Габрыэля Пузына

З пляцоўкі Вікіпедыя
(Пасля перасылкі з Альбіна Габрыэля Пузына)
Jump to navigation Jump to search
Габрыэля Гюнтэр (Пузына)
княгіня Габрыэля Альбіна Пузына з роду Гюнтэраў
Duchess Gabriela Puzyna 1815-1869 - a lithuanian writer.jpg
 
Дзейнасць: паэтка, пісьменніца
Веравызнанне: каталіцызм
Нараджэнне: 24 верасня 1815(1815-09-24)
Смерць: 16 жніўня 1869(1869-08-16) (53 гады)
Род: Гюнтэры (Гінтэры)
Бацька: граф Адам Міхалавіч Гюнтэр (1782—1854)
Маці: графіня Аляксандра Тызенгаўз (каля 1790—1843)
Муж: князь Тадэвуш Юзафавіч Пузына. Шлюб у 1851 г.
Дзеці: няма

Габрыэля Альбіна Гюнтэр, замужам — княгіня Габрыэля Пузына, Габрыэля Пузыня (польск.: Gabriela Puzynina; 24 верасня 1815, Вільня — 16 жніўня 1869) — літоўская польскамоўная паэтэса, пісьменніца і мемуарыстка з Віленскай губерні (Расійская Імперыя).

Карысталася псеўданімам і крыптанімам «G.G.» (г.зн. «Габрыэля Гюнтэр»).

Паходжанне і сям'я[правіць | правіць зыходнік]

Габрыэля Альбіна Гюнтэр нарадзілася ў Вільні ў каталіцкай сям'і графа Адама Гюнтэра (1782—1854) (з Ігуменскага павета Мінскай губерні) і графіні Аляксандры Тызенгаўз (каля 1790—1843) (з Літоўска-Віленскай губерні). Род графаў Гюнтэраў паходзіў з Германіі (з палатыната Ніжняга Рэйна), прадстаўнік якога Зыгмунт Гюнтэр фон Гейдэльсхайм асеў у 1518 г. у ВКЛ і асіміляваўся ў мясцовым шляхецкім асяроддзі[1], а ў XVIII ст. род ужо адносіўся да карэннай сярэднезаможнай шляхты Новагародскага ваяводства ВКЛ[1]. Прозвішча «Гюнтэр» (Günter) у польскай і рускай транскрыпцыі пісалася і чыталася як «Гінтэр» (Ginter/Гинтер).

Габрыэля была малодшай з трох дачок сваіх бацькоў.

У 1851 г. выйшла замуж за князя Тадэвуша Юзафавіча Пузыну, шлюб з якім быў бездзетным.

Выхаванне і адукацыя[правіць | правіць зыходнік]

Да шлюбу жыла ў набытым яе бацькам маёнтку Дабраўляны[2] Свянцянскага павета Літоўска-Віленскай губерні. У Дабраўлянах бывалі Ігнат Ходзька (пазней ён адрэдагаваў і давёў да друку першы паэтычны зборнік Габрыэлі Пузыны) і Антоні Эдвард Адынец (пазней літаратурны радца і сябра паэтэсы), Ян Дамель, Юліян Корсак, Ян Рустэм, Андрэй Снядэцкі, Марыя Шыманоўская, Тамаш Зан.

Культурная дзейнасць[правіць | правіць зыходнік]

Трымала літаратурны салон у маёнтку мужа Гарадзілава (цяпер Маладзечанскі раён), збірала мастацкую калекцыю, бібліятэку. У 1850-я г. гасцямі літаратурнага салону Габрыэлі Пузыні былі Уладзіслаў Сыракомля, Станіслаў Манюшка, Эдвард Жалігоўскі, Уладзіслаў Міцкевіч (сын паэта Адама Міцкевіча)[3].

Разам з мужам падарожнічала па Заходняй Еўропе — наведала Германію і Францыю, у Парыжы завязала цеснае знаёмства з вядомымі польскамоўнымі пісьменнікамі-эмігрантамі — Антоніям Гарэцкім і Багданам Залескім[4].

Як паэтэса вядомая з 12-гадовага ўзросту. Пісала толькі на польскай мове. Дэбютавала вершам у 1828 г. у варшаўскім часопісе «Motyl» пад крыптанімам «G. G.» Выдала некалькі зборнікаў лірычных і маралізатарскіх вершаў, пісала апавяданні, фельетоны, камедыі. У 1830−1840-х склалася як адмысловая паэтэса, у Вільні з друку выйшлі некалькі яе паэтычных зборнікаў: у 1843 г. «W imie Boże» («У імя Божае») і ў 1845 г. «Dalej w świat!» («Далей у свет!»). Другое выданне гэтых яе вершаў, дапоўненае новымі творамі, пад назвай «W imie Boże — Dalej w świat!» («У імя Божае — далей у свет!») выйшла ў Вільнюсе ў 1959 г.[3] У 1857 годзе ў Вільне была выдадзена яе кніга «Małe a prawdziwe opowiadania» («Малыя ды праўдзівыя апавяданні»).

У канцы жыцця на падставе дзённіка, які вяла з юначых гадоў, уласнай перапіскі і дакументаў напісала ўспаміны «Мая памяць», даведзеныя да 1867 г. Рукапіс, багата ілюстраваны малюнкамі, літаграфіямі і фотаздымкамі, уяўляў панараму жыцця ўсіх слаёў грамадства паўночна-заходняй Беларусі і Вільні, змяшчаў каштоўную інфармацыю пра мастацкае жыццё края. У ім шмат звестак пра сем'і Сапегаў, Радзівілаў, Пшаздзецкіх, Тызенгаўзаў, Вайніловічаў, маёнтак Дабраўляны і Дабраўлянскую збраёўню, Паставы, Дзярэчын, Віленскі ўніверсітэт, франка-расійскую вайну 1812 г., Лістападаўскае паўстанне 1830—1831 гг. у літоўска-беларускіх землях. Рукапіс успамінаў загінуў у 1944 г. у Варшаве. Часткова выдадзены А. Чарткоўскім і Г. Масціцкім у 1928 г.

Некаторыя даследчыкі атаясамляюць з Альбінай Габрыэляй Пузынай Адэлю з Устроні[5].

Паасобныя вершы Габрыэлі Пузыны перакладзены Ірынай Багдановіч і іншымі.

Зноскі

  1. 1,0 1,1 Puzynina, G. W Wilnie i w dworkach litewskich. Pamiętnik z lat 1815—1843. — Kraków, 1990. — С. 358.
  2. Знаходзіцца за 10 міль ад Вільні каля возера Свір; цяпер — Смаргонскі раён Рэспублікі Беларусь.
  3. 3,0 3,1 Puzynina // PSB…
  4. Бурдзялёва І. Габрыэля Пузыня:…
  5. Багдановіч І. Загадка…

Бібліяграфія[правіць | правіць зыходнік]

  • Puzynina G. W Wilnie i w dworkach litewskich. Pamiętnik z lat 1815—1843. — Wilno, 1928. (репринт: Kraków : Krajowa Agencja Wydawnicza, 1990. — 400 s).
  • Душа лістападу: вершы, пераклады / Багдановіч І.. — Мінск: Кнігазбор, 2012. (Бібліятэка Саюза беларускіх пісьменнікаў «Кнігарня пісьменніка»; вып.28) — ISBN 978-985-7007-81-3.
  • Пузыня Г. Як бы я хацела жыць // Наша вера (Мінск). — 2011. — № 3 (57).
  • Пузыня Г. Хросны бацька // Наша вера (Мінск). — 2011. — № 3 (57).
  • Пузыня Г. Незабыўная драбніца // Наша вера (Мінск). — 2011. — № 3 (57).
  • Пузыня Г. Помста Літвінкі. Прадмова і пераклад Ірыны Багдановіч // Маладосць (Мінск). — 2011, сакавік. — № 3 (688).
  • Пузыня Г. Слоўцы люду. Прадмова і пераклад Ірыны Багдановіч // Маладосць (Мінск). — 2011, сакавік. — № 3 (688).

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Puzynina // Polski Słownik Biograficzny. Tom XXIX. Zeszyt 122. Wrocław-Warszawa: Wyd-wo PAN, 1986. S. 503−505.
  • Багдановіч І. Загадка Адэлі з Устроні // Працы кафедры гісторыі беларускае літаратуры Белдзяржуніверсітэта: Навуковы зборнік / Пад агульн. рэд. М. Хаўстовіча. Выпуск сёмы. — Мн.: ВТАА «Права і эканоміка», 2006. —С. 53-63. — ISBN 985-6299-79-9.
  • Багдановіч І. «Малыя ды праўдзівыя апавяданні» графіні Габрыелі// Наша вера (Мінск). — 2011. — № 3 (57).
  • Бурдзялёва, І. Габрыэля Пузыня: святло шчасця // Працы кафедры гісторыі беларускае літаратуры Белдзяржуніверсітэта: Навуковы зборнік / Пад агульн. рэд. М. Хаўстовіча. Выпуск сёмы. — Мн.: ВТАА «Права і эканоміка», 2006. — 204 с. ISBN 985-6299-79-9. С. 38-52.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]