Перайсці да зместу

Альбіна Францаўна Аляксандрава

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Альбіна Аляксандрава)
Альбіна Францаўна Аляксандрава
Дата нараджэння 2 студзеня 1941(1941-01-02) (85 гадоў)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Род дзейнасці архівістка, палеограф
Месца працы
Альма-матар
Вядомая як даследчыца старажытных актаў і сфрагістыкі
Узнагароды
Ганаровы архівіст Беларусі

Альбіна Францаўна Аляксандрава (нар. 2 студзеня 1941, в. Суцін, Пухавіцкі раён, Мінская вобласць) — беларускі архівіст, палеограф.

Нарадзілася 2 студзеня 1941 года ў вёсцы Суцін Пухавіцкага раёна. Скончыла Жалудоцкую сярэднюю школу, у 1964 годзе — філалагічны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта[1].

Працоўны шлях пачала настаўніцай. У 1975 годзе перайшла на архіўную працу: займала пасады малодшага, а затым старшага навуковага супрацоўніка ў гаспадарча-разліковым аддзеле Дзяржаўнага архіва Мінскай вобласці[1].

З ліпеня 1978 года працуе ў Цэнтральным дзяржаўным гістарычным архіве БССР (цяпер Нацыянальны гістарычны архіў Беларусі). Працавала малодшым, старшым навуковым супрацоўнікам, галоўным палеографам у аддзелах інфармацыі, публікацыі і навуковага выкарыстання дакументаў, а таксама навукова-даведачнага апарата. Займалася арганізацыяй выкарыстання дакументаў, улікам і камплектаваннем бібліятэкі, перапрацоўкай і ўдасканальваннем вопісаў старажытных актаў, у тым ліку фонду князёў Радзівілаў[1].

З 1991 года ўзначальвала аддзел старажытных актаў НГАБ. У 2003 годзе перайшла на пасаду галоўнага палеографа[1].

Навуковая дзейнасць

[правіць | правіць зыходнік]

Шмат увагі надае методыцы распрацоўкі і апісання актавых кніг судовых устаноў XVI—XVIII стагоддзяў, вывучэнню помнікаў сфрагістыкі, публікацыі і папулярызацыі архіўных дакументаў у сродках масавай інфармацыі[1].

Прымала ўдзел у падрыхтоўцы зборнікаў дакументаў гісторыка-дакументальнай серыі кніг «Памяць», навуковага выдання серыі «Беларусь у актавых кнігах XVI—XVIII стст.», працавала ў Навуковай радзе архіва і экспертна-метадычнай камісіі. З’яўляецца адным з аўтараў-складальнікаў даведніка «Фонды Нацыянальнага гістарычнага архіва Беларусі» (2006), удзельнічала ў падрыхтоўцы навуковага зборніка «Тэстаменты другой паловы XVI ст. па матэрыялах актавых кніг НГАБ»[1].

  • Пасёлак, дзе мы жывём (з гістарычнага мінулага Жалудка) // Савецкая вёска (г.п. Жалудок). 1981. 3 ліст.
  • З успамінаў рэвалюцыянера (да 100‑годдзя І. Е. Любімава) // Ленінскі шлях (Лунінец). 1982. 15 мая.
  • Брэгер Герман Максімавіч // Архівісты Беларусі: Біябібліягр. давед. Мн., 2006. С. 74‑75.
  • Яцкевіч Зміцер Лявонцьевіч // Архівісты Беларусі: Біябібліягр. давед. Мн., 2006. С. 238‑239.