Альмахады
| Гістарычная дзяржава | |
| Дынастыя Альмахадаў | |
|---|---|
| الموَحدون | |
|
Дынастыя Альмахадаў у перыяд росквіту (каля 1200) |
|
|
1121 — 1269
|
|
| Сталіца | Маракеш, Севілья |
| Мова(ы) | берберскія мовы, масарабская |
| Афіцыйная мова | арабская |
| Рэлігія | суніты, рымска-каталіцкая царква, іўдаізм, ібадзіты, суфізм |
| Грашовая адзінка | Дынар і інш. |
| Плошча | 1,621,393.5 км² |
| Форма кіравання | Манархія |
| Гісторыя | |
| • 1121 | Заснаванне |
| • 1269 | Распад |
Альмаха́ды (араб. الموحدون — al-Muwahhidūn, літар. — адзінабожнікі; ісп. almohades) — дынастыя берберскіх эміраў, якая кіравала ў Паўночнай Афрыцы і арабскай Іспаніі ў 1147—1269 гадах.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Заснавана ў выніку дзейнасці ісламскай секты на чале з Ібн Тумартам, які змагаўся супраць рэлігійнай плыні Альмаравідаў. Пасля смерці Ібн Тумарта ў 1128 годзе яго пераемнік Абд аль-Мумін (1133—1163) скінуў у 1147 годзе Альмаравідаў, і дзяржава Альмахадаў распасцерлася на ўсю Паўночна-Заходнюю Афрыку. На працягу XII стагоддзя эміры з Альмахадаў заваявалі арабскую Іспанію, іх дзяржава дасягнула эканамічнага і культурнага росквіту.
Паражэнне ад хрысціянскіх каралёў Кастыліі, Навары і Арагона ў 1212 годзе паклала пачатак выцясненню Альмахадаў з Іспаніі; імкненне да самастойнасці намеснікаў падарвала іх магутнасць у Афрыцы. У 1269 годзе Альмахады былі разгромлены Мерынідамі.
Зноскі
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Альмахады // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 1: А — Аршын / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1996. — Т. 1. — 552 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0036-6 (т. 1).
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Альмахады