Перайсці да зместу

Альгова (Віцебскі раён)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Аграгарадок
Альгова
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Плошча
3,675780[1] км²
Вышыня цэнтра
155 м
Насельніцтва
  • ▲1 721 чал. (2019)[2]
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 212
Паштовыя індэксы
210516
Аўтамабільны код
2
СААТА
2212806101
Альгова (Беларусь)
Альгова
Альгова


Альгова (Віцебская вобласць)
Альгова
Альгова


Мапа

Альго́ва[3] (трансліт.: Aĺhova, руск.: Ольгово) — аграгарадок[4] у Бабініцкім сельсавеце Віцебскага раёна, за 4 км ад ракі Дзвіны, на аўтамабільнай дарозе H2314, за 1 км на поўнач ад Віцебска, за 3 км ад чыгуначнай станцыі Віцебск. Плошча 367,5780 га[1].

Вёска вядома з XVI ст. як каралеўскае ўладанне, у 1598 годзе прыватная ўласнасць Яна Кісяля ў Віцебскім ваяводстве Вялікага Княства Літоўскага. У 1641 годзе паселішча конных мяшчан у складзе Віцебскай эканоміі, 2 валокі зямлі, 4 селяніны.

У 18 ст. вёска ў Віцебскім ваяводстве Вялікага Княства Літоўскагая. У 1770 годзе ў складзе маёнтка Марцьянава ва ўладанні Агінскіх.

Пасля 1-га падзелу Рэчы Паспалітай у 1772 годзе ў Расійскай імперыі, у Віцебскім павеце Пскоўскай, з 1776 года Полацкай губерняў. У 1783-1785 гадах -- вёска. З 1796 года ў Беларускай, з 1802 года ў Віцебскай губернях.

У пачатку 19 ст. Альгова ў складзе радавога маёнтка памешчыкаў Лянковічаў. У 1833 годзе мелася карчма. У 1846 годзе прыватная ўласнасць палкоўніка ў адстаўцы памешчыка Мікалая Лянковіча. У 1905 годзе вёска ў Мішкаўскай воласці Віцебскага павета Віцебскай губерні. Вёска належала Падбярэзскаму сельскагаспадарчаму таварыству, якое мела 144 дзесяціны зямлі. У 1909 годзе на сродкі памешчыка Косава і сялян пабудаваны цагляны будынак школы, а пры ёй лазня і хлеў.

У сакавіку 1924 года вернута ў склад БССР. З 20 жніўня 1924 года ў Ялагаўскім сельсавеце Віцебскага раёна Віцебскай акругі (да 26 ліпеня 1930 года). Альгоўскую школу наведвалі 20 дзяцей з Альгова і 68 з навакольных вёсак. У 1929 годзе арганізаваны калгас імя Чырвонай Арміі, у які ўвайшло 187 двароў, 768 жыхароў. У 1931 годзе калгас абслугоўвала Віцебская МТС. У калгасе працавалі 6 палводчых, 1 жывёлагадоўчая, 2 агародніцкія брыгады, кузня, лесапілка, шавецкая і калёсная майстэрні. З 20 лютага 1938 года ў Віцебскай вобласці. У 1938 годзе з вёскай Альгова аб’ядналіся вёскі Баркоўшчына і Батрукі. З сярэдзіны ліпеня 1941 года да канца чэрвеня 1944 года акупіравана нацысцкімі войскамі. У баях з немцамі тут загінулі 450 савецкіх салдат.

З 16 красавіка 1954 года вёска ў Бабініцкім сельсавеце, цэнтр калгаса імя Чырвонай Арміі. З 27 снежня 1991 года цэнтр вытворча-камерцыйнага таварыства «Альгова», з 22 жніўня 1996 года зноў у калгасе імя Чырвонай Арміі. У 1997 годзе цэнтр калгаса імя Чырвонай Арміі, з 25 верасня 2003 года — цэнтр ЗАТ «Альгоўскае», з 2008 года — СВК «Альгоўскае». З 2008 года — аграгарадок[4].

У 2011 годзе частка тэрыторыі аграгарадка Альгова ўключана ў склад Віцебска[5].

У 2024 годзе за высокія паказчыкі, дасягнутыя ў ходзе правядзення ў 2023 годзе рэспубліканскага агляду санітарнага стану і добраўпарадкавання населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь, аг. Вольгава прызнаны адным з пераможцаў, узнагароджаны пераходным вымпелам[6][7][8].

  • 21 двор, 85 жыхароў (1783-85)
  • 41 рэвізская душа (1833)
  • 8 двароў, 58 жыхароў (1847)
  • (21 двор, 177 жыхароў) — вёска, (1 двор, 6 жыхароў) — былая карчма, (2 двары, 11 жыхароў) — новая карчма (1905)
  • 27 двароў, 145 жыхароў — Альгова-1, 23 двары, 125 жыхароў — Альгова-2 (1926)
  • 321 двор, 1024 жыхары (1995)
  • 555 гаспадарак, 1399 жыхароў (1997)
  • 574 гаспадаркі, 1479 жыхароў (2003)
  • 689 гаспадарак, 1623 жыхары (2018)

Інфраструктура

[правіць | правіць зыходнік]

У 2018 годзе працавалі вучэбна-педагагічны комплекс яслі-сад-базавая школа, дзіцячы сад, філіял Бабініцкай дзіцячай школы мастацтваў, ФАП, сельскі Дом культуры (дзейнічае ўзорны харэаграфічны калектыў «ОльКІра»), бібліятэка, аддзяленне сувязі, АТС, аддзяленне ААТ «ААБ Беларусбанк», магазін.

Памятныя мясціны

[правіць | правіць зыходнік]

Вядомыя ўраджэнцы і жыхары

[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. 1 2 Решение Витебского районного Совета депутатов 30 ноября 2017 г. № 175 «Об установлении границ сельских населенных пунктов Витебского района Витебской области и признании утратившими силу некоторых решений Витебского районного Совета депутатов» (руск.) Архівавана 24 лістапада 2020.
  2. ↑ http://pop-stat.mashke.org/belarus-census-2019/viciebskaja.htm
  3. ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Віцебская вобласць: нарматыўны даведнік / У. М. Генкін, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2009. — 668 с. ISBN 978-985-458-192-7 (DJVU).
  4. 1 2 Решение Витебского районного Совета депутатов от 13 марта 2008 года № 89 "О преобразовании сельских населенных пунктов Витебского района в агрогородки"(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 14 чэрвеня 2024.
  5. ↑ Указ Президента Республики Беларусь от 14 января 2011 года № 18 "О некоторых вопросах административно-территориального устройства г. Витебска и Витебского района"(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 14 чэрвеня 2024.
  6. ↑ Постановление Совета Министров Республики Беларусь от 29 мая 2024 года № 386 "Об итогах республиканского смотра санитарного состояния и благоустройства населенных пунктов Республики Беларусь за 2023 год"(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 14 чэрвеня 2024.
  7. ↑ Какие населенные пункты Беларуси признаны самыми благоустроенными по итогам 2023 года?.
  8. ↑ Агрогородок Ольгово Витебского района признали победителем в республиканском смотре благоустройства. Витебские вести.