Альбрэхт III (герцаг Аўстрыі)

З пляцоўкі Вікіпедыя
(Пасля перасылкі з Альбрэхт III, герцаг Аўстрыі)
Перайсці да: рух, знайсці
Альбрэхт III
Albrecht
Альбрэхт III
Альбрэхт III. Партрэт XVI стагоддзя
15-ы Герцаг Аўстрыі
27 ліпеня 1365 — 29 жніўня 1395
Папярэднік: Рудольф IV
Пераемнік: Альбрэхт IV
 
Нараджэнне: 9 верасня 1349(1349-09-09)
Вена
Смерць: 29 жніўня 1395(1395-08-29) (45 гадоў)
Лаксенбург
Пахаванне: сабор Святога Стэфана, Вена
Род: Габсбургі
Бацька: Альбрэхт II
Маці: Іаганна Пфірт
Муж: 1. Лізавета Люксембургская
2. Беатрыса Гогенцолерн
Дзеці: Альбрэхт IV

А́льбрэхт III (ням.: Albrecht III.; 9 верасня 1349, Вена — 29 жніўня 1395, Лаксенбург) — герцаг Аўстрыйскі з 18 лістапада 1364 па 25 верасня 1379 года (разам з братам Леапольдам III), з 25 верасня 1379 года — аднаасобна. З дынастыі Габсбургаў, заснавальнік Альберцінскай лініі габсбургскага дому.

Альбрэхт III быў трэцім сынам аўстрыйскага герцага Альбрэхта II і Іаганны Пфірт, дочкі Ульрыха III, графа Пфірта.

У 1365 годзе, пасля смерці старэйшага брата Рудольфа IV, Альбрэхт разам са сваім малодшым братам Леапольдам III атрымалі ў спадчыну прастол Аўстрыі.

Першапачаткова, у згодна з законамі Альбрэхта II і Рудольфа IV, браты кіравалі разам. У гэты перыяд пашырэнне ўладанняў Габсбургаў працягнулася: да Аўстрыі была далучана ўнутраная Істрыя, што забяспечыла дзяржаве выхад да Адрыятычнага мора, а ў 1375 годзе ў склад манархіі была ўключана большая частка Форарльберга. У 1377 годзе Альбрэхт III пачаў крыжовы паход супраць літоўскіх язычнікаў.

У 1379 годзе ў парушэнне пастаноў сваіх папярэднікаў браты заключылі паміж сабой Нойбергскі дагавор, паводле якога яны падзялілі спадчынныя ўладанні. Альбрэхт III атрымаў уласна Аўстрыйскае герцагства, уключаючы штырыйскія лены на тэрыторыі сучаснай зямлі Верхняй Аўстрыі (Штайр, Энс), а Леапольд III стаў кіраўніком Штырыі, Карынтыі, Крайны, Істрыі, Ціроля і Пярэдняй Аўстрыі. Такім чынам уладанні Габсбургаў былі падзелены паміж Альберцінскай і Леапальдзінскай лініямі. Нойбергскі дагавор паклаў пачатак перыяду раздробненасці ў Аўстрыйскай манархіі, які доўжыўся амаль стагоддзе і значна прыслабіў пазіцыі Габсбургаў у Германіі.

Нягледзячы на падзел уладанняў, прынцыпы цэнтралізацыі, якія склаліся пры папярэдніках Альбрэхта III, не былі забыты. Так у 1380 годзе герцаг Аўстрыі дамогся падпарадкавання графа Шаўнберга, які спрабаваў стварыць незалежную дзяржаву на аўстра-баварскай граніцы, і далучыў да сваіх уладанняў новыя тэрыторыі ў цэнтральнай частцы Верхняй Аўстрыі (Эфердзінг).

У 1386 годзе ў вайне са швейцарцамі загінуў Леапольд III, і на кароткі час Альбрэхту III удалося зноў адрадзіць адзінства аўстрыйскіх зямель, стаўшы рэгентам пры малалетніх дзецях Леапольда. Ён працягнуў палітыку свайго брата і пачаў новы паход у Швейцарыю, аднак пацярпеў паражэнне ў бітве пры Нефельсе (1388) і паводле міру 1394 года фактычна прызнаў незалежнасць швейцарскіх кантонаў ад Аўстрыі. Некаторай кампенсацыяй за гэту страту стала далучэнне Блудэнца ў Форарльбергу ў 1394 годзе.

У самой Аўстрыі Альбрэхт III актыўна падтрымліваў развіццё мастацтваў, навукі і адукацыі. Сам герцаг цікавіўся навукамі, асабліва матэматыкай і астралогіяй. У 1385 годзе ён істотна пашырыў Венскі ўніверсітэт і адкрыў там тэалагічны факультэт, што дазволіла ўніверсітэту заняць годнае месца сярод вышэйшых навучальных устаноў Еўропы.

Альбрэхт III памёр у 1395 годзе і быў пахаваны ў саборы Святога Стэфана ў Вене.

Шлюб і дзеці[правіць | правіць зыходнік]

Альбрэхт IV (1377—1404) — герцаг Аўстрыі

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Митрофанов, П. История Австрии с древнейших времён до 1792 г. — М., 2003
  • Пристер, Е. Краткая история Австрии. — М., 1952
  • Шимов, Я. Австро-Венгерская империя. — М., 2003

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

Папярэднік
Рудольф IV
герцаг Аўстрыі
13651395
Суправіцель:
Леапольд III (да 1379)
Пераемнік
Альбрэхт IV
герцаг Карынтыі,Штырыі,
граф Ціроля
13651379
Суправіцель:
Леапольд III
Пераемнік
Леапольд III