Альжбета Радзівіл з Астрожскіх
| Альжбета Радзівіл | |
|---|---|
| Альжбета Астрожская | |
| | |
| Нараджэнне | каля 1560 |
| Смерць | 26 жніўня 1599[1] |
| Род | Астрожскія[2] |
| Бацька | Канстанцін Васіль Астрожскі[3] |
| Маці | Соф’я з Тарноўскіх[d][3] |
| Муж | Ян Кішка[2][4][…] і Крыштаф Радзівіл Пярун[5][6][…] |
| Грамадзянства | |
| Веравызнанне | каталіцтва[4][1] |
Альжбета Сафія Пелагея Астрожская, у першым шлюбе Кішка, у другім Радзівіл (каля 1560 — 1599) — дачка Канстанціна-Васіля Астрожскага.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Паходжанне
[правіць | правіць зыходнік]Дачка дзяржаўнага і ваеннага дзеяча Рэчы Паспалітай, украінскага праваслаўнага магната Канстанціна-Васіля Астрожскага (1526—1608) і яго жонкі Соф'і з Тарноўскіх (1534—1571). Мела трох братоў (Януша, Канстанціна і Аляксандра) і сястру Кацярыну.
Сям’я
[правіць | правіць зыходнік]Да 1575 года пабраліся шлюбам з Янам Станіслававічам Кішкам. Шлюб быў бяздзетным[7]. 26 ліпеня 1592 Ян памёр.
Пасля смерці мужа стала чацвёртай жонкай Крыштафа Радзівіла Пяруна[8]. Другі шлюб таксама быў бяздзетным. Хрышчоная паводле праваслаўнага абраду, Альжбета завяшчала пахаваць сябе ў касцёле Святога Станіслава ў Вільні, чаму процідзейнічалі каталіцкія духоўнікі. Пасля шлюбу не пагадзілася перадаць права кіравання маёнткамі мужу, з-за чаго яны ў 1596—1597 гадах часта канфліктавалі. Праўдападобна, была пахавана ў 1600 годзе ў праваслаўнай царкве Слуцка[9].
Зноскі
- ↑ а б Urzędnicy Wielkiego Księstwa Litewskiego. Spisy, t. I, Województwo wileńskie XIV‒XVIII wiek / пад рэд. A. Rachuba — Warszawa: Wydawnictwo DiG, 2004. — С. 194. — 764 с. — ISBN 83-7181-305-8
- ↑ а б Kniaziowie litewsko-ruscy od końca czternastego wieku / пад рэд. J. Wolff — Warszawa: 1895. — С. 356–357.
- ↑ а б Kniaziowie litewsko-ruscy od końca czternastego wieku / пад рэд. J. Wolff — Warszawa: 1895. — С. 356.
- ↑ а б Urzędnicy Wielkiego Księstwa Litewskiego. Spisy, t. III, Księstwo Żmudzkie XV‒XVIII wiek / пад рэд. A. Rachuba — Warszawa: Wydawnictwo DiG, 2015. — С. 267. — 370 с. — ISBN 978-83-7181-312-2
- ↑ Radziwiłłowie herbu Trąby — Warszawa: Archiwum Główne Akt Dawnych, Wydawnictwo DiG, 1996. — 67 с. — ISBN 83-85490-62-0
- ↑ Kniaziowie litewsko-ruscy od końca czternastego wieku / пад рэд. J. Wolff — Warszawa: 1895. — С. 357.
- ↑ Tazbir J. Kiszka Jan h. Dąmbrowa (zm. 1592) // Polski Słownik Biograficzny. — Wrocław — Warszawa — Kraków : Zakład Narodowy Imienia Ossolińskich, Wydawnictwo Polskiej Akademii Nauk, 1966—1967. — T. ХII/4, zeszyt …. — S. 508. (польск.)
- ↑ Яго другой жонкай была родная сястра Альжбеты
- ↑ Lulewicz H. Radziwiłł Krzysztof zwany Piorunem h. Trąby (1547—1603)… — S. 274—275.