Альдраванда пухіраватая

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Альдраванда пухіраватая
AldrovandaVesiculosaHabit.jpg
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Aldrovanda vesiculosa L. (1753)

Сінонімы
  • Aldrovanda generalis E.H.L.Krause (1902) nom.illeg.
  • Aldrovanda verticillata Roxb. (1832)
  • Drosera aldrovanda F.Muell. (1877) nom.illeg.
Арэал

выява

Ахоўны статус
Wikispecies-logo.svg
Сістэматыка
на Віківідах
Commons-logo.svg
Выявы
на Вікісховішчы
NCBI  173386
EOL  2886782
GRIN  t:2179
IPNI  100047-3
TPL  kew-5903

Альдраванда пухіраватая[3], Альдраванда пузырчатая[4] (Aldrovanda vesiculosa) - водная насякомаедная расліна сямейства Расіцавыя (Droseraceae).

Агульная характарыстыка[правіць | правіць зыходнік]

Шматгадовая водная расліна з гарызантальна размешчаным ніткападобным сцяблом даўжынёй З-15 см, свабодна плавае на паверхні вады. Расце рэдка ў стаялай вадзе азёр, сажалак, у рэках у Прыкарпацці, на Палессе, у лесастэпу і стэпу.

Харчуецца дробнымі воднымі жывёламі. Плавае сцябло без каранёў. Лісце ў кольцах, са складзенымі ўздоўж пласцінкамі, пакрытае валасінкамі, пры раздражненні якіх палова ліста змыкаецца і заціскае здабычу. Ліст пры гэтым прымае форму бурбалкі. Працэс стрававання можа доўжыцца больш за месяц. Пасля гэтага ліст збольшага адмірае.

Распаўсюджанне[правіць | правіць зыходнік]

Сустракаецца ў Цэнтральнай і Паўднёвай Еўропе, Усходняй Азіі, Індыі, Афрыцы, Аўстраліі.

Ахоўны статус[правіць | правіць зыходнік]

Венерын чаравічак Гэты від занесены ў Чырвоную кнігу Беларусі і ахоўваецца законам.
II катэгорыя (EN) 


Від занесены ў Чырвоную кнігу Беларусі 1-га і 2-га выданняў (1981, 1993) і Украіны (2009). Водныя фармацыі альдраванды пухіраватай занесены ў Зялёную кнігу Украіны (1987) як «рэдкія, знікаючыя і тыповыя раслінныя супольнасці, якія маюць патрэбу ў ахове».

Ахоўваецца ў Літве і Польшчы. Уключаны ў Дадатак I да Бернскай Канвенцыі і ў Дадатак II да Дырэктывы Еўрапейскага Саюза аб месцах пражывання.

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
  3. Альдраванда пухіраватая ў Чырвонай кнізе Беларусі (руск.) 
  4. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь.. — Минск: «Наука и техника», 1967. — С. 11. — 160 с. — 2 350 экз.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]