Альбом Бернардоні

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search

«Альбом Бернардоні» — архіўная калекцыя графічных матэрыялаў 16 стагоддзя з Нясвіжа. Створаны Дж. М. Бернардоні. Уключае 71 графічны аркуш на паперы з вадзянымі знакамі, якая выкарыстоўвалася ў справаводстве(руск.) бел. і кнігадрукаванні ў Вялікім Княстве Літоўскім y 15601590-я гг. На абодвух баках аркушаў кітайскай тушшу(руск.) бел. выкананы архітэктурныя чарцяжы ў артаганальнай праекцыі(руск.) бел. і пэўным маштабе. Паводле зместу падзяляецца на 2 групы: праектныя і абмерныя чарцяжы культавых і свецкіх збудаванняў Нясвіжа, Клецка і Гродна і чарцяжы-копіі з выявамі класічных архітэктурных ордараў з трактатаў тэарэтыкаў архітэктуры Адраджэння Дж. Віньёлы, А. Паладыа, С. Серліа(руск.) бел. і Г. Блюма(ням.) бел..

У 1989 годзе беларускія даследчыкі Т. Габрусь і Г. Галенчанка зрабілі навуковую атрыбутацыю рукапіснага помніка, вызначылі яго аўтарства. «Альбом Бернардоні» — каштоўная крыніца па гісторыі беларускай архітэктуры і будаўніцтва. Захоўваецца ў рукапісным аддзеле Цэнтральнай навуковай бібліятэкі АН Украіны(руск.) бел. ў Кіеве пад назвай «Кніга, якая змяшчае планы, фасады і дэталёвыя чарцяжы розных будынкаў канца XVI ст.».

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.3: Беларусы — Варанец / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш — Мн.: БелЭн, 1996. — Т. 3. — 511 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0068-4 (т. 3).

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]