Альгімонт Гальшанскі
Альгімонт | |
---|---|
Нараджэнне | не пазней за 1350 |
Смерць | не раней за жнівень 1393 і не пазней за кастрычнік 1393 |
Род | Гальшанскія |
Бацька | гл. схему |
Дзеці | Іван Альгімонтавіч Гальшанскі |
Альгімонт Гальшанскі (1-я пал. XIV ст. — паміж жніўнем і кастрычнікам 1393) — літоўскі князь, пачынальнік роду Гальшанскіх.
Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]
Упершыню згадваецца, напэўна, Германам Вартбергам пад 1371 года як «вялікі вяльможа» чый «двор» над ракой Нявежай у Арыстаўскай зямлі разбурыла лівонскае войска Ордэна (deinde Nevese flumen descendendo ab utraque parte usque ad curiam Algeminnen in terra Arvisten, ubi Algeminne, magnus satrapa)[1]. Аднак паводле ордэнскіх Die Littauischen Wegeberichte цэнтр уладанняў Альгімонта быў у Гальшанах (Von dannen in Ongemundes hoff Galschan ij mile rum weg)[1].
У 1383 годзе Альгімонт (Angemunt) у свіце вял. кн. Ягайлы браў удзел у перамовах з пасламі вялікага магістра, у канцы 1384 года з іншымі пасламі (Sgergelo, Olgemont et Borizszo duces) едзе ў Кракаў, дзе 18.1.1385 года просіць для вялікага князя рукі каралевы Ядвігі. Напэўна, на пачатку 1389 года, Альгімонт з Братошам (Овгимонта и Братоушу) едзе ў Ноўгарад, каб весці з наўгародцамі перамовы аб прыняцці на прыгарады князя Лугвена Альгердавіча — брата Ягайлы[2]. У свой час Юзаф Вольф, і следам іншыя даследчыкі, адносіў гэтыя згадкі да Івана Альгімонтавіча, быццам называнага паганскім імем бацькі[3]. Але няма падстаў сумнявацца, што ўласна сам кн. Альгімонт браў удзел у тых падзеях[4].
У канцы 1380-х — пачатку 1390-х князь Альгімонт (кнѧз(ь) Ѡлгимонтъ) быў сярод выдаўцоў паручных грамат за баярына Братошу (1387—1394) і князя Жэдзівіда (жнівень-кастрычнік 1393)[4].
Памёр не пазней за кастрычнік 1393 года, калі яго сын кн. Іван атрымаў кіеўскае намесніцтва ад вял.кн. Вітаўта[5].
Беларуска-літоўскія летапісы XVI ст. называюць Альгімонта кіеўскім намеснікам часоў вял. князя Гедзіміна, цяпер заняцце пры ім Кіева лічаць сумнеўным, але падзеі датаваны 1321 годам, і ў кожным разе названы Альгімонт іншая асоба. Тыя ж летапісы часта называюць Альгімонта сынам Міндоўга Гальшанскага, а таго сынам легендарнага Гольшы, у Яўрэінаўскім летапісе сам Альгімонт названы сынам Гольшы.[6] Крыніцы ж XIV ст. пад 1331 і 1362 гадамі згадваюць кіеўскага князя Фёдара[7].
У Кіева-Пячэрскім памянніку (кан. XV — пач. XVI ст.) ёсць запіс «Княз Олгимонта, нареченного в святом крещении Михаила, а в иноцех Евфимия». Аднак гэтую згадку, запісаную праз болей за стагоддзе па смерці Альгімонта, нельга лічыць надзейнай[7].
Радавод Гальшанскіх[правіць | правіць зыходнік]
Васіліса | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Гольша | Андрэй кн. вязынскі | ![]() | Юрый | Януш кн. дубровіцкі | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Марыя | Іван | Васіліса | Фёдар | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Альгімонт? | Міндоўг | Даніл | Януш | Уладзімір | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Аляксандр? | Юрый | Анастасія | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Альгімонт | Іван | Сямён Люты | Глеб? | ![]() | Багдана | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Юрый | Аляксандр | Ганна | Сямён | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Аляксандр | Васіль | Ядвіга | Андрэй | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Ульяна | Ганна | Аляксандра | Марыя | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Міхаіл | Барбара | Соф'я | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Андрэй | Юрый | Ганна | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Барыс? | Сямён | Таццяна | Фядора | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
![]() | Сямён кн. трабскі | NN дачка | Алена | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Зноскі
- ↑ а б Polechow, Butyrski, 2018, p. 450
- ↑ Polechow, Butyrski, 2018, p. 451
- ↑ Wolff, 1895, p. 94-95
- ↑ а б Polechow, Butyrski, 2018, p. 452
- ↑ Polechow, 2020, p. 78
- ↑ Шабульдо, 1987, с. 90-91
- ↑ а б ЭнцВКЛ, 2005, с. 491
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Polechow S., Butyrski M. Pieczęć kniazia Iwana Olgimuntowicza Holszańskiego // Inter Regnum et Ducatum. Studia ofiarowane Profesorowi Janowi Tęgowskiemu w siedemdziesiątą rocznicę urodzin. — Białystok: 2018.
- Polechow S. Poręczenie za kniazia Żedywida a wydarzenia lat 1392–1393 w Wielkim Księstwie Litewskim // Zapiski Historyczne. — 2020. — Т. 85. Zesz. 3.
- Šedvydis L. Dukes of Holszany in Kiev from early 14th century to year 1430 // Князівства Галицької і Волинської земель в міжнародних відносинах XI—XIV століть. — Kraków, 2012. — S. 158.
- Wolff J. Kniaziowie litewsko-ruscy od końca czternastego wieku. — Warszawa: Drukiem J. Filipowicza, 1895.
- Насевіч В. Гальшанскія // Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; маст. З. Э. Герасімовіч. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — Т. 1: Абаленскі — Кадэнцыя. — С. 491—493. — 688 с. — ISBN 985-11-0314-4 (т. 1), ISBN 985-11-0315-2.
- Шабульдо Ф. М. Земли Юго-Западной Руси в составе Великого княжества Литовского. — Киев: Наукова думка, 1987. — С. 90-91.