Альпень

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Вёска
Альпень
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Першая згадка
Колькасць двароў
315
Насельніцтва
635 чалавек (2002)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 1655
Паштовы індэкс
225517
Аўтамабільны код
1
Альпень на карце Беларусі ±
Альпень (Беларусь)
Альпень
Альпень (Брэсцкая вобласць)
Альпень

Альпе́нь[1] (трансліт.: Aĺpień, руск.: Ольпень) — вёска ў Столінскім раёне Брэсцкай вобласці. Уваходзіць у склад Веляміцкага сельсавета. Размешчаны за 2 км на захад ад Велямічаў, за 3 км на поўдзень ад Давыд-Гарадка, за 10 км на паўночны ўсход ад Рубля.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Першая згадка пра населены пункт у архіўных дакументах прыпадае на 1479 год. У гэтым годзе княгіня Ганна, удава князя Свідрыгайлы, падарыла Альпень Зяновічу-Альпенскаму. У 1515 годзе князь Фёдар Яраслававіч падарыў Альпень Зяновію Сямёнавічу Ляшкевічу.

З 1921 года ў складзе Польскай Рэспублікі. З 1939 года ў складзе Беларускай ССР.

Насельніцтва[правіць | правіць зыходнік]

У 1909 годзе ў Альпені было 175 двароў і пражывала 1150 чалавек. У 1939 годзе колькасць насельніцтва вёскі склала 1470 жыхароў. Паводле перапісу 1970 года ў Альпені пражывалі 1536 чалавек. На пачатак 1988 года ў вёсцы было 403 дамы і 857 чалавек (491 жанчына і 366 мужчын). У 1994 годзе зарэгістравана 351 гаспадарка і 689 жыхароў. На пачатак 2000 года ўжо засталіся толькі 323 хаты і 627 жыхароў. У 2002 годзе налічвалася 315 двароў і 635 жыхароў.

Вуліцы[правіць | правіць зыходнік]

Вёска мае вулічны тып пасялення. Тут налічваецца каля 20 вуліц і 5 завулкаў.

Славутасці[правіць | правіць зыходнік]

Цікавая інфармацыя[правіць | правіць зыходнік]

Вінцэнт Дунін-Марцінкевіч, знаходзячыся ў 1849 годзе ў Альпені, напісаў тут верш «Вясна!», які ўвайшоў у зборнікі яго твораў. Верш датаваны 12 мая 1849 года. А ўжо 13 мая ён піша верш «Прыпяць», пад якім напісана: «На водах Прыпяці; мая 13 дня 1849 года».

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Брэсцкая вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2010.— 318 с. ISBN 978-985-458-198-9. (DJVU). Сустракаецца таксама варыянт Вальпе́нь, Лі́пень

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]