ўсходнім краі Тэрасы Бруля. Першапачаткова гэта быў будынак Арсенала, перабудаваны ў канцы 19-га стагоддзя ў музей архітэктарам Карлам Адольфам Канцлерам. Сваё імя будынак атрымаў ад караля Альберта (кіраваў Саксоніяй ў 1873—1902). Пасля заканчэння чарговы рэканструкцыі летам 2010 Альберцінум будзе змяшчаць Збор Скульптур і Галерэю Новых Майстроў Дзяржаўных мастацкіх збораў Дрэздэна.