Алькантара (рыцарскі ордэн)

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Крыж ордэна Алькантара

Алькантара — адзін з найстарэйшых духоўных рыцарскіх ордэнаў Іспаніі.

Ордэн Алькантара заснавалі браты дон Суэро і дон Гомес Фернандэс Баррьентос ў 1156 годзе ў выглядзе ваеннага таварыства для абароны супраць маўраў новапабудаванай пагранічнай крэпасці Сан-Хуліан-дэ-Пераль (Перэйра).

Папа Рымскі Аляксандр III 29 снежня 1177 года ўзвёў гэта таварыства ў духоўны рыцарскі ордэн і надаў яму статут Бенедыкта Нурсійскага. Ад караля кастыльскага Фердынанда II ён атрымаў шматлікія льготы, а папа Цэлестын III дараваў яму ў 1197 годзе шмат прывілеяў, падпарадкаваў непасрэдна папскаму прастолу і ўсклаў на яго абавязак абараняць хрысціянскую веру і весці вечную вайну з маўрамі.

Альфонса IX у 1218 годзе падарыў ордэну горад Алкантару, па імені якога ордэн стаў з таго часу называцца і куды ён перанёс сваё месцазнаходжанне. Ён распаўсюдзіўся па ўсёй Іспаніі і ўзбагаціўся, але з прычыны ўнутраных нязгод страціў сілу і ўплыў, пакуль зноў не ўзняўся ў 1479 годзе, у праўленне гросмайстра дон Хуана дэ Суньігі.

Пры Фердынандзе V у 1494 годзе сан гросмайстра быў злучаны з санам іспанскага караля. У 1540 годзе рыцары ордэна былі вызваленыя ад зароку цноты і атрымалі дазвол уступаць у шлюб, а затым далі чатыры зарокі: беднасці, шлюбнай цноты, паслушэнства і абароны вучэння аб бязгрэшным зачацці Марыі.

Да заняцця Іспаніі французамі ў 1808 годзе ордэн валодаў 37 графствамі з 53 гарадамі і вёскамі, з якіх пасля Рэстаўрацыі яму была вернута толькі невялікая частка. Лібералы некалькі разоў скасоўвалі яго, а пры Ізабеле II і Амадэю ён існаваў толькі ў выглядзе ордэна ваенных заслуг.

У час Рэспублікі ў 1873 годзе ордэн Алькантара быў яшчэ раз скасаваны, але зноў адноўлены ў 1875 годзе Альфонсам XII. Ордэнскі знак, які складаецца з 1441 года з зялёнага мальтыйскага крыжа, канцы якога злучаныя залатымі лініямі, носіцца на зялёнай стужцы на шыі, а затканы шоўкам — на фраку і белай мантыі. На гербе ордэна намалявана грушавае дрэва (па-ісп. peral) з двума рысамі.

Ардэнаносцы[правіць | правіць зыходнік]

  • Луіс дэ Авіла і Суньига (1500—1564) — іспанскі дыпламат, палкаводзец і гісторык.

Крыніцы[правіць | правіць зыходнік]