Альжбета з Гаслаўскіх

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Альжбета з Гаслаўскіх
Окша
Окша
Нараджэнне 1586[1]
Смерць 1635[2]
Род Гаслаўскія[d]
Муж Мацей Война[1][3] і Геранім Валовіч[1][3]
Дзеці Ядвіга Ганна з Войнаў[d][3][4], Кацярына з Войнаў[d][3][5], Уладзіслаў Война[d], Тэкля Ганна з Валовічаў[6], Станіслаў Казімір Война, Станіслаў Валовіч[d][6] і Казімір Валовіч[d][6]

Альжбета (Гальшка) з Гаслаўскіх, у шлюбах адпаведна Альжбета Война, Альжбета Валовіч (15861635) — прадстаўніца роду Гаслаўскіх, жонка Мацея Войны і Гераніма Валовіча, фундатарка некалькіх храмаў на тэрыторыі сучаснай Літвы.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзілася ў 1586 годзе. Гальшка паходзіла з роду Гаслаўскіх, абывацеляў Кракаўскага ваяводства. Пра яе сям’ю Каспар Нясецкі адзначыў, што маці была з роду Цікоўскіх, а брат займаў урад кракаўскага падкаморага[7][8].

Першы шлюб[правіць | правіць зыходнік]

У першым шлюбе з Мацеем Войнам (?—1606), надворным падскарбім літоўскім, ужвенцкім, паюрскім і горждаўскім старостам. З ім мелі прынамсі пяцёх дзяцей[9][10]:

Другі шлюб[правіць | правіць зыходнік]

Пасля смерці першага мужа, у 1613 годзе ўзяла шлюб з Геранімам Валовічам[11] (? — 1643), падскарбім надворным, падканцлерам літоўскім, жамойцкім старостам.

У другім шлюбе нарадзілася двое дзяцей. Сын Станіслаў памёр маладым. Надмагілле яму зроблена ў Москім касцёле[12]. Дачка Тэкля Ганна з Валовічаў — першая жонка Аляксандра Людвіка Радзівіла.

У сваім тастаменце 1633 года Геранім Валовіч напісаў пра сваю жонку няшмат, аднак, і з некалькіх кароткіх згадках можна ўбачыць яго павагу да яе. Г. Валовіч згадвае яе ў вельмі далікатных маёмасных справах і з гонарам падкрэслівае велікадушнасць жонкі — ставіць ёй у заслугу згоду на абмен маётнасці Шаўлі, якія пераходзілі дачцэ дачцэ Тэклі, на пажыццёвае ўладанне Цытавянамі. Геранім у апісанні гэтай транзакцыі хацеў выглядаць справядлівым, таму згадаў, што «баючыся даўгоў якіх-небудзь пасля мяне», пра адмову Гальшкі ад 10 тысяч злотых, пачаткова запісаных на Шаўлях. Такая матывацыя сведчыла пра ўсведамленне Гальшкай свайго няпэўнага матэрыяльнага становішча пасля смерці мужа і нежаданне выплачваць яго даўгі[13].

Асабліва настойліва ў тэстаменце прагучала катэгарычнае патрабаванне захаваць права Гальшкі на 5 тысяч злотых з Гандынскага  (ВД) цівунства. Верагодна, на гэтыя грошы былі і іншыя прэтэндэнты. Відавочна, муж захапляўся сціпласцю жонкі, быў удзячны ёй за дачку. У тастаменце Валовічы прадстаўлены шчырымі сужэнцамі[13].

Апошнія гады жыцця Альжбета моцна хварэла, страціўшы здольнасць хадзіць[14].

Тастамент мужа Альжбеты адносна яе не спраўдзіўся, бо яна памёрла раней за яго — у 1635 годзе[15].

Грамадская дзейнасць[правіць | правіць зыходнік]

Пасля смерці першага мужа ахвяравала грошы на храмы ў Паланзе, Горждах, Канстантынаве  (літ.) і Ужвентах (Царква Святой Марыі Магдалены  (літ.))[16][17].

Альжбета штогод працавала ў шпіталі і дапамагала там хворым. Перад смерцю, калі ўжо не магла хадзіць, прасіла, каб яе прынеслі туды. Гальшка хацела ўвесь гэты перыяд знаходзіцца сярод убогіх. Акрамя таго, яна вызначылася мецэнацкай дзейнасцю. Шляхцянка дарыла абрусы і іншыя рэчы касцёлам. Каштоўныя рэчы прызначаны былі касцёлам у Кобрыне, Жамойці; фундацыйныя запісы былі зроблены на карысць касцёлаў у Саколцы і Пружанах[15].

Ушанаванне памяці[правіць | правіць зыходнік]

Аўтарам казання на смерць Альжбеты з Гаслаўскіх быў Аўгустын Вітунскі. Казанне прамоўлена ў бернардзінскім касцёле Яна Хрысціцеля і касцёле Святой Ганны ў Берасці 3 студзеня 1636 года[18]. У тэксце змешчана гравюра герба і верш на яго. Дэдыкацыя  (польск.) адрасавана мужу, жамойцкаму старосце Гераніму Валовічу. Казанне мае рэлігійны характар, але ў ім таксама сустракаюцца характарыстыкі А. Гаслаўскай як асобы[15].

Зноскі

  1. а б в https://www.geni.com/people/El%C5%BEbieta-Vainien%C4%97-Valavi%C4%8Dien%C4%97/6000000039239123586
  2. http://unicat.nlb.by/opac/pls/dict.prn_ref?tu=r&tq=v0&name_view=va_all&a001=BY-NLB-ar3186245&strq=l_siz=20
  3. а б в г Рыбчонак С. Паходжанне і радавод Валовічаў XV — пачатку XVII ст. // Unus pro omnibus: Валовічы ў гісторыі Вялікага княства Літоўскага XV—XVIII стст. / пад рэд. А. М. Янушкевіч — 2014. — С. 88. — 508 с. — ISBN 978-985-7085-36-1
  4. Гісторыя Сапегаў : жыццяпісы, маёнткі, фундацыіМн.: Віктар Хурсік, 2017. — С. 89. — 586 с. — ISBN 978-985-7025-75-6
  5. Гісторыя Сапегаў : жыццяпісы, маёнткі, фундацыіМн.: Віктар Хурсік, 2017. — С. 95. — 586 с. — ISBN 978-985-7025-75-6
  6. а б в Рыбчонак С. Паходжанне і радавод Валовічаў XV — пачатку XVII ст. // Unus pro omnibus: Валовічы ў гісторыі Вялікага княства Літоўскага XV—XVIII стст. / пад рэд. А. М. Янушкевіч — 2014. — С. 89. — 508 с. — ISBN 978-985-7085-36-1
  7. Niesіecki, K. Herbarz Polski / K. Niesіecki. — T. 4, 9. — Lipsk, 1839, 1842, т. 4, c. 229.
  8. Uruski, S. Rodzina. Herbarz szlachty polskiej / S. Uruski. — T. 4. — Warszawa, 1907. c. 306—307.
  9. Niesіecki, K. Herbarz Polski / K. Niesіecki. — T. 4, 9. — Lipsk, 1839, 1842, т. 4, c. 435—436.
  10. Lulewicz, H. Urzędnicy cenralni i dostojnicy Wielkiego Księstwa Litewskiego XIV—XVIII wieku. Spisy / H. Lulewicz, A. Rachuba. — Kórnik, 1994. c. 249
  11. Lulewicz, H. Urzędnicy cenralni i dostojnicy Wielkiego Księstwa Litewskiego XIV—XVIII wieku. Spisy / H. Lulewicz, A. Rachuba. — Kórnik, 1994. c. 250
  12. Niesіecki, K. Herbarz Polski / K. Niesіecki. — T. 4, 9. — Lipsk, 1839, 1842, т. 9, c. 416—417.
  13. а б Галубовіч В. У. Жонка: «Дау мне Бог прыстойную жонку з дому паважанага»//Станься воля Божая са мной, грэшным чалавекам…, альбо жамойцкі староста Яраш Іванавіч Валовіч у святле тастамента 1633 года. С. 410
  14. Withuński, A. Dla wieczney pamieci chorągiew podożney miłosci, na zniesienie żałobney chorągwie z śmierci Jasney Wielmożney Jey Mości pani Helżbiety z Gosławic Wołłowiczowey, strarościney generalney żmudzskiey, Ciwonowey Gondinskiey, Szawelskiey, Kobrinskiey i inn starościney / A. Withuński. — Lublin, 1636.
  15. а б в Сямейнае і штодзённае жыццё Гальшкі Гаслаўскай Архівавана 30 чэрвеня 2022. / Сліж Н. У. // Леў Сапега (1557―1633 гг.) і яго час : зборнік навуковых артыкулаў / Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь, Установа адукацыі «Гродзенскі дзяржаўны універсітэт імя Я. Купалы». ― 2007. — С. 270—276. (1Н//76790(039))
  16. KOVŲ TARPSNIO APIBŪDINIMAS. с. 178 (літ.)
  17. Goslauskaitės-Vainienės fundacijas žr. Cod. Bab. I, NN 119, 120, 121; Vainiūtės-Bialozorienės ten pat, N 145; apie Tolvaišaitę Lackienę plg. Wołyniak (Jan Marek Gižycki), Wiadomości o dominikanach prowincyi litewskiej, Kraków 1917, 282.
  18. Ярашэвіч, А. А. Брэсцкі кляштар бернардзінцаў / А. А. Ярашэвіч // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі: у 6 т. — Т. 2. — Мінск, 1994. — С. 101.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]