Альбрэхт II (герцаг Аўстрыі)
Альбрэхт II Мудры Albrecht II der Weise | ||
![]() | ||
| ||
---|---|---|
1330 — 1358 | ||
Суправіцель: | Атон | |
Папярэднік: | Фрыдрых I | |
Пераемнік: | Рудольф IV | |
| ||
1335 — 1358 | ||
Суправіцель: | Атон IV | |
Папярэднік: | Генрых VI | |
Пераемнік: | Рудольф IV | |
Дзейнасць: | ксёндз, суверэн | |
Веравызнанне: | хрысціянства | |
Нараджэнне: | 12 снежня 1298 замак Габсбург, Швейцарыя | |
Смерць: | 16 жніўня 1358 (59 гадоў) Вена, Аўстрыя | |
Пахаванне: | ||
Род: | Габсбургі | |
Бацька: | Альбрэхт I | |
Маці: | Лізавета Гарыцкая | |
Жонка: | Ягана Пфірт | |
Дзеці: | Рудольф IV, Катарына, Маргарыта, Фрыдрых III, Альбрэхт III, Леапольд III | |
А́льбрэхт II Му́дры (ням.: Albrecht II der Weise; 12 снежня 1298, замак Габсбург, Швейцарыя — 16 жніўня 1358, Вена) — герцаг Аўстрыйскі і Штырыйскі c 1 мая 1308 года (сумесна з братамі), а з 26 лютага 1339 года аднаасобна, герцаг Карынтыі (з 1335 года) з дынастыі Габсбургаў.
Змест
Узыходжанне на прастол[правіць | правіць зыходнік]
Альбрэхт II быў чацвёртым сынам германскага караля і аўстрыйскага герцага Альбрэхта I і Лізаветы Гарыцкай, дачкі Мейнхарда II, герцага Карынтыі. У 1330 годзе, пасля смерці свайго старэйшага брата Фрыдрыха I, Альбрэхт II атрымаў у спадчыну прастол Аўстрыі, падзяліўшы ўладу з малодшым братам Атонам, а пасля смерці брата стаў кіраваць аднаасобна. Быўшы жанатым са спадчынніцы эльзасскага графства Пфірт, Альбрэхт II далучыў гэту вобласць да ўладанняў Габсбургаў. У 1335 годзе, пасля смерці апошняга прадстаўніка Гарыцка-Цірольскай дынастыі, у склад аўстрыйскіх уладанняў увайшло шырокае герцагства Карынтыя. Праўда, Ціроль з-за супраціўлення мясцовай арыстакратыі далучыць не ўдалося: там стала кіраваць графіня Маргарыта Маўльташ.
Знешняя палітыка[правіць | правіць зыходнік]
Альбрэхт II дзякуючы сваёй разважлівасці і адсутнасці агрэсіўных замежнапалітычных памкненняў заваяваў значны аўтарытэт у Германіі. У 1335 годзе, напрыклад, Папа Рымскі Бенедыкт XII перадаў на пасродніцтва Альбрэхта II сваю спрэчку з імператарам Людвігам IV. У 1337 годзе па дапамогу Альбрэхта II супраць імператара і Англіі звярнуўся французскі кароль Філіп VI. Аднак аўстрыйскі герцаг адмовіўся выступіць супраць Людвіга IV і да канца жыцця заставаўся лаяльным імператару.
Унутраная палітыка[правіць | правіць зыходнік]
На час кіравання Альбрэхта II у Аўстрыі прыйшліся вялікія ўнутраныя ўзрушэнні: паводкі, землетрасенне, чума «Чорная смерць» 1348—1349 гадах. Складанае становішча склалася ў радавых пярэдне-аўстрыйскіх уладаннях Габсбургаў: тут умацоўваўся ўплыў Швейцарскага саюза, да якога ў 1351 годзе далучыўся Цюрых. Паход Альбрэхта II на Цюрых у 1352 годзе апынуўся няўдалым, і горад разам з наваколлямі быў страчаны для герцага.
Альбрэхт II надаваў шмат увагі ўпарадкаванню дзяржаўнай сістэмы сваіх уладанняў. Для Штырыі і Карынтыі ён распрацаваў і зацвердзіў асноўныя законы, якія захоўвалі моц да падзення манархіі Габсбургаў, у тым ліку штырыйскую «Горную кнігу» (ням.: Bergbüchel).
У 1355 годзе Альбрэхт II зацвердзіў закон, які забараняў падзел уладанняў Габсбургаў, — так званае «Правіла Альберцінскага дому» (ням.: Albertinische Hausordnung). Нягледзячы на тое, што ўжо дзеці Альбрэхта II парушылі гэты закон і падзялілі паміж сабой аўстрыйскія землі, дзеянне «Правіла Альберцінскага дому» было адноўлена імператарам Максіміліянам I, а пазней увайшло ў тэкст Прагматычнай санкцыі і заставалася адным з краевугольных законаў Аўстрыйскай манархіі да 1918 года.
Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]
Шлюб і дзеці[правіць | правіць зыходнік]
- (1324) Ягана Пфірт (1300—1351), дачка Ульрыха III, графа Пфірта
- Рудольф IV (1339—1365), герцаг Аўстрыі
- Катарына (1342—1381), абатыса манастыра Санта-Клара, Вена
- Маргарыта (1346—1366), замужам (1359) за Мейнхардам III, герцагам Верхняй Баварыі, другім шлюбам (1364) за Ёганам Генрыхам, маркграфам Маравіі
- Фрыдрых III (1347—1362), герцаг Карынтыі
- Альбрэхт III (1348—1395), герцаг Аўстрыі
- Леапольд III (1351—1386), герцаг Аўстрыі
Зноскі
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Митрофанов, П. История Австрии с древнейших времён до 1792 г. — М., 2003
- Пристер, Е. Краткая история Австрии. — М., 1952
- Шимов, Я. Австро-Венгерская империя. — М., 2003
Папярэднік Фрыдрых I |
герцаг Аўстрыі і Штырыі 1330—1358 Суправіцель: Атон (да 1339) |
Пераемнік |
Папярэднік Генрых VI |
герцаг Карынтыі 1335—1358 Суправіцель: Атон IV |
|