Альбрэхт Радзівіл (1558—1592)
| Альбрэхт Радзівіл | |||||||
|---|---|---|---|---|---|---|---|
| Альбрэхт Радзівіл. Невядомы мастак, XVIII ст. | |||||||
| Герб «Трубы» | |||||||
|
| |||||||
|
|||||||
| Папярэднік | Мікалай Крыштаф Радзівіл Сіротка | ||||||
| Пераемнік | Станіслаў Радзівіл | ||||||
|
|
|||||||
| Нараджэнне |
8 сакавіка 1558[1] |
||||||
| Смерць |
13 чэрвеня 1592[2][3] (34 гады) |
||||||
| Месца пахавання | |||||||
| Род | Радзівілы | ||||||
| Бацька | Мікалай Радзівіл Чорны[4][5] | ||||||
| Маці | Альжбета з Шыдлавецкіх | ||||||
| Жонка | Ганна Кетлер[4][6][…] | ||||||
| Дзеці | Ян Альбрэхт Радзівіл[5], Барбара з Радзівілаў[d][5], Ганна з Радзівілаў[d][5] і Кацярына з Радзівілаў[d][5] | ||||||
| Грамадзянства | |||||||
Альбрэхт Радзівіл (8 сакавіка 1558, Вільня — 13 чэрвеня 1592, Кракаў) — дзяржаўны дзеяч Вялікага Княства Літоўскага. Маршалак надворны (1579—1586) і вялікі літоўскі (з 1586).
Валодаў Клецкім і Давыд-Гарадоцкім княствамі, маёнткамі Лебедзева, Хажова, Геранёны і Лаздуны ў Ашмянскім павеце[7]. Трымаў Ковенскае староства (з 1579). I ардынат клецкі (з 1586).
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]
З нясвіжскай лініі роду Радзівілаў герба «Трубы», сын Мікалая Чорнага, канцлера вялікага літоўскага, і Альжбеты з Шыдлавецкіх. Меў братоў Станіслава, Юрыя, Мікалая.
Навучаўся ў Лейпцыгскім універсітэце (1570—1573) і ў Рыме (1575—1576). У 1574 годзе ў Вільні перайшоў з кальвінізму ў каталіцтва.
У 1579—1581 удзельнічаў у Інфлянцкай вайне (1558—1582), за ўдзел у вызваленні Полацку атрымаў пасаду надворнага маршалка.
Браў удзел у складанні Ям-Запольскага міру (1582). У Клецку збудаваў мураваны касцёл, фундаваў шпіталь[8].
Ажаніўся з Ганнай Кетлер, герцагіняй курляндскай. У гонар гэтага шлюбу Гальяш Пельгрымоўскі напісаў панегірык «На шлюб найсвятлейшага князя і гаспадара Альберта Радзівіла» (Вільня, 1585)[9]. Меў дачок Ганну, Кацярыну і Барбару; сына Яна Альбрэхта (1591—1626), II ардыната клецкага.
Зноскі
- ↑ Catalog of the German National Library Праверана 30 мая 2020.
- ↑ Lundy D. R. Albrycht Radziwill // The Peerage Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Senatorowie i dygnitarze Wielkiego Księstwa Litewskiego 1386—1795 / пад рэд. J. Wolff — Kraków: 1885. — С. 169.
- ↑ а б в Catalog of the German National Library Праверана 10 чэрвеня 2020.
- ↑ а б в г д Radziwiłłowie herbu Trąby — Warszawa: Archiwum Główne Akt Dawnych, Wydawnictwo DiG, 1996. — 67 с. — ISBN 83-85490-62-0
- ↑ (unspecified title) Праверана 7 жніўня 2020.
- ↑ ЭнцВКЛ 2005.
- ↑ Радзівіл Альбрыхт // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 6. Кн. 1: Пузыны — Усая / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (галоўны рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн. : БелЭн, 2001. — 591 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0214-8. С. 52.
- ↑ Гісторыя беларускай літаратуры XI—XIX стагоддзяў у двух тамах. Том 1. Даўняя літаратура XI — першай паловы XVIII стагоддзя. — Мінск. Беларуская навука. 2006. С. 482
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Радзівіл Альбрыхт // Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; маст. З. Э. Герасімовіч. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — Т. 2: Кадэцкі корпус — Яцкевіч. — С. 486. — 792 с. — ISBN 985-11-0378-0 (т. 2), ISBN 985-11-0315-2.
- Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 6. Кн. 1: Пузыны — Усая / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (галоўны рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн. : БелЭн, 2001. — 591 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0214-8.