Альгімантас Масюліс
| Альгімантас Масюліс | |
|---|---|
| Algimantas Masiulis | |
| Дата нараджэння | 10 ліпеня 1931 |
| Месца нараджэння | |
| Дата смерці | 19 жніўня 2008 (77 гадоў) |
| Месца смерці | |
| Месца пахавання | |
| Грамадзянства | |
| Прафесія | |
| Узнагароды | |
| IMDb | ID 0556434 |
Альгі́мантас Масю́ліс (літ.: Algimantas Masiulis, 10 ліпеня 1931, Сурдзягіс[d], Анікштаўскі раён[d][1] — 19 жніўня 2008[2], Коўна) — савецкі і літоўскі акцёр тэатра і кіно, народны артыст Літоўскай ССР (1981), Камандор ордэна Вялікага князя Гедыміна[3]
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Альгімантас Масюліс нарадзіўся 10 ліпеня 1931 года ў вёсцы Сурдзягіс на тэрыторыі Анікшчэйскага раёна Літвы. У 1948 годзе скончыў студыю пры Панявежыскім драматычным тэатры.
У 1948—1978 гадах акцёр Панявежыскага драматычнага тэатра, з 1978 года — Каўнаскага акадэмічнага драматычнага тэатра. Сканаў 19 жніўня 2008 года. Пахаваны на Пятрашунскіх могілках у Каўнасе.
Творчасць
[правіць | правіць зыходнік]Сярод лепшых роляў: Паднеўскіс, Дамінікас («Унія», «Бурштынавая віла» Ю. Грушаса), Гелавініс («Шарунас» В. Крэве), Макдуф («Макбет» У. Шэкспіра), Курт, Густаў («Танец смерці», «Крэдыторы» А. Стрындберга), Гелікон («Капнула» А. Камю) і інш. З 1957 здымаецца ў кіно: «Ніхто не хацеў паміраць» (1965), «Шчыт і меч» (1968), «Час яе сыноў» (1976), «Лёс» (1978), «Лета заканчваецца восенню» (1982), «Перамога» (1984) і інш. Яго мастацтва вызначаецца тэатральнасцю, псіхалагізмам, унутранай экспрэсіяй.
Зноскі
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ а б выгрузка даных Freebase — Google.
- ↑ http://www.gazeta.ru/culture/2008/08/20/a_2816791.shtml
- ↑ «Главный фашист Союза» мечтал сыграть Дон Кихота
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 10: Малайзія — Мугаджары / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2000. — Т. 10. — 544 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0169-9 (т. 10).
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы пакуль няма медыяфайлаў па тэме, але Вы можаце загрузіць іх
- Асобы
- Нарадзіліся 10 ліпеня
- Нарадзіліся ў 1931 годзе
- Нарадзіліся ў Анікшчэйскім раёне
- Памерлі 19 жніўня
- Памерлі ў 2008 годзе
- Памерлі ў Каўнасе
- Пахаваныя на Пятрашунскіх могілках
- Акцёры паводле алфавіта
- Акцёры СССР
- Акцёры Літвы
- Акцёры XX стагоддзя
- Акцёры XXI стагоддзя
- Народныя артысты Літоўскай ССР
- Заслужаныя артысты Літоўскай ССР
- Кавалеры Ордэна Вялікага князя літоўскага Гедзіміна
- Постаці Каўнаскага дзяржаўнага акадэмічнага драматычнага тэатра
- Памерлі ад раку тоўстай кішкі
- Постаці Панявежыскага драматычнага тэатра Юозаса Мільцініса