Альбом Віленскі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

«Альбом Віленскі» (фр.: Album de Wilna);(польск.: Album Wileńskie) ― серыя альбомаў літаграфій з відамі Вільні і яе наваколіц, помнікамі архітэктуры, партрэтамі гістарычных дзеячаў Беларусі і Польшчы.

Выданні Альбома[правіць | правіць зыходнік]

«Альбом Віленскі»

Альбомы выходзілі ў 18421875 гг. па ініцыятыве віленскага лекара і мецэната Яна Вільчынскага  (руск.) ― у шасці выпусках, неаднолькавых па аб'ёме і фармату, у двух варыянтах ― больш дарагія каляровыя літаграфіі і больш танныя манахромныя[1].

Мастакі «Альбома Віленскага»[правіць | правіць зыходнік]

Арыгіналамі ілюстрацый сталі каля 350 работ беларускіх, польскіх і рускіх мастакоў, якія жылі ці пабылі ў Літве і Беларусі: Ян Дамель, Міхал Андрыёлі, Канстанцін Кукевіч, Іван Хруцкі, Васіль Садоўнікаў  (руск.), Марцін Залескі і інш. Эстампы з іх прац рабілі парыжскія мастакі-літографы Адольф Лафос  (руск.), Франсуа Грэнье, Адольф Баё  (англ.), Філіп Бенуа (фр.: Philippe Benoist; 1813-1905) і інш. Альбомы друкавала парыжская друкарня Лемерсье[2].

Сюжэты «Альбома Віленскага»[правіць | правіць зыходнік]

Адно з выданняў Альбома

Вялікая колькасць прац ў Альбоме прысвечана Вільні і яе наваколіцам: гэта гарадскія вуліцы, гістарычныя будынкі (універсітэт, сабор св. Станіслава, касцёлы і інш.). Разнастайныя па выкананні партрэты дзяржаўных і грамадскіх дзеячаў ― Стефана Баторыя, Яна Снядэцкага, Станіслава Юндзіла, Барбары Радзівіл, Станіслава Манюшкі, Уладзіслава Сыракомлі і інш. Трэцяя серыя «Віленскага альбома» (1850) ўяўляла дзевяць эстампаў з медных гравюр па малюнках Францішка Смуглевіча на тэмы польскай гісторыі («Прысяга Тадэвуша Касцюшкі на кракаўскім рынку»), («Смерць Хадкевіча»), («Уступленне Баляслава Храбрага ў Кіеў»)[3].

У Музеі Віленскага ўніверсітэта захоўваецца 163 літаграфіі з Альбома. У віленскай карціннай галерэі адна зала цалкам прысвечана «Альбому Віленскаму»[4][5].

З «Альбома Віленскага»[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. Jan Kazimierz Wilczyński (1847). Album wileńskie J. K. Wilczyńskiego, obywatela powiatu wiłkomierskiego (Vilnian Album of J.K. Wilczyński, a citizen of the powiat of Wiłkomierz) [польская].
  2. Album de Vilna. — 1845-1875.
  3. Album Wileńskie Jana Kazimierza Wilczyńskiego.
  4. Музей Вильнюсского ун-та.
  5. Vilniaus tema Jono Kazimiero Vilčinskio leidiniuose(недаступная спасылка). Vilniaus paveikslų galerijos. Архівавана з першакрыніцы 13 лістапада 2009.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Гасюнас В. Из художественных хранилищ // Вільнюс. — Вільня: 1996. — № 6. — С. 98—114. — ISSN 0236-2203.
  • Pranciškus Smuglevičius ir jo epocha. Vilnius: Vilniaus dailės akademijos leidykla, 1997. — ISSN 1392-0316

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]