Альмецьеўск
Горад
| ||||||||||||||||||||||||||||||||
Альмецьеўск (руск.: Альметьевск, татар.: Әлмәт) — горад (з 1953) у Расіі, адміністрацыйны цэнтр Альмецьеўскага раёна Татарстана. Насельніцтва 141,7 тыс. чал. (2005). Заснаваны ў 17 стагоддзі.
Размешчаны ў Прыкам'і, на схілах Бугульмінска-Белябееўскага ўзвышша, на левым беразе ракі Зай (прыток ракі Камы), за 279 км на паўднёвы ўсход ад Казані.
Прадпрыемствы: ААТ «Татнафта», «Татнафтапрам», газаперапрацоўчы завод, трубавы завод (трубы нафтагараправодныя, помпавы завод «Алнас» (абсталяванне нафтапрамысловае свідравое, электрарухавікі, помпы), завод «Радыёпрыбор» (антэна-фідэрныя сістэмы авіяпрамысловасці, прыёмная апаратура), аўтатрактарарамонтны завод, завод «Нафтамаш», шынарамонтны завод, цагельня, завод жалезабетонных вырабаў, панчошна-шкарпэткавая фабрыка.
Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 1996. — Т. 1: А — Аршын. — 552 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0036-6 (т. 1), ISBN 985-11-0035-8.